ЦВК Беларусi прыняў пастанову аб утварэннi выбарчых акруг
ЦВК Беларусi прыняў пастанову аб утварэннi выбарчых акруг
Цэнтрвыбаркам Беларусi прыняў пастанову аб утварэннi выбарчых акруг, ад якiх будуць выбiрацца дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склiкання. Як адзначыў сакратар Цэнтральнай камiсii Мiкалай Лазавiк, у складзе Палаты прадстаўнiкоў — 110 дэпутатаў, значыць, на тэрыторыi Беларусi ўтвараецца 110 выбарчых акруг. Яны фармiруюцца з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў па прапановах абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў. Ужо ўстаноўлена сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу — 64 042 чалавекi. "Прапановы ўсiх выканкамаў на гэты момант вывераны. Яны аптымальныя i адпавядаюць патрабаванням заканадаўства", — сказаў Мiкалай Лазавiк. На падставе гэтых прапаноў у Брэсцкай вобласцi будзе створана 16 выбарчых акруг, у Вiцебскай — 14, Гомельскай i Мiнскай — па 17, Гродзенскай i Магiлёўскай — па 13, у горадзе Мiнску — 20. Плануецца, што 26 чэрвеня будуць апублiкаваны межы акруг. Пасля гэтага пачнецца кампанiя па вылучэннi прадстаўнiкоў у склады акруговых выбарчых камiсiй. Яна завершыцца да 11 лiпеня. Камiсii будуць створаны да 14 лiпеня. Парламенцкая выбарчая кампанiя, якая пачалася ў Беларусi, будзе мець больш адкрыты характар у параўнаннi з папярэдняй. Аб гэтым паведамiла ў размове з журналiстамi пасля пасяджэння Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў яе старшыня Лiдзiя Ярмошына. Паводле яе слоў, канцэптуальных змяненняў, звязаных з заканадаўствам, не адбылося, "але могуць быць змяненнi ў палiтычным тоне кампанii". Выбары будуць больш адкрытыя не з пункту погляду колькасцi наглядальнiкаў (у Беларусi заўсёды была самая высокая шчыльнасць мiжнароднага назiрання на прасторы СНД), а з пункту погляду больш актыўнага ўдзелу ў ёй палiтычных партый, якiя прытрымлiваюцца розных пазiцый, сказала Лiдзiя Ярмошына. Яна лiчыць, што ў гэтай парламенцкай кампанii прадстаўнiкоў палiтычных партый будзе больш як у складах выбарчых камiсiй, так i сярод тых, хто балацiруецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў. Кiраўнiк ЦВК таксама адзначыла, што, пагутарыўшы з дэпутатамi дзеючага склiкання, у яе "склалася адчуванне, што не больш як трэць дэпутацкага корпуса плануюць балацiравацца ў Нацыянальны сход чацвёртага склiкання". "Але планы суiскальнiкаў змяняюцца, таму цяжка цяпер што-небудзь прагназаваць. Усё будзе залежаць ад таго, наколькi моцныя альтэрнатывы прыйдуць iм на змену", — дадала яна. Цэнтрвыбаркам Беларусi 25 чэрвеня зацвердзiў каштарыс расходаў на правядзенне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, якiя пройдуць 28 верасня 2008 года. Гэтыя расходы складаюць Br24,6 млрд. З iх Br20 млрд пойдуць на выплату зарплаты работнiкаў выбарчых камiсiй. Больш за Br4 млрд будзе накiравана на матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi выбаркамаў — транспарт, сувязь, друкарскiя расходы. Сюды ўваходзяць таксама сродкi, якiя выдзяляюцца кандыдатам у дэпутаты на выраб агiтацыйных лiстовак, — па 50 базавых велiчынь. Цэнтральная камiсiя таксама зацвердзiла каштарыс расходаў на правядзенне выбараў членаў Савета Рэспублiкi ў памеры Br38,9 млн. З iх Br35 млн плануецца затрацiць на камандзiровачныя расходы дэпутатаў мясцовых Саветаў, якiя будуць выбiраць на пасяджэннях членаў Савета Рэспублiкi. Акрамя таго, на пасяджэннi ЦВК прыняў пастанову аб стварэннi пазабюджэтнага фонду для добраахвотных ахвяраванняў на правядзенне парламенцкiх выбараў. Як адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына, "юрыдычна гэты фонд заўсёды ствараецца, але нiколi не напаўняецца". Прадугледжваецца, што для галасавання беларускiх грамадзян на парламенцкiх выбарах за мяжой будзе створана 45 выбарчых участкаў, аднак iх колькасць можа быць крыху падкарэктавана. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтрвыбаркам Беларусi прыняў пастанову аб утварэннi выбарчых акруг, ад якiх будуць выбiрацца дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу чацвёр
|
|