Раскрыта "гучнае" забойства
Раскрыта "гучнае" забойства
Беларускія праваахоўнiкi раскрылi "гучнае" забойства, учыненае больш за 10 гадоў таму: у студзенi 1998 года ў пад’ездзе дома па праспекце Пераможцаў (тады пр-т Машэрава) у Мiнску загiнуў грамадзянiн Сiрыi Аль-Фрэйджы Анвара Адая. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Алег Слепчанка, цела загiнулага было знойдзена ў паўпадвальным памяшканнi пад’езда праз некалькi гадзiн пасля таго, як ён пакiнуў службовы аўтамабiль побач з домам. Паводле меркавання следства, матывы гэтага злачынства былi выключна карыслiвымi. Загiнулы з’яўляўся дырэктарам буйной камерцыйнай структуры i рэалiзоўваў у нашай краiне шырокамаштабную iнвестыцыйную праграму. Сёння аператыўнiкi дакладна ведаюць, што ў лiку асобаў, якiя маюць дачыненне да гэтага злачынства, ёсць i двойчы судзiмы за забойства ўраджэнец Чачнi i пяцёра беларусаў. Мiж iншым, двое з апошнiх раней прыцягвалiся да крымiнальнай адказнасцi. Усе шасцёра абвiнавачаных ужо затрыманыя. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія праваахоўнiкi раскрылi "гучнае" забойства, учыненае больш за 10 гадоў таму: у студзенi 1998 года ў пад’ездзе дома па праспекце Пе |
|