21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Для зносу больш за 25 млн кв.м так званых хрушчовак, якiя эксплуатуюцца цяпер у Беларусi, спатрэбiлася б каля $20 млрд, паведамiў учора ў Мiнску дырэктар Інстытута НiПIiС iмя Атаева Уладзiмiр Пiлiпенка на мiжнароднай навукова-тэхнiчнай канферэнцыi па пытаннях будаўнiцтва сучасных будынкаў. Згодна з разлiкамi, знос жылля каштуе ад 40—60 працэнтаў кошту будаўнiцтва такой жа плошчы новага. На думку вучоных, найбольш рацыянальным будзе не знос, а рэканструкцыя дамоў масавай забудовы 60—70-х гадоў мiнулага стагоддзя.

* У сувязi з ростам колькасцi кляшчоў у 1,4 раза ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года галоўны санiтарны ўрач краiны Валянцiна Качан у ходзе анлайн-канферэнцыi паведамiла, што ў Мiнску дзейнiчае цэнтр прафiлактычнай дэзiнфекцыi, якi праводзiць апрацоўку тэрыторыi ад гэтых павукападобных, напрыклад, на дачным цi прысядзiбным участку. Апрацоўка 1 га каштуе каля Br50 тыс. Такiя ж падраздзяленнi ёсць i ў рэгiёнах. Дэзiнфекцыя, па яе словах, не з’яўляецца небяспечнай для насельнiцтва.

У сувязi з ростам колькасцi кляшчоў у 1,4 раза ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года галоўны санiтарны ўрач краiны Валянцiна Качан у ходзе анлайн-канферэнцыi паведамiла, што ў Мiнску дзейнiчае цэнтр прафiлактычнай дэзiнфекцыi, якi праводзiць апрацоўку тэрыторыi ад гэтых павукападобных, напрыклад, на дачным цi прысядзiбным участку. Апрацоўка 1 га каштуе каля Br50 тыс. Такiя ж падраздзяленнi ёсць i ў рэгiёнах. Дэзiнфекцыя, па яе словах, не з’яўляецца небяспечнай для насельнiцтва.

* Абвiнавачванне ў забойстве, махлярстве, звязанымi з незаконнай рыэлтарскай дзейнасцю на тэрыторыi Беларусi (Смалявiцкi раён i Жодзiна), прад’яўлена двум братам, жыхарам Азербайджана. Жодзiнскiм РАУС сумесна з пракуратурай устаноўлена не менш за 14 выпадкаў крадзяжу братамi грошай шляхам падману цi злоўжывання даверам на агульную суму больш за Br200 млн. А аднаго клiента, якi адмовiўся прадаваць iм кватэру за бясцэнак, абвiнавачаныя забiлi да смерцi i "пахавалi" пад ганкам уласнага дома, закатаўшы ў бетон. Iснаванне "чорнай" рыэлтарскай канторы i iншыя злачынствы спыненыя праваахоўнiкамi.

* Гомельскiм абласным судом вынесены прысуд удзельнiкам злачыннай групы, якiя ўваходзiлi ў так званую "банду пажарнiкаў". Шэсць жыхароў Гомеля прызнаныя вiнаватымi ў вымаганнi, рабаваннi, прычыненнi цяжкiх цялесных пашкоджанняў, знiшчэннi маёмасцi асаблiва небяспечным спосабам, што пацягнула за сабой смерць двух чалавек па неасцярожнасцi. Пацярпелымi па справе праходзiлi больш за 60 чалавек. Удзельнiкi групоўкi атрымалi пакараннi ад 9 гадоў i 1 месяца зняволення, максiмальнае пакаранне склала 15,5 года.

* Беларускiя памежнiкi затрымалi дваiх парушальнiкаў мяжы, якiя мелi намер паступiць на службу ў французскi замежны легiён. Абодва парушальнiкi — 1984 г.н., адзiн меў пры сабе пашпарт грамадзянiна Расii, другi пашпарта не меў, але, па яго словах, з’яўляецца грамадзянiнам Беларусi. Сёлета гэта ўжо пяты выпадак затрымання няўдалых легiянераў. Дарэчы, па правiлах Еўрасаюза ўсе, хто iмкнецца трапiць на службу ў легiён такiм чынам, у Францыi будуць лiчыцца нелегальнымi мiгрантамi i будуць дэпартаваныя ў краiну, з якой прыбылi.

* Аранжавы мяч дыяметрам у дзесяць метраў пад уздзеяннем моцнага ветру упаў з даху будынка побач з чыгункай у Гаазе i на некалькi гадзiн парушыў рух цягнiкоў. Мяч упрыгожваў надпiс: "Нiдэрланды — чэмпiён Еўропы", якi стаў неактуальным пасля пройгрышу галандцаў ад зборнай Расii ў 1/4 фiналу ЧЕ па футболе. Машынiст першага сустрэчнага цягнiка ледзь паспеў затармазiць, пасажыраў давялося дастаўляць да наступнай станцыi аўтобусамi. Мяч было вырашана не ўзнiмаць на дах. Ва ўсякiм разе, да наступнага чэмпiянату Еўропы.

Поўны абзац

* Даволi балючы, але вельмi вясёлы конкурс прайшоў у Вялiкабрытанii. Тут дзесяткi смельчакоў спаборнiчалi ў паяданнi крапiвы. Пякучую свежасабраную траву iм падносiлi ў пучках, i ўдзельнiкi павiнны былi праглынуць як мага больш лiсця за меншы час. У многiх пасля незвычайнага абеду пачарнелi языкi i прыкметна ўспухлi вусны. Перамог у экстрэмальным спаборнiцтве Пол Колiнс, якi ўмудрыўся з’есцi паўтара кiлаграма крапiвы.

* Жыхарка iрландскага Белфаста, знаходзячыся за рулём джыпа, пры спробе прыпаркаваць аўто заехала на дах другога аўтамабiля. Жанчына, як мяркуе палiцыя, пераблытала перадачы i замест задняга ходу ўключыла на аўтаматычнай каробцы перадач рэжым Drivе. Пасля рэзкага нацiскання на педаль газу джып уехаў у прыпаркаваныя перад iм Роrsсhе Bохstеr i Tоуоtа Сеliса. Машына хуткай дапамогi павезла з месца здарэння мужчыну, якi знаходзiўся за рулём Роrsсhе. Найбольш сур’ёзна пацярпела Tоуоtа. Вiноўнiца аварыi аказалася ў стане шоку.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для зносу больш за 25 млн кв.м так званых хрушчовак, якiя эксплуатуюцца цяпер у Беларусi, спатрэбiлася б каля $20 млрд, паведамiў учора ў Мiнску дырэк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика