"З адною думкаю аб шчасцi Беларусi"
"З адною думкаю аб шчасцi Беларусi"
Памяцi Янкi Купалы Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" Алена Мацевасян, дырэктар Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы, 27 чэрвеня пройдуць традыцыйныя "Жальбiны" па ўшанаваннi памяцi Янкi Купалы. У гэты дзень а 8-й гадзiне адбудзецца iмша ў касцёле Святога Роха (на Залатой Горцы), а 16-й гадзiне — ускладанне кветак да магiлы Янкi Купалы на Вайсковых могiлках. Жыццё народнага паэта Беларусi Янкi Купалы трагiчна абарвалася 28 чэрвеня 1942 года ў гасцiнiцы "Масква" — за некалькi дзён да 60-гадовага юбiлею... Столькi часу прайшло, але i дагэтуль смерць паэта ўсё яшчэ застаецца загадкай (што гэта было: няшчасны выпадак? самагубства? забойства?..). Янку Купалу пахавалi ў Маскве. Урна з яго прахам захоўвалася ў крэматорыi ў белым мармуровым пастаменце (цяпер экспануецца ў музеi). У 1962 годзе, да 80-годдзя паэта, урну з яго прахам перавезлi ў Мiнск, пахавалi на Вайсковых могiлках. — 6 лiпеня запрашаем узяць удзел у традыцыйным свяце паэзii i песнi "З адною думкаю аб шчасцi Беларусi", прысвечанага 60-годдзю першага фiлiяла Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы i 126-годдзю з дня нараджэння паэта. Свята адбудзецца ў фiлiяле музея "Вязынка". У праграме свята — выступленне беларускiх пiсьменнiкаў, бардаў, фальклорных калектываў Маладзечанскага раёна, адкрыццё выстаўкi фалькларыстыкi "I зелень, i песнi, i кветкi..." народнага клуба аматараў фалькларыстыкi "Анюта" (г. Вiцебск). 7 лiпеня, у дзень нараджэння народнага паэта, у 13 гадзiн адбудзецца ўскладанне кветак да помнiка Янку Купалу ў Мiнску. Таццяна Падаляк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" Алена Мацевасян, дырэктар Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы, 27 чэрвеня пройдуць традыцыйныя
|
|