"Ну дайце мне павесiцца!"
"Ну дайце мне павесiцца!"
Нататкі звычайнага грамадзянiна — вельмi канкрэтна i эмацыянальна папрасiў мяне адзiн кiраўнiк з вельмi далёкага ад Вiцебска райцэнтра (патэнцыйны рэкламадаўца), калi яму я патэлефанаваў, каб дамовiцца аб сустрэчы. Дарэчы, званiў яму не першы раз. I на мiнулым тыднi дамаўлялiся вызначыць дзень нашай магчымай сустрэчы. "Чую дрэнна", — сказаў ён падчас нашай першай размовы. — "Выйдзеце з лесу, потым зноў тэлефануйце!" Так i зрабiў i зноў тэлефаную з "лесу" — карпункта, якi блiжэй да цэнтра горада. I вось такi нечакана сумны адказ ад чалавека, якога я нiколi не бачыў. Уяўляю як ён вядзе сябе з падначаленымi. А як бы ён адрэагаваў, калi б давялося папрасiць у яго каментарый, напрыклад, каб расследаваць скаргу ад iмя ягоных работнiкаў? Жах! А цяпер ужо i не хачу ехаць да яго ў глыбiнку, прабачце мяне за гэта, калегi, якiя займаюцца ў рэдакцыi рэкламай. Навошта я пра ўсё гэта? Захацелася, каб начальнiкi больш уважлiва ставiлiся да "народных карэспандэнтаў" — прадстаўнiкоў СМI. Ну не хочаш ты рэкламу пра сваю родную кантору, так i скажы. Не... цягне. Патэлефануйце яшчэ, — просiць. Вось мой самы галоўны начальнiк патрабуе пiсаць хутчэй, зразумела, цiкавей, ды каб праблемы былi ў артыкулах. Тэм праблемных, безумоўна, хапае. Але ж кожны праблемны матэрыял, каб падрыхтаваць, трэба шмат часу патрацiць... на "раскрутку" службовых асобаў. "Не магу i зараз, i ў блiжэйшыя днi!", "А што, няма больш пра што пiсаць? Лепш асвятлiце нашы дасягненнi!". Тыповыя адказы. Безумоўна, у тым лiку i за гэтую "раскрутку" я атрымлiваю зарплату, а калi пашанцуе, i прэмii. Але вось так "пагутарыш" з "занятымi людзьмi" i мiнiмум цягне ў водпуск, максiмум у блiжэйшую краму, каб купiць традыцыйныя "мужчынскiя лекi". Няўжо чыноўнiкi, начальнiкi забываюць, што iснуе цэлы закон аб СМI, дзе ў прынцыпе даецца "зялёнае святло" тым, хто пiша i здымае. Дарэчы, заўважыў, што адказныя асобы ў апошнi час прымяняюць новую тактыку. Па тэлефоне нiчога не расказваюць. Маўляў, адкуль я ведаю, хто вы насамрэч. Лепш падрыхтуйце афiцыйны запыт, згодна з заканадаўствам, праз вызначаны тэрмiн адкажам. Часцей за ўсё за гэты час альбо праблему нейкую вырашаюць, альбо падрыхтуюць такi адказ, што, бывае, у вынiку лiчыш сябе дурнем, якi толькi адарваў важных людзей ад выканання iх службовых абавязкаў. А вы заўважылi, звычайныя грамадзяне, што часта, калi начальнiка здымаюць, скажам мякчэй, пераводзяць на iншую пасаду, апошняя часцей за ўсё, як i раней, усё роўна кiраўнiчая — прыкладна такога ж узроўню? I на новым прадпрыемстве, у арганiзацыi такi "вопытны" кiраўнiк працягвае змагацца за выкананне планаў i iнш. У вынiку, як часта бывае, пераводзяць яго на iншую пасаду... Зноў жа звярнуў увагу, што такiя часцей за ўсё не вельмi любяць прэсу. Пра што гаварыць?... Толькi не падумайце, што я супраць начальнiкаў у прынцыпе. Кiраваць людзьмi разумна — гэта, на мой погляд, такi ж талент, як добра маляваць i так далей. Шкада, што талентаў сярод начальства не вельмi многа. Вось быў нядаўна на адным афiцыйным пасяджэннi. Аказваецца, не хочуць медыкi ў вобласцi ўзначальваць санiтарныя службы. А для раённай структуры спажывецкай кааперацыi, аказваецца, новы начальнiк — гэта мара. Таму працягвалi кiраваць старыя, ды так "добра", што можна фельетон напiсаць. Калi ўсе пажадаюць павесiцца, атруцiцца, хто ж будзе намi кiраваць? Не трэба! Жывiце доўга i стаўцеся так да людзей, як бы хацелi... Ну далей, паважаныя чытачы, вы памятаеце. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— вельмi канкрэтна i эмацыянальна папрасiў мяне адзiн кiраўнiк з вельмi далёкага ад Вiцебска райцэнтра (патэнцыйны рэкламадаўца), калi яму я патэлефан
|
|