21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сельвыканкам у Гродзенскім раёне выдзяляў зямлю грамадзянам, якiя не мелi патрэбы ў жыллi, адмаўляюч

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сельвыканкам у Гродзенскім раёне выдзяляў зямлю грамадзянам, якiя не мелi патрэбы ў жыллi, адмаўляючы чаргавiкам

Сельвыканкам у Гродзенскiм раёне выдзелiў зямлю 12 грамадзянам, якiя не мелi патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў, адмовiўшы пры гэтым 13 чаргавiкам у прадастаўленнi зямельных участкаў. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi. КДК Гродзенскай вобласцi праверыў Копцеўскi сельскi выканаўчы камiтэт Гродзенскага раёна па пытаннях выканання заканадаўства пры прадастаўленнi зямельных участкаў грамадзянам.

У адпаведнасцi з заканадаўствам з 1 мая 2006 года дзейнiчае новы парадак прадастаўлення зямельных участкаў. Але Копцеўскi сельвыканкам рашэннем ад 26 красавiка 2006 года прадаставiў у пажыццёвае валоданне, якое атрымлiваецца ў спадчыну, грамадзянам, якiя не маюць патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў, 12 зямельных участкаў у раёне iндывiдуальнай забудовы "Паўднёвы". Такiм жа чынам былi прадастаўлены ўчасткi шасцi работнiкам ТАА "Абутак для ўсiх" (у т.л. грамадзянiну, якi ўжо пабудаваў у гэтым месцы дом плошчай 226 кв. м, яго сыну i брату), дачцэ старшынi сельвыканкама, якая на той момант жыла ў Магiлёве, а таксама iншым асобам.

Праз чатыры днi гэтыя ўчасткi можна было прадаваць на аўкцыёне, што дазволiла б атрымаць у бюджэт дадаткова Br450 млн.

Пры правядзеннi ў красавiку-маi 2008 года аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнiкi абласнога ўпраўлення фiнансавых расследаванняў КДК высветлiлi, што чацвёра ўладальнiкаў участкаў будаўнiцтва на iх нават не пачыналi i прадалi ўчасткi ўжо ў снежнi 2006 года. Так, дачка старшынi сельвыканкама 22 снежня 2006 года, зарэгiстраваўшы ў РУП "Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельным кадастры" атрыманы ўчастак, прадала яго за Br7,0 млн паводле дагавора ад 29 снежня 2006 года.

Вiдавочна, што людзi, якiя прадалi прадастаўленыя ўчасткi, спачатку не планавалi пачынаць будаўнiцтва, а прадалi ўчасткi праз некалькiх дзён пасля iх рэгiстрацыi, паколькi ўжо з 1 студзеня 2007 года такога права яны былi б пазбаўленыя. У той жа час на 1 студзеня 2006 года ў Копцеўскiм сельвыканкаме на ўлiку стаялi 50 чалавек, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, у тым лiку пяць шматдзетных сем’яў, адзiн воiн-афганец, адна сям’я з дзiцем-iнвалiдам. Грамадзяне, якiя мелi патрэбу ў жыллi, не былi праiнфармаваныя аб магчымасцi атрымання зямельных участкаў для будаўнiцтва iндывiдуальных жылых дамоў. Больш за тое, 13 грамадзян, якiя лiчылiся ў Копцеўскiм сельвыканкаме маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, патлумачылi, што яны хацелi б атрымаць такога кшталту ўчасткi, а асобныя з iх нават звярталiся ў сельвыканкам з просьбай аб iх прадастаўленнi, але атрымалi адмову. У цяперашнi час па матэрыялах праведзенай праверкi праводзiцца пракурорскае расследаванне, адзначылi ў КДК.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельвыканкам у Гродзенскiм раёне выдзелiў зямлю 12 грамадзянам, якiя не мелi патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў, адмовiўшы пры гэтым 13 чаргавiкам у п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика