Балотны футбол: чэмпiянат па калена ў гразi
Балотны футбол: чэмпiянат па калена ў гразi
Балотны футбол прыдумалi ў Фiнляндыi ў 1998 годзе . З тых часоў гульня набрала сур’ёзную папулярнасць. З 2000 года ў фiнскiм горадзе Хюрунсалмi праводзiцца штогадовы чэмпiянат свету. Колькасць камандаў-удзельнiц дасягае амаль трох соцень. Нацыянальныя чэмпiянаты праходзяць у Германii, Вялiкабрытанii. Згодна з правiламi, iгракi ганяюць мяч у балотнай гразi, часам правальваючыся ў яе па калена, а то i глыбей, i спрабуюць забiць гол. Гульня складаецца з двух таймаў па 13 хвiлiн кожны. Памер поля — 60 на 35 метраў. У кожнай камандзе пяць iгракоў i варатар. Для ўдзелу патрабуецца немалая сiла i вынослiвасць: да такiх цяжкасцяў, як сырасць i гразь, звычайна дадаецца сонца, якое смалiць, i камары. Па матэрыялах Інтэрнэт-рэсурсаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Балотны футбол прыдумалi ў Фiнляндыi ў 1998 годзе . З тых часоў гульня набрала сур’ёзную папулярнасць. З 2000 года ў фiнскiм горадзе Хюрунсалмi правод |
|