МУС не плануе адкрываць новыя папраўчыя ўстановы
МУС не плануе адкрываць новыя папраўчыя ўстановы
Аб гэтым паведамiў журналiстам мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў. Паводле яго слоў, сiтуацыя ў месцах пазбаўлення волi дастаткова кантралюемая i як такой праблемы перапоўненасцi няма. У прыватнасцi, дастаткова свабодных месцаў у следчых iзалятарах, у калонiях, куды людзi трапляюць упершыню. Месцы пазбаўлення волi для няпоўнагадовых разлiчаны на 850 месцаў, рэальна тут адбываюць пакаранне каля 450. Пры гэтым кiраўнiк МУС адзначыў, што мiнiстэрства не толькi не плануе адкрываць новыя калонii, але ў блiжэйшы час мае намер закрыць адну такую ўстанову ў Мiнску. Легалiзацыя прастытуцыi ў Беларусi немэтазгодна, лiчыць Уладзiмiр Навумаў. Ён падкрэслiў, што павiнна быць захавана адказнасць за гэты вiд правапарушэнняў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў журналiстам мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў. |
|