Пайшоў па ягады і заблудзiўся
Пайшоў па ягады і заблудзiўся
Амаль суткi шукалi супрацоўнiкi мiлiцыi, МНС, аднавяскоўцы хлопчыка з вёскi Аранчыцы Пружанскага раёна. Сямiгадовы Максiм пайшоў з большымi дзецьмi ў лес па першыя чарнiцы i адстаў ад кампанii. Спачатку таварышы шукалi Максiма самастойна. А потым пайшлi ў вёску i паведамiлi бацькам. Пад вечар на пошукi накiравалiся трыццаць чалавек: мiлiцыянеры, выратавальнiкi, жыхары вёскi. Быў нават аўтамабiль хуткага рэагавання, якi падаваў гукавыя i светлавыя сiгналы. Але нiчога не дапамагло. У дзве гадзiны ночы, у поўнай цемры, пошукi давялося спынiць. А на свiтаннi зноў пошукавая група пайшла прачэсваць лес. І толькi а палове сёмай ранiцы адзiн з дарослых лiтаральна натыкнуўся на соннае дзiця. Хлопчык стамiўся, сплакаўся i заснуў. Хата гарыць, а яна спiць Суседзi адчулi едкi пах дыму, якi ўжо валiў праз усе шчылiны, i выклiкалi пажарных. Байцы падраздзялення МНС выламалi дзверы ў кватэру, у якой было поўна дыму, а гаспадыня ад шуму нават не прачнулася. Яна моцна спала на канапе пасля добрага падпiтку. 48-гадовую кабету разбудзiлi i вывелi з дому. А пажар на кухнi лiквiдавалi. Працверазела i, напэўна, усвядомiла, што жыццём абавязана перш за ўсё пiльным суседзям свайго дома па праспекце Машэрава ў Брэсце. Яна СВЕТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль суткi шукалi супрацоўнiкi мiлiцыi, МНС, аднавяскоўцы хлопчыка з вёскi Аранчыцы Пружанскага раёна. Сямiгадовы Максiм пайшоў з большымi дзецьмi ў |
|