21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Чорным капальнiкам" пагражае турма

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Чорным капальнiкам" пагражае турма

Сёлета ў пачатку студзеня ў Кармянскiм раёне адбылося надзвычайнае здарэнне. Адзiн мужчына прынёс у дом свайго знаёмага ручны процiтанкавы гранатамёт, якi быў зараджаны, i гатовы быў паказаць сваю агнявую моц. Вяскоўцы вырашылi яго разрадзiць цi то з-за цiкаўнасцi, цi то каб атрымаць ад гэтага нейкую практычную карысць. І калi ўзялiся за справу, гранатамёт так бабахнуў, што аднаму з iх адарвала кiсць рукi i ўзнiк пажар, у вынiку чаго была знiшчана частка дома.

Аб гэтым выпадку наша газета ўжо расказвала, а ўспомнiлi пра яго мы зараз па той прычыне, што так званыя чорныя капальнiкi працягваюць абследаваць месцы баёў часоў Вялiкай Айчыннай вайны, робячы незаконныя раскопкi. Адны з iх — з мэтай пошуку каштоўных прадметаў (медальёнаў, элементаў ваеннай амунiцыi i г.д.) для папаўнення ўласных калекцый, iншыя — для продажу. Аднак асобны прафесiйны iнтарэс для прадстаўнiкоў праваахоўных органаў i спецслужбаў, як нам паведамiла прэс-група ўпраўлення КДБ Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi, выклiкаюць асобы, якiя ажыццяўляюць так званы iнструментальны пошук зброi i боепрыпасаў. Спрабуючы разабраць iх, каб здабыць выбуховае рэчыва або часткi, якiя ўтрымлiваюць у сабе каляровы метал, яны падвяргаюць вялiкай небяспецы не толькi сябе, але i iншых. Тое ж самае датычыцца i людзей, якiя тое выбуховае рэчыва выкарыстоўваюць. Як правiла, гэта паляўнiчыя i рыбаловы. I як тут не ўспомнiць падзеi канца 2005 года, калi ў Жлобiнскiм раёне назiралiся шматлiкiя выпадкi падрываў паляўнiчых, якiя выкарыстоўвалi самаробныя "расцяжкi" ў лесе.

Аднак вернемся да сённяшняга дня з прычыны таго, што ў дачыненнi да двух жыхароў Гомельшчыны, 1961 i 1978 гадоў нараджэння, узбуджана крымiнальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 295 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (незаконныя дзеяннi ў дачыненнi да агнястрэльнай зброi, боепрыпасаў i выбуховых рэчываў). Прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрмiн да васьмi гадоў.

Гэтыя мужчыны былi затрыманы аператыўнай групай упраўлення ў час правядзення недазволеных раскопак на месцах пахавання боепрыпасаў часоў апошняй вайны. Здабычай на момант з’яўлення работнiкаў КДБ былi 11 артылерыйскiх снарадаў рознага калiбру з узрывальнiкамi, граната РДГ-33 i некалькi соцень нямецкiх патронаў. Сапёрна-пiратэхнiчная група 6-й асобнай спецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў устанавiла, што гэтыя боепрыпасы цалкам захавалi сваю згубную сiлу. А агульная вага выбуховага рэчыва ў трацiлавым эквiваленце склала 1,6 кiлаграма. Затрыманыя прызналiся, што свае "трафеi" яны хацелi разабраць i здаць у пункт прыёму каляровых металаў.

Дарэчы, улiчваючы небяспеку незаконных раскопак у месцах баёў цi пахавання боепрыпасаў, у вобласцi выяўляюцца i, як гаворыцца, зачышчаюцца такiя месцы. Пры гэтым вялiкую дапамогу аказваюць грамадзяне, якiя выпадкова выяўляюць у лясах у час збору грыбоў цi ягад небяспечныя знаходкi цi схованкi "чорных капальнiкаў", а таксама члены Гомельскага ваенна-патрыятычнага клуба "Гонар".

У многiм дзякуючы iм толькi супрацоўнiкамi ўпраўлення КДБ сумесна з ваеннаслужачымi сапёрна-пiратэхнiчнай групы з незаконнага абароту выведзена i знiшчана сёлета больш як 1200 выбухованебяспечных прадметаў (у 2006 годзе — каля 2000, летась — звыш 3,5 тысяч). Толькi летась на Гомельшчыне па факце незаконнага абароту агнястрэльнай зброi i боепрыпасаў падраздзяленнямi МУС была ўзбуджана 51 крымiнальная справа. Менш законапаслухмяным грамадзянам яшчэ раз такi напамiнак: у гэтай справе вельмi суровае заканадаўства — да васьмi гадоў пазбаўлення волi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў пачатку студзеня ў Кармянскiм раёне адбылося надзвычайнае здарэнне. Адзiн мужчына прынёс у дом свайго знаёмага ручны процiтанкавы гранатамёт,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика