Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусi стартуе 24 чэрвеня
Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусi стартуе 24 чэрвеня
Кампанiя па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi ў Беларусi стартуе 24 чэрвеня. Пытаннi, якiя датычацца правядзення гэтай выбарчай кампанii, абмяркоўвалiся 20 чэрвеня на сустрэчы кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi са старшынёй Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiяй Ярмошынай. Прэзiдэнту прадстаўлены пакет адпаведных дакументаў. Вызначана, што выбарчая кампанiя па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi стартуе 24 чэрвеня. Кiраўнiку дзяржавы прадстаўлены праект дэкрэта аб членах Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голасу. Гэты дакумент уводзiць iнстытут членаў Цэнтральнай камiсii ад той палiтычнай партыi, якая будзе ўдзельнiчаць у маючых адбыцца выбарах. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення выбараў дэпутатаў i сенатараў павiнна быць забяспечана ў поўным аб’ёме. Пры гэтым Прэзiдэнт звярнуў увагу на тое, што ўсе сродкi неабходна выкарыстоўваць беражлiва i эканомна. Абмеркаваны таксама пытаннi мiжнароднага назiрання за выбарамi. Кiраўнiк дзяржавы зноў падкрэслiў: выбары павiнны прайсцi дэмакратычна i максiмальна адкрыта. Нацыянальныя i мiжнародныя наглядальнiкi павiнны мець увесь аб’ём iнфармацыi аб падрыхтоўцы выбарчай кампанii i працэсах, якiя адбываюцца непасрэдна на выбарчых участках, у выбарчых камiсiях у дзень выбараў. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанiя па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi ў Беларусi стартуе 24 чэрвеня. Пытаннi, якiя датычацца правядзення гэтай |
|