Урачоў — у новыя мiкрараёны
Урачоў — у новыя мiкрараёны
Трэба вырашаць праблему медыцынскага абслугоўвання жыхароў новых вiцебскiх мiкрараёнаў за кошт адкрыцця офiсаў урача агульнай практыкi i амбулаторый. З такой iнiцыятывай звярнуўся да дэпутатаў аблсавета намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Пётр Южык. — Вось актыўна забудоўваюцца мiкрараёны "Бiлева" i "Поўдзень", а ўстаноў аховы здароўя там няма! — адзначыў ён. Дарэчы, пра праблемы "Бiлева", дзе жывуць каля 10 тысяч чалавек, "Звязда" ўжо пiсала. А з’явiцца i "Бiлева-2". Як выйсце будзе разгледжана магчымасць адкрыцця палiклiнiкi для абслугоўвання жыхароў новых мiкрараёнаў на базе палiклiнiкi вядомага прадпрыемства "Вiцязь", што знаходзiцца параўнальна недалёка. Што датычыцца наогул перспектыў вiцебскай медыцыны, ёсць iдэя на базе клiнiкi медыцынскага ўнiверсiтэта, што, на жаль, выкарыстоўваецца для лячэння неэфектыўна, стварыць моцны сучасны рэабiлiтацыйны цэнтр. Пакуль што рэабiлiтацыйных ложкаў у абласным цэнтры катастрафiчна не хапае... Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэба вырашаць праблему медыцынскага абслугоўвання жыхароў новых вiцебскiх мiкрараёнаў за кошт адкрыцця офiсаў урача агульнай практыкi i амбулаторый.
|
|