Тата выхаднога дня альбо Будзем жыць "кланамi"?
Тата выхаднога дня альбо Будзем жыць "кланамi"?
Асабiстае Вось адкажыце на канкрэтнае, вельмi спрэчнае пытанне: што лепш — каб дзецi наогул не бачылi свайго роднага бацьку альбо бачылi, але некалькi разоў у тыдзень? Пры гэтым ведалi б пра нядрэнныя адносiны бацькоў. Безумоўна, у iдэале павiнны бачыць штодзень! I жыць у дружнай сям’i. А калi жыццёвыя абставiны i сямейныя адносiны не дазваляюць? "Мой тата ў рэйсе?" Што тут скажаш? Вядома ж, тата i мама — для дзiцяцi прыклад у жыццi для пераймання паводзiнаў. Не трэба быць прафесiйным псiхолагам, каб адзначыць адразу — бацька ўплывае на фармiраванне "жыццёвай мадэлi" не менш, чым мацi. Асаблiва гэты ўплыў адлюстроўваецца на хлопчыках. Яшчэ ў 1970-я гады адзiн амерыканскi святар i пiсьменнiк адначасова зрабiў даволi сумны прагноз, якi, на жаль, пацвярджаецца сённяшнiм жыццём — усё болей дзетак цяпер выхоўваюцца мацi без удзелу бацькi. У лепшым выпадку апошнi бачыцца з роднай крывiнкай па выхадных. Часцей за ўсё праводзяць разам толькi дзень. Паглядзiце статыстыку: колькасць скасаванняў шлюбу не меншая, чым рэгiстрацыi. Чаму жанчына i мужчына, якiя калiсьцi кахалi, расстаюцца — гэта ўжо асобная тэма з каментарыямi розных спецыялiстаў усякiх медыцынскiх цэнтраў i г.д. Калi дзiця пачынае задаваць свае першыя пытаннi, абавязкова пацiкавiцца: "А дзе мой тата? Чаму ён не прыходзiць да мяне (нас)?" Вось i думай, мацi, што сказаць — "Ён далёка! У рэйсе!" Сям’я будучынi? Вы, напэўна, чулi пра такое паняцце — "гасцявы шлюб"? На жаль, не магу прывесцi адпаведныя лiчбы. Думаю, працэнтная колькасць павялiчваецца штогод. Асабiста магу прывесцi прыклад з жыцця правiнцыйнай сям’i па такiм "метадзе". Яна з дзецьмi i сваёй мацi жыве асобна, ён са сваёй мацi. Мужык штомесяц абавязкова прыносiць сваёй грамадзянскай жонцы грошы. Кожны тыдзень некалькi разоў прыходзiць. Гуляе з дзецьмi. Старэйшага бярэ сабе дамоў на выхадны. У нядзелю хапае часу i на iнтым з "далёкай — блiзкай" жонкай. Дарэчы, да iншых, як канстатуе, i не цягне. I яна ў вынiку задаволеная i ён. Ужо колькi гадоў такiм чынам "разам" — не надакучыла. Як у тым фiльме: "Высокiя, высокiя адносiны". Ды i дзецi растуць не без бацькi. Другая справа — як? Але ж, пагадзiцеся, лепш мець такога не самага дрэннага бацьку, чым нiякага. Ёсць замежнае даследаванне, што азначае — толькi 25 працэнтаў татаў пасля разводу рэгулярна сустракаюцца з дзецьмi. Паспрачаемся на прыкладзе сваiх знаёмых? Для параўнання: многiя з iх агульных знаёмых даўно па некалькi разоў перажанiлiся. Ды вы i самi можаце прывесцi не адзiн такi прыклад. Дзецi ад розных шлюбаў. Рассталiся бацькi, i ў чарговы раз няма сям’i. А як цяжка дзiцяцi, калi i новы (чарговы) бацька з iм сустракаецца, i сапраўдны (бiялагiчны) не забывае. Каго больш слухаць? Безумоўна, выхадны дзень з татам для дзiцяцi свята. I караць лiшнi раз не будзе, накупляе многае з таго, што даўно хочацца. I ў парку атракцыёнаў грошы шкадаваць не будзе. Вядома ж, усё гэта не павiнна потым дрэнна ўплываць на паводзiны дзiцяцi ў днi без бацькi. Ды, безумоўна, трэба прыслухацца да рэкамендацый мацi па "наглядзе за дзiцем" — дакладна ведаць, што яму нельга дазваляць, узгаднiць яго рэжым. Толькi, калi ласка, не трэба чапляцца да некаторых слоў "бярэ дамоў" i iнш. Тое, што сямейныя паводзiны мяняюцца — факт. I гадоў праз... будзе яшчэ горш у гэтым сэнсе. Да матрыярхату ўжо не вернемся, бо мужыкi i сёння ў дэфiцыце. Будзем жыць "кланамi"? Пажывём, пабачым. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось адкажыце на канкрэтнае, вельмi спрэчнае пытанне: што лепш — каб дзецi наогул не бачылi свайго роднага бацьку альбо бачылi, але некалькi разоў у т |
|