21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Буду ездзiць па Кругламу на чырвоным "Ферары"!" — упэўнены круглянскi прадпрыма

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Буду ездзiць па Кругламу на чырвоным "Ферары"!" — упэўнены круглянскi прадпрымальнiк Уладзiмiр Тартынскi

Месцічы

Цэнтр Круглянскага раёна развiваецца намаганнямi ўлады i прыватнай iнiцыятывы.

— У нас будуць тры асноўныя новыя прадпрыемствы: па вытворчасцi керамiчнай цэглы, тратуарнай плiткi i перапрацоўкi драўнiны, — паведамiў старшыня Круглянскага райвыканкама Дзмiтрый Гобараў. — На iх атрымаюць працу больш за дзве сотнi чалавек.

Керамiчная цэгла

Лiтаральна днямi ў Магiлёве адбыўся аўкцыён: недабудаваны будынак iльнозавода ў Круглым прададзены за 97 мiльёнаў рублёў з правам арэнды на 99 гадоў. Грошы заплацiлi будучыя iнвестары. Зарослыя зелянiнай руiны яны плануюць пераўтварыць у паспяховы цагляны завод пад назвай "Усходнi". Гэта цяпер самы важны i самы сур’ёзны аб’ект на Кругляншчыне.

Калiсьцi ў райцэнтры вырашылi пашырыць iльнозавод, але будаўнiцтва было спынена яшчэ ў 1989 годзе. Недабуд стаяў нiкому не патрэбны, аднак з прыняццем Дзяржаўнай праграмы развiцця малых i сярэднiх паселiшчаў узнiкла iдэя стварыць тут цагляны завод. Раённая ўлада стала шукаць iнвестараў i рабiць iм выгадныя прапановы.

Па-першае, у Круглянскiм i суседнiх раёнах ёсць добрыя залежы глiны, неабходныя для вытворчасцi. Паводле папярэдняй разведкi, глiны ў самiм раёне хопiць як мiнiмум на 5 гадоў паўнавартаснай працы прадпрыемства.

Па-другое, пад цагляны завод iдэальна пасуе недабуд. Вытворчая лiнiя керамiчнай цэглы мае працягласць у 120 метраў, i памеры будынка былога льнозавода адпавядаюць iдэi.

Па-трэцяе, мясцовая ўлада падтрымлiвае праект. Яна зацiкаўленая, каб нерухомасць плошчай у 16 тысяч квадратных метраў выкарыстоўвалася, а не стаяла занядбаная. Каб былi створаны 100 новых працоўных месцаў. I, безумоўна, райвыканкам разлiчвае на дадатковыя паступленнi ў мясцовую скарбонку.

— Мы падпiсалi пратакол аб сумесных намерах з польскiмi iнвестарамi, — расказаў Дзмiтрый Гобараў. — Яны маюць намер наладзiць вытворчасць цэглы. Кошт гэтага праекта ацэньваецца ў 17 мiльёнаў долараў. Сур’ёзная справа: плануецца выраб 30 мiльёнаў штук цэглы ў год.

Што датычыцца грошай для бюджэту, то пакуль у Круглым не называюць лiчбу — баяцца сурочыць, бо праект яшчэ толькi стартуе. Аднак мяркуецца, што цагельня з цягам часу стане самым буйным падаткаплацельшчыкам у раёне. Цяпер тут лiдзiруе будаўнiчая арганiзацыя, якая плацiць у год у мясцовы бюджэт 3 мiльярды рублёў. У райвыканкаме разлiчваюць, што паступленнi ад новага прадпрыемства ў будучым павiнны "перакрыць" гэтую суму.

— Наш завод патрэбен не толькi Кругламу, але i ўсёй Магiлёўскай вобласцi, — адзначыў дырэктар цаглянага завода "Ўсходнi" Андрэй Цiшуроў. — Сёння на цэглу вялiкi попыт. А на нашым прадпрыемстве яна яшчэ будзе i высокатрывалая. У краiне будаўнiчы бум, i ўсiм будзе патрэбна наша прадукцыя. Плануем, што да 2010 года завод запрацуе!

Тратуарная плiтка

У Круглым развiваюцца i мясцовыя праекты. Не самыя буйныя, але з перспектывамi. Прадпрыемствы па перапрацоўцы драўнiны i па вытворчасцi тратуарнай плiткi ўжо паспяхова працуюць.

Уладзiмiр Тартынскi родам з Кругляшчыны. Ён жыў i працаваў у Мiнску, але захаваў сувязь з роднымi мясцiнамi. Прадпрымальнiк займаўся прыватнымi аўтаперавозкамi ў сталiцы, а пяць гадоў таму вырашыўся i арганiзаваў у Круглым цырульню, якая карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў райцэнтра.

I Тартынскаму неўзабаве прапанавалi новы праект. За адну базавую велiчыню яму перадалi старую кацельню, якая не выкарыстоўвалася. Уладзiмiр прадаў у Мiнску кватэру, узяў крэдыт пад адкрыццё новых працоўных месцаў i ўсе грошы выдаткаваў на вытворчасць тратуарнай плiткi. А сёння з гордасцю гаворыць, што яго першая прадукцыя пайшла для добраўпарадкавання помнiка ахвярам вайны. Кажуць, што заказы на тратуарную плiтку, у тым лiку i ад прыватных асобаў, паступiлi ўжо на некалькi месяцаў наперад.

— Крыўдна кiнуць сталiцу? — засмяяўся пытанню Уладзiмiр. — I вам рэкамендую паступiць гэтак жа. Тут цудоўная прырода, выдатны сырадой, рыбалка, свежае паветра. А ў сталiцу да сяброў прыязджаю, а вось жыць там не цягне. Я тут хату дзеда аднаўляю. Мая справа — цяпер тут, у райцэнтры: прыватнае ўнiтарнае прадпрыемства "Тартынскi".

Гаспадар зусiм не выглядае як начальнiк: гаворыць, што разам з рабочымi пачынаў з лома i рыдлёўкi, а цяпер сам становiцца ля станкоў i працуе ў невялiкiм цэху.

— У мяне тут добры калектыў склаўся — 8 чалавек, у якiх сапраўды залатыя рукi, — хвалiцца Тартынскi. — Нават удалося некалькi чалавек вярнуць з расiйскiх заробкаў. Людзi вераць у перспектыву. I я таксама веру... што яшчэ буду ездзiць па Кругламу на чырвоным "Ферары"!

* * *

А калi сур’ёзна, то прадпрымальнiк растлумачыў: цяпер у Мiнску складана заняць вольную ячэйку ў бiзнэсе з не самым вялiкiм стартавым капiталам.

— А ў правiнцыi нашмат лягчэй, — прызнаецца Тартынскi. — Тут цяпер магчымасцяў больш, i ўлады дапамагаюць.

— Так, са свайго боку мы робiм усё, каб прыцягнуць iнвестараў, — запэўнiвае Дзмiтрый Гобараў. — Каб яны сапраўды захацелi выдаткаваць грошы ў наш раён. Зносiны з прыватнiкамi ў нас складваюцца нармалёвыя. I мы ўсiх запрашаем прыязджаць да нас. Для iнвестараў — зялёнае святло!

З дапамогай Дзяржаўнай праграмы развiцця малых гарадоў у Круглым разлiчваюць стварыць больш за 500 новых працоўных месцаў.

Iлона Iванова.

Круглянскi раён.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— У нас будуць тры асноўныя новыя прадпрыемствы: па вытворчасцi керамiчнай цэглы, тратуарнай плiткi i перапрацоўкi драўнiны, — паведамiў старшыня Круг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика