21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзідэнт Венесуэлы пагражае адмовай прадаваць нафту ЕС

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Венесуэлы пагражае адмовай прадаваць нафту ЕС

Хроніка  апошніх  падзей           

Уга Чавес паабяцаў спынiць пастаўкi нафты ў краiны ЕС, якiя адобрылi новыя правiлы вяртання нелегальных iмiгрантаў.

ЕС у сераду адобрыў новыя прынцыпы, па якiх нелегальныя iмiгранты могуць быць утрыманы ў спецыяльных месцах зняволення да паўтара года, перш чым iх выдвараць з краiны. "Калi хоць бы адна краiна ЕС пачне ажыццяўляць гэты курс i пачне знявольваць калумбiйцаў, парагвайцаў, балiвiйцаў, эквадорцаў, мы ў такiм разе створым свой (абмежаваны) спiс кампанiй, у якiя Венесуэла будзе iнвеставаць", — заявiў Чавес. "Наша нафта не павiнна паступаць у такiя краiны", — дадаў ён. Венесуэла прадае большую частку сваёй нафты ЗША, нягледзячы на напружаныя адносiны з гэтай краiнай, i з’яўляецца толькi другарадным пастаўшчыком Еўропы.

Савет бяспекi ААН прыраўняў сэксуальнае згвалтаванне да ваенных злачынстваў

15 дзяржаў, якiя засядаюць у Савеце бяспекi ААН аднагалосна адобрылi рэзалюцыю за нумарам 1820, якая прадпiсвае ўдзельнiкам узброеных канфлiктаў тэрмiновую адмову ад усiх вiдаў сэксуальнага згвалтавання над мiрнымi жыхарамi.

У тэксце рэзалюцыi сэксуальнае згвалтаванне называецца адной з ваенных тактык i пагрозай мiжнароднай бяспецы. Яна абавязвае дзяржавы змагацца з праявамi сэксуальнага згвалтавання ва ўзброеных канфлiктах i ў пост-канфлiктны перыяд.

У 2007 годзе Кiтаю, Расii i ПАР удалося настаяць на тым, што сэксуальнае згвалтаванне з’яўляецца пабочным наступствам вайны i не павiнна разглядацца як праблема мiжнароднай бяспекi.

Сцяг ЕС, якi свецiцца, з’явiцца на Эйфелевай вежы

Самы знакамiты сiмвал Францыi — 300-метровая вежа — будзе з 30 чэрвеня на працягу двух месяцаў падсвечвацца сiнiм святлом з выявай круга з зорак. Для гэтага спатрэбiцца ўстанавiць 80 пражэктараў на зямлi i больш за сотню на самой вежы.

Першая падсветка аранжава-залатога колеру, якая была ўстаноўлена ў 1985 годзе пад Новы год, часам змянялася з нагоды якой-небудзь падзеi, напрыклад у гонар новага тысячагоддзя, кiтайскага Новага года ў 2004 годзе i Кубка свету па рэгбi 2007, якi адбываўся ў гэтай краiне. Устаноўлены ў 2000 годзе эфект мiгцення падсветкi стаў такiм папулярным, што быў зноў устаноўлены ў 2003 годзе ў час пераднавагодняга тыдня. Вежа мiгцела дзесяць хвiлiн кожны час з наступленнем цемнаты i да 2.00. Сiняя падсветка была ўстаноўлена 9 мая 2006 года ў гонар 20-га святкавання Дня Еўропы. Але тады не было зорак.

Інданезiйскiя палiцэйскiя ўстануць на скейтборды

У палiцыi iнданезiйскай сталiцы з’явiцца новае падраздзяленне з незвычайнай экiпiроўкай, якое будзе змагацца з аўтамабiльнымi заторамi — з 1 лiпеня на дарогах Джакарты з’явяцца палiцэйскiя на скейтбордах.

"Асноўны сэнс палiцэйскiх на скейтбордах у тым, што яны змогуць дабрацца да любой кропкi ў Джакарце хутчэй, чым на аўтамабiлi цi матацыкле. Акрамя таго, яны змогуць накiроўваць аўтамабiльныя плынi, што будзе спрыяць змяншэнню затораў на дарогах", — паведамляе газета Коран Тэмпа. Для навучання атрада з 20 афiцэраў палiцыi быў наняты прафесiйны скейтбардыст.

Праблема аўтамабiльных затораў у шматмiльённай Джакарце стаiць вельмi востра: па гэтых паказчыках сталiца Iнданезii займае адно з першых месцаў сярод азiяцкiх гарадоў.

П’яны вадзiцель "пракацiў" збiтага iнспектара

Нецвязоры вадзiцель iншамаркi ў Хабараўскiм краi Расii збiў iнспектара ДПС, якi спрабаваў яго спынiць, пасля чаго каля кiламетра вёз яго па трасе Ўладзiвасток—Хабараўск на даху сваёй машыны.

Каб спынiць правапарушальнiка, iнспектару давялося прымянiць табельную зброю i стрэлiць 8 разоў. Толькi пасля гэтага нецвярозы вадзiцель спынiўся. Iнспектар ДПС жывы i атрымаў толькi драпiны на руцэ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уга Чавес паабяцаў спынiць пастаўкi нафты ў краiны ЕС, якiя адобрылi новыя правiлы вяртання нелегальных iмiгрантаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика