Марудна i сумна немцы ўвайшлi ў чвэрцьфiнал
Марудна i сумна немцы ўвайшлi ў чвэрцьфiнал
Вакол Еўра У групе В чэмпiянату Еўропы па футболе прайшоў трэцi заключны тур. Харваты забяспечылi сабе месца ў чвэрцьфiнале, за другую пуцёўкi маглi паспрачацца астатнiя зборныя. Аднак калi Германii, каб выйсцi ў наступны раўнд, трэба было проста не прайграць аўстрыйцам, то палякам трэба было перамагаць харватаў i пры гэтым спадзявацца на паражэнне немцаў ад Аўстрыi. Нягледзячы на станоўчы вынiк, каманда Йоахiма Лёва ў гэтым матчы не надта ўразiла. Зборная Германii стварыла мноства момантаў, але рэалiзаваць змагла толькi адзiн. Трэба сказаць, што ў аўстрыйцаў было некалькi момантаў, каб зраўняць лiк, аднак яны не змаглi iмi скарыстацца. Матч так i скончыўся з лiкам 1:0, у чвэрцьфiнале немцы згуляюць супраць Партугалii. У другiм матчы групы В сышлiся зборныя Харватыi i Польшчы. Паядынак меў турнiрнае значэнне толькi для палякаў. Галоўны трэнер харватаў выставiў на матч рэзервовы састаў, i ён аказаўся мацнейшым за асноўны склад Польшчы — 1:0. УЕФА вывучыць сiтуацыю з выдаленнем трэнераў Еўрапейскi саюз футбольных асацыяцый (УЕФА) вывучыць абгрунтаванасць выдалення настаўнiкаў зборных Германii i Аўстрыi ў матчы чэмпiянату Еўропы. У небагатым на галявыя моманты першым тайме самым цiкавым стаў эпiзод у канцоўцы, калi iспанскi арбiтр Мануэль Мехута Гансалес выдалiў з лаўкi запасных трэнераў камандаў-сапернiц Йоахiма Лёва i Йозефа Хiкерсбергера. Спецыялiсты пацiснулi адзiн аднаму рукi i пайшлi на трыбуну, а Лёву некалькi слоў сказала канцлер Германii Ангела Меркель, якая прысутнiчала на матчы ў Вене. Паводле слоў Гансалеса, прычынай гэтага незвычайнага ўчынку сталi "паказаннi" чацвёртага суддзi матча славенца Дамiра Скомiны, з якiм быццам бы непаважлiва абышлiся абодва трэнеры. "Рэферы не абавязаны паказваць чырвоную картку трэнеру. Ён напiша рапарт, якi будзе вывучаны ў Кантрольна-дысцыплiнарным камiтэце ў аўторак", — заявiў прэс-аташэ УЕФА Уiльям Гэйлард. Чырвоная картка, паказаная футбалiсту, азначае пропуск як мiнiмум аднаго матча. Паводле слоў Гэйларда, кантрольна-дысцыплiнарны камiтэт вырашыць, цi зможа Лёў кiраваць сваёй камандай у 1/4 фiналу супраць Партугалii. Тым часам абодва настаўнiкi выказалi збянтэжанасць дзеяннямi суддзяў. Лёў паведамiў, што Скамiна неправамерна перашкаджаў Хiкерсбергеру даваць з броўкi iнструкцыi сваiм футбалiстам. "Я ўбачыў сiтуацыю з Хiкерсбергерам i iмкнуўся ў чарговы раз супакоiць чацвёртага рэферы. Я не пакiдаў трэнерскую зону. Гэта быў важны матч, на кану стаяла пуцёўка ў чвэрцьфiнал", — сказаў настаўнiк зборнай Германii. Аўстрыйскi трэнер заявiў, што "такога ў маёй кар’еры яшчэ не было". "Магчыма, мы паводзiлi сябе занадта эмацыянальна, але з боку Йоахiма i з майго боку не было агрэсii ў дачыненнi да гэтых чатырох джэнтльменаў (суддзяў)". Дзяўчына атрымала iнфаркт Маладая дзяўчына памерла ад iнфаркту, атрыманага падчас прагляду матча чэмпiянату Еўропы па футболе Германiя — Аўстрыя ў фан-зоне. Сардэчны прыступ здарыўся ў 20-гадовай аўстрыйкi прыблiзна на 15-й хвiлiне матча памiж Германiяй i Аўстрыяй, яна памерла па дарозе ў бальнiцу. Дакладная прычына смерцi будзе названа пасля ўскрыцця. Аднак ужо цяпер вядома, што ў дзяўчыны было хворае сэрца. Газоны не вытрымлiваюць Страсцi, якiя бушуюць на Еўра-2008 у Аўстрыi i Швейцарыi, не вытрымлiваюць не толькi футбалiсты i балельшчыкi, але i газоны футбольных палёў. Так зялёны дыван галоўнай футбольнай арэны Швейцарыi (Санкт-Якаб Парк у Базэлi), якi перажыў два сур’ёзныя ўдары стыхii ў выглядзе пралiўных дажджоў падчас матчаў Швейцарыя — Турцыя i Швейцарыя — Партугалiя, мае патрэбу ў хуткай замене. Чакаецца, што работы па ўкладцы новага газона будуць завершаны сёння. Расiйскiя фанаты размялi тавары ў буцiках... Расiйскiя футбольныя фанаты здзейснiлi фурор у аўстрыйскiм Зальцбургу. На матч памiж зборнымi Расii i Грэцыi прыбылi вельмi заможныя расiяне, у тым лiку Раман Абрамовiч i суўладальнiк лонданскага "Арсенала" Алiшэр Усманаў. Мясцовы аэрапорт прыняў больш за 60 чартарных рэйсаў з расiйскiмi багачамi. Яны не абышлi ўвагай зальцбургскiя буцiкi, дзе не шкадавалi рэдкiх нават для Еўропы банкнот у 500 еўра. Асаблiвай папулярнасцю ў гасцей карысталiся эксклюзiўныя сумкi i чамаданы i вытанчаны абутак. "Гэта джэк-пот для ўсяго нашага рэгiёна, — прызнаўся журналiстам дырэктар Савета па турызме Леаганга, дзе базiруецца зборная Расii. — Столькi мы яшчэ не зараблялi. Рускiя бяруць напракат аўтамабiлi толькi класа люкс". ... i бiлеты па 300 еўра Грэчаскiя балельшчыкi, якiя прыбылi ў Зальцбург на матч сваёй нацыянальнай зборнай супраць каманды Расii, скардзiлiся на тое, што iм не ўдалося набыць на "чорным" рынку дастатковую колькасць бiлетаў. Прычынай таму сталi расiйскiя фанаты, якiя зрабiлi гэта раней за сваiх апанентаў. Прычым патрацiць на пакупку аднаго бiлета 200—300 еўра пры яго намiнальным кошце ў 80 еўра для расiян, паводле iх уласных прызнанняў, зусiм не праблема.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У групе В чэмпiянату Еўропы па футболе прайшоў трэцi заключны тур. Харваты забяспечылi сабе месца ў чвэрцьфiнале, за другую пуцёўкi маглi паспрачацца |
|