21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У аздараўленчых лагерах — бяспека!

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аздараўленчых лагерах — бяспека!

Лета-2008

У дзетак цяпер канікулы, многiя паехалi адпачываць у аздараўленчыя лагеры. А што, акрамя ўласна адпачынку, добрага настрою i бадзёрасцi ў гэтыя днi можа быць не менш важным не толькi для школьнiкаў, але i ў не меншай ступенi для iх бацькоў, родных? Правiльна, гарантаваная бяспека дзяцей, падлеткаў у месцах аздараўлення. А яшчэ — iх занятасць, пажадана з ваенна-патрыятычным i спартыўным ухiлам. Як кажуць, i душы, i целу карысць.

Па словах начальнiка ўпраўлення прафiлактыкi галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку i прафiлактыкi мiлiцыi грамадскай бяспекi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Мiкалая Дразда, менавiта ўсяму гэтаму павiнна садзейнiчаць дзейнасць прафiлактычных службаў мiлiцыi. Супрацоўнiкi якiх далi для бацькоў i родных дзетак самую падрабязную справаздачу.

Па-першае, яшчэ на падрыхтоўчым этапе сумесна з прадстаўнiкамi МНС было праведзена абследаванне аздараўленчых лагераў для забеспячэння захаванасцi дзяржаўнай i асабiстай маёмасцi будучых адпачываючых i абслуговага персаналу, а таксама правiлаў пажарнай бяспекi.

Па-другое, у лагерах органамi ўнутраных спраў ужо прыняты неабходныя меры. У прыватнасцi, у кожным такiм загарадным месцы ўжо вядзецца кругласутачнае нясенне службы супрацоўнiкамi мiлiцыi.

Па-трэцяе, супрацоўнiкамi цэнтральнага апарату мiнiстэрства на лета запланаваны рэгулярныя выезды на месцы дыслакацыi аздараўленчых лагераў.

Па-чацвёртае, на перыяд канiкулаў дзве трэцi асабовага складу iнспекцый па справах няпоўнагадовых пераведзена для работы ў вячэрнi i начны час.

Па-пятае, у кожным рэгiёне вызначаны крымiнальныя месцы i катэгорыi падлеткаў (у першую чаргу — асуджаных да мераў пакарання, не звязаных з iзаляцыяй ад грамадства, i з выкарыстаннем iншых мераў крымiнальнай адказнасцi; няпоўнагадовых, якiя вярнулiся з выхаваўчых калонiй, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў; дзяцей з няўдалых сем’яў), якiя маюць патрэбу ў прафiлактычным уздзеяннi...

Гэта не гаворачы пра правядзенне напярэдаднi летняга перыяду ва ўсiх навучальных установах тыдня прававых ведаў, падчас "апошнiх званкоў" — выступленняў работнiкаў мiлiцыi перад падлеткамi i iх бацькамi адносна правiлаў паводзiнаў на дарогах, вадзе.

Акрамя таго, Мiнiстэрства ўнутраных спраў сумесна з зацiкаўленымi бакамi стварае ваенна-патрыятычныя i абаронна-спартыўныя лагеры. Дарэчы, на працягу мiнулага лета на тэрыторыi краiны дзейнiчала 220 такiх лагераў, у тым лiку 147 — на базе вайсковых часцей i падраздзяленняў МУС, дзе прайшлi аздараўленне i спасцiглi азы воiнскай службы больш за 10 тысяч дзяцей. Сёлета такая практыка будзе падоўжана не толькi летам, але i падчас восеньскiх, зiмовых i веснавых канiкулаў. Прычым, з павелiчэннем iх колькасцi.

Прыклад — ваенна-патрыятычны лагер для "цяжкiх" падлеткаў i кадэтаў ваенна-прававых класаў вячэрняй сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 21 Фрунзенскага раёна г. Мiнска.

Пры тэрытарыяльных органах унутраных спраў арганiзавана работа падлеткавых клубаў, у якiх больш за палову няпоўнагадовых стаяць на ўлiку ў iнспекцыях па справах няпоўнагадовых. Для заняткаў з "цяжкiмi" падлеткамi прыцягваюцца i работнiкi iншых зацiкаўленых ведамстваў, у тым лiку педагогi, юрысты, псiхолагi.

Разам з камiсiямi па справах няпоўнагадовых органамi i ўстановамi адукацыi, спорту i турызму, цэнтрамi занятасцi насельнiцтва выяўляюцца непрацуючыя падлеткi i тыя, хто не вучыцца. Яны ўладкоўваюцца на працу. Памiж органамi ўнутраных спраў наладжаны абмен iнфармацыяй у дачыненнi да асобаў, якiя стаяць на прафiлактычным улiку ў iнспекцыях па справах няпоўнагадовых, i выязджаюць на аздараўленне або да родных, падчас якога неабходныя звесткi накiроўваюцца ў тэрытарыяльныя АУС па месцы дыслакацыi аздараўленчых лагераў (месцаў пражывання родных).

Пад жорсткi кантроль узяты паводзiны няпоўнагадовых, якiя стаяць на прафiлактычным улiку ў iнспекцыях па справах няпоўнагадовых, асаблiва асуджаных судамi да мераў пакарання, не звязаных з пазбаўленнем волi.

Падрыхтаваў Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзетак цяпер канікулы, многiя паехалi адпачываць у аздараўленчыя лагеры. А што, акрамя ўласна адпачынку, добрага настрою i бадзёрасцi ў гэтыя днi мо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика