Перамога Расіi прынесла Кудрыну скрынку шампанскага
Перамога Расіi прынесла Кудрыну скрынку шампанскага
Вакол Еўра Вiцэ-прэм’ер i мiнiстр фiнансаў Расii Аляксей Кудрын атрымаў пасля перамогi зборнай Расii над Галандыяй у 1/4 фiналу Еўра-2008 скрынку шампанскага. Паводле слоў самога Кудрына, менавiта на яе паспрачаўся мiнiстр з прэзiдэнтам банка ВТБ Андрэем Косцiным. Марку шампанскага Кудрын не ўказаў. Косцiн не верыў у перамогу Расii. Мiнiстр прывёў словы прэзiдэнта ВТБ аб тым, што "перамога расiян немагчымая, як знiжэнне iнфляцыi ў краiне". Iспанскiя балельшчыкi паголяцца нагала Больш за 10 тысяч фанатаў зборнай Iспанii паабяцалi пагалiцца нагала ў вынiку перамогi iх каманды на Еўра-2008. Балельшчыкi падпiсалi петыцыю, якая размешчана на сайце газеты Marca. "Я, балельшчык, урачыста клянуся газеце Marca, iншым балельшчыкам i нацыянальнай камандзе пагалiць усе валасы на сваёй галаве, калi наша зборная выйграе Еўра-2008", — сказана ў манiфесце. Газета разыгрывае сярод удзельнiкаў акцыi 20 вiдэакамер, якiмi будуць узнагароджаны шчаслiўчыкi з лiку тых, хто вырашыў пагалiць валасы. Арганiзатары Еўра назвалi самага хуткага iграка Арганiзатары чэмпiянату Еўропы па футболе вызначылi самых хуткасных iгракоў турнiру. Першым у спiсе аказаўся форвард зборнай Харватыi Iвiца Олiч, якому ўдалося развiць хуткасць 31,76 км/г. Расiяне Дзмiтрый Тарбiнскi i Юрый Жыркоў раздзялiлi трэцюю-чацвёртую пазiцыi. Максiмальная хуткасць расiйскiх футбалiстаў склала 31,32 км/г. Акрамя Олiча, яны саступiлi галандцу Робiну ван Персi, якому аднойчы ўдалося разагнацца да 31, 53 км/г. Пятае-шостае месцы падзялiлi турак Нiхат Кахвечы i грэк Васiлiяс Тарасiдзiс (31,11), сёмым стаў галандзец Ар’ен Рабен (30, 89), восьмым — немец Мiхаэль Балак (30,88), дзевятым — немец Мiраслаў Клозэ (30,86), дзесятым — партугалец Нуну Гомеш (30,81).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiцэ-прэм’ер i мiнiстр фiнансаў Расii Аляксей Кудрын атрымаў пасля перамогi зборнай Расii над Галандыяй у 1/4 фiналу Еўра-2008 скрынку шампанскага. Па |
|