Падман камунальных службаў дачніку-гараджанiну не даруюць
Падман камунальных службаў дачніку-гараджанiну не даруюць
З гарпасёлка Краснасельскi Ваўкавыскага раёна патэлефанавала пенсiянерка, якая на летнi час збiраецца паехаць пажыць у вёску — у бацькоўскую хату, так званую дачу. Як няцяжка здагадацца, пытанне яе датычылася аплаты камунальных паслуг у гарадской кватэры ў гэты перыяд. Паколькi нiякiх лiчыльнiкаў там не ўстаноўлена, заяўнiца цiкавiлася: цi можна нейкiм чынам ёй зэканомiць i што для гэтага трэба зрабiць? Як паведамiлi "Звяздзе" ў Мiнiстэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркi, нiчога прынцыпова новага ва ўрэгуляваннi дадзенага пытання памiж грамадзянiнам i абслуговай арганiзацыяй (тым жа ЖЭСам) за апошнi час не з’явiлася. Так, калi наша чытачка збiраецца паехаць пажыць у вёску (на тэрмiн звыш 10 сутак), у яе ёсць шанц зэканомiць на аплаце камунальных паслуг у гарадской кватэры. Але пры выкананнi пэўных патрабаванняў. Чытачка можа паведамiць арганiзацыi, якая налiчвае плату за камунальныя плацяжы, аб мяркуемым выездзе з месца жыхарства i на працягу сямi дзён пасля вяртання назад прадставiць дакументы, што пацвярджаюць яе адсутнасць, напрыклад, у той жа ЖЭС. У выпадку, калi грамадзянка не хоча паведамляць або не мае такой магчымасцi адразу, дык пасля вяртання на пастаяннае месца жыхарства яна абавязана на працягу тых жа сямi каляндарных дзён прадставiць дакументы, што пацвярджаюць адсутнасць па пастаянным месцы жыхарства — каб арганiзацыя магла правесцi пераразлiк платы за камунальныя паслугi. Такiм дакументам можа быць даведка па форме, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў ад 16.12. 2005 г № 1466, з дачнага кааператыва, з сельскага Савета i iнш., дзе павiнны быць указаны тэрмiны знаходжання, пражывання чалавека ў дадзенай мясцовасцi, населеным пункце. Раней ужо неаднойчы паведамлялася, што часам такiя пенсiянеры, якiя нiбыта жывуць пэўны час за горадам, насамрэч вяртаюцца ў свае кватэры па будзённых справах: памыцца, памыць бялiзну, зрабiць хатнiя нарыхтоўкi з вырашчанага на дачным участку ўраджаю. Карыстаючыся той жа вадой, пры адсутнасцi лiчыльнiкаў, яны спажываюць яе бясплатна. Зразумела, для сябе, хоць у вынiку церпяць навакольныя, дзяржава. Так быць не павiнна, лiчаць камунальнiкi. Вядома ж, i дачнiку час ад часу трэба пад’ехаць у горад па сваiх справах — гэтага яму забаранiць нiхто не можа. Як i прыняць душ, памыць бялiзну i iнш. ва ўласнай кватэры. Толькi рабiць гэта трэба афiцыйна, з паведамленнем у абслуговую арганiзацыю пра сваё знаходжанне ў кватэры i, зразумела, аплатай камунальных паслуг, што спажываюцца, за гэты перыяд знаходжання ў жыллi. Прадстаўнiкi камунальных службаў маюць права праверыць факт знаходжання цi адсутнасцi чалавека ў кватэры ў той час, якi ён сам пазначыў як "дачны". І калi такi дачнiк падмане службы (будзе ў кватэры, хоць павiнен быў адсутнiчаць), будзе складзены акт i ў далейшым па аплаце камунальных паслуг грамадзянiн не зможа зэканомiць, нават калi падасць усе пералiчаныя вышэй дакументы ў патрэбныя тэрмiны i выканае ўсе патрабаваннi. Таму лепш нiкога не падманваць — каштаваць гэта можа даражэй за спажытыя i цалкам аплачаныя камунальныя паслугi ў тыя некалькi дзён, калi вы вернецеся па справах дадому. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З гарпасёлка Краснасельскi Ваўкавыскага раёна патэлефанавала пенсiянерка, якая на летнi час збiраецца паехаць пажыць у вёску — у бацькоўскую хату, так
|
|