А беларускую мову абітурыенты здалi лепш...
А беларускую мову абітурыенты здалi лепш...
Максiмальную колькасць балаў па 100-бальнай тэставай шкале набралi на сёлетнiм цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па рускай мове 6 чалавек. Нагадаем, што летась максiмальных вынiкаў было ўсяго два. Яшчэ 8 чалавек спынiлiся ўсяго за адзiн крок ад гэтай вышынi (iх веды былi ацэненыя ў 99 тэставых балаў). А ў дыяпазон ад 90 балаў i вышэй "упiсалiся" 384 абiтурыенты. — Мы назiраем сёлета высокую шчыльнасць адзнак у вышэйшай частцы стобальнай шкалы, — расказаў у гутарцы з журналiстам "Звязды" дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў. — Гэта датычыцца ў роўнай ступенi вынiкаў ЦТ i па рускай, i па беларускай мовах. З iншага боку, не можам не адзначыць стракатасць ўзроўню падрыхтоўкi ўдзельнiкаў тэставых iспытаў. Знайшлiся сярод абiтурыентаў i тыя, якiя ўмудрылiся набраць нуль балаў па 100-бальнай шкале. Гэта значыць, што нават з прапанаваных варыянтаў яны не змаглi выбраць правiльны, цi, як любяць гаварыць апаненты тэсцiравання, "не ўгадалi нiводнага правiльнага адказу". Дарэчы, калi параўноваць вынiкi абiтурыентаў, якiя здавалi на тэсцiраваннi беларускую i рускую мову, то атрымлiваецца, што беларускую мову абiтурыенты здалi лепш. Ва ўсякiм разе па беларускай мове 50 балаў i больш набралi каля 20 працэнтаў абiтурыентаў, а на рускай мове ў гэтым дыяпазоне аказалiся 14,5 працэнтаў удзельнiкаў тэсцiравання. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Максiмальную колькасць балаў па 100-бальнай тэставай шкале набралi на сёлетнiм цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па рускай мове 6 чалавек. Нагадаем, што ле
|
|