21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лекавая сыравiна на агародзе

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лекавая сыравiна на агародзе

Рубрыку  вядзе  Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81

(Працяг. Пачатак у нумары за 17 чэрвеня.)

Уздоўж агароджаў часта сустракаецца палын звычайны, або чарнобыль. Яго каранi таксама служаць выдатнай лекавай сыравiнай. У народнай медыцыне iх выкарыстоўваюць у якасцi мачагоннага сродку пры мочакаменнай хваробе, пры дыябеце ў пажылых людзей. Для гэтага корань заварваюць з разлiку: 15 г кораня на 3 шклянкi кiпеню, настойваюць 30 хвiлiн, прымаюць да яды. На працягу дня трэба выпiць гэтыя 3 шклянкi. Курс лячэння некалькi месяцаў. Выкарыстоўваюць палын звычайны i пры лячэннi страўнiкава-кiшачных захворванняў, для апетыту, пры колiках, запорах.

З ранняй вясны адрастае чыстацел. Сок яго каранёў i травы — вельмi дзейсны сродак ад бародавак. Раслiна змяшчае алкалоiды, якiя ўваходзяць у склад вельмi эфектыўнага антымiкробнага прэпарата сангвiратрын. Ён валодае жаўцягонным, мачагонным, антымiкробным дзеяннем. Аднак унутр чыстацел трэба прымаць з вялiкай асцярожнасцю — раслiна ядавiтая. Перш чым яго прымаць, парайцеся з фiтатэрапеўтам.

Шчаўе конскае часта сустракаецца на агародах з кiслай глебай. У лекавых мэтах выкарыстоўваюць яго каранi. Гэта раслiна ў вялiкiх дозах валодае слабiцельным дзеяннем. У народнай медыцыне яна выкарыстоўваецца для паласкання рота пры стаматытах. Як жаўцягонны сродак прымяняюць адвар з травы: 1 ч. лыжку сыравiны залiваюць шклянкай кiпеню, вараць на невялiкiм агнi 10—15 хвiлiн, ахалоджваюць, працэджваюць i прымаюць па 1 ст. лыжцы 3 разы на дзень да яды.

Яшчэ адна распаўсюджаная трава-пустазелле — звяздчатка, або макрыца. Яна раздражняе гаспадароў прысядзiбных участкаў, аплятаючы градкi. А мiж тым гэта прызнаная лекавая раслiна, якая валодае процiзапаленчым, умераным жаўцягонным i мачагонным дзеяннем. Прымяняюць яе для лячэння хранiчных захворванняў печанi, пры жоўце- i мочакаменнай хваробе, запаленчых захворваннях бронхаў i лёгкiх, для лячэння гiпертанii i iшэмiчнай хваробе сэрца на пачатковых стадыях. У апошнiх двух выпадках рэкамендуецца дадаваць раслiну ў салаты.

Сыравiнай служыць наземная частка макрыцы, якую збiраюць у час цвiцення i сушаць у памяшканнi, якое добра праветрываецца, расклаўшы тонкiм слоем. Выкарыстоўваецца ў выглядзе настою цi адвару. Адвар гатуецца для прыняцця ваннаў пры ацёчнасцi ног i ў выглядзе прымочак для лячэння дыятэзу. Настой: 1 ст. лыжку раслiны залiваюць шклянкай кiпеню, настойваюць паўгадзiны i, працадзiўшы, прымаюць па 1/3 шклянкi 3 разы на дзень да яды. Можна выкарыстаць для прыгатавання настою i свежую траву, толькi браць яе трэба больш — 2 ст. лыжкi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уздоўж агароджаў часта сустракаецца палын звычайны, або чарнобыль. Яго каранi таксама служаць выдатнай лекавай сыравiнай. У народнай медыцыне iх выкар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика