Неба. Дэльтаплан. Сяброўства
Неба. Дэльтаплан. Сяброўства
На мiнулым тыднi ў Малых Гарадзяцiчах Любанскага раёна прайшоў злёт дэльтапланерыстаў. На сустрэчу прыехала звыш дваццацi чалавек з Мiнскай i Гомельскай абласцей. Прысутнiчалi як асы ў дэльтаспорце, так i тыя, хто толькi iмкнецца ў неба. Злёт таксама сабраў аднадумцаў — канструктараў, якiя майструюць i самалёты з верталётамi, i самаробныя машыны. Усе гэтыя людзi прыехалi не столькi палятаць i ўразiць iншых, колькi сустрэцца разам, пагутарыць, абмяняцца вопытам. Злёт доўжыўся два днi. Начавалi ўдзельнiкi ў палатках на беразе Арэсы. Адразу пасля прыезду яны сабралi чатыры прывезеныя мотадэльтапланы. Увечары гэтыя машыны луналi ў небе i здзiўлялi жыхароў блiжэйшых вёсак. Палятаць змаглi i гледачы. Як расказаў iнiцыятар мерапрыемства i дэльтапланерыст са стажам любанчанiн Васiль Голуб, удзельнiкi злёту былi вельмi рады сабрацца разам. Падобную сустрэчу плануецца арганiзаваць у жнiўнi. Алеся Галоўчыц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi ў Малых Гарадзяцiчах Любанскага раёна прайшоў злёт дэльтапланерыстаў. На сустрэчу прыехала звыш дваццацi чалавек з Мiнскай i Гомельск |
|