Дажджы ў суботу, а ў панядзелак прыгрэе да 31
Дажджы ў суботу, а ў панядзелак прыгрэе да 31
Надвор’е ў нашай краіне сёння будзе вызначаць цыклон з боку Заходняй Еўропы, таму стане воблачна i на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы i навальнiцы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Вецер паўднёвы 3—8 м/с, пры навальнiцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра 17—23, па поўднi да 26 цяпла. У нядзелю надвор’е палепшыцца i ападкаў ужо не будзе, толькi па ўсходняй палове месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы 8—15, удзень 18—25 градусаў. У панядзелак тэрыторыя краiны апынецца ў цёплым сектары цыклона i таму стане цяплей. Уначы чакаецца 10—17, а ў дзень прыгрэе да 25—31 градуса, па поўначы краiны 20—24. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькi па паўночным захадзе краiны. У аўторак да нас зноў завiтае атмасферны фронт, якi прынясе невялiкiя дажджы i навальнiцы. Тэмпература ўначы 10—16, у дзень 17—23, па поўднi — да 26 градусаў. У сераду — чацвер да нас завiтае сухое i халоднае паветра. Дажджоў не будзе, але пахаладае. Тэмпература ўначы плюс 6—12, удзень 17—23 градусы. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надвор’е ў нашай краіне сёння будзе вызначаць цыклон з боку Заходняй Еўропы, таму стане воблачна i на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць каротка |
|