"Першая хваля" клубнiц адышла
"Першая хваля" клубнiц адышла
Сёлета ўпершыню можна будзе купiць замарожаныя айчынныя клубнiцы На Лунiнеччыне першы збор так званых таварных клубнiц, якiя iдуць у рознiчную гандлёвую сетку i на прадпрыемствы грамадскага харчавання, ужо скончыўся, паведамiла журналiсту "Звязды" эканамiст раённага спажывецкага таварыства Аксана Сайко. Паводле слоў спецыялiста, сёлета "першая хваля" салодкай ягады адышла вельмi хутка. Ад насельнiцтва таварныя клубнiцы закуплялiся па 3,5—4 тысячы рублёў за кiлаграм. Цяпер гэтая цана апусцiлася да 2,2—2,8 тысячы рублёў. Нядаўна клубнiцы ў скрынях для кансервавых заводаў прымалi па 1,5 тысячы, цяпер закупляюць ягады ў бочках для вiнзаводаў па 1,4 тысячы рублёў за кiлаграм. Мяркуецца, што актыўнасць у здачы клубнiц насельнiцтва праявiць яшчэ да канца тыдня. Па апошнiх звестках, толькi Лунiнецкае раённае спажыўтаварыства нарыхтавала ўжо 155 тон ягады. Варта нагадаць, што закупкi клубнiц на тэрыторыi раёна вялi i iншыя раённыя спажывецкiя таварыствы краiны. Дарэчы, менавiта адсюль 20 тон гэтых ягад былi накiраваны на замарозку ў новы цэх у Глускiм раённым таварыстве, дзе ўсталявана новае абсталяванне. У мiжсезонны перыяд, паведамiлi нам у Белкаапсаюзе, гэта прадукцыя будзе расфасавана ў дробную фасоўку i пойдзе на ўнутраны рынак. Арганiзаваць продаж замарожаных айчынных клубнiц сёлета плануецца ўпершыню. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ўпершыню можна будзе купiць замарожаныя айчынныя клубнiцы |
|