Рудбекiя
Рудбекiя
Ярка-жоўтыя кветкi, быццам залатыя праменьчыкi, упрыгожваюць сад у другой палове лета. Цвiце рудбекiя ў жнiўнi, вераснi, кастрычнiку, мае суквеццi ў выглядзе садовых рамонкаў. Добра выглядаюць адзiночныя i групавыя пасадкi на фоне газона, а таксама астраўкi залатых, бронзава-карычневых, цёмна-ружовых кветак рудбекii ў змешаных кветкавых кампазiцыях. Гатункi Рудбекiя пурпуровая i Залатая вежа высаджваюць як высакарослыя раслiны (80—90 i 60—70 см) на заднiм плане зборных кветнiкаў i рабатак, з паўднёвага боку агароджаў, групамi на газоне. Рудбекiя — непатрабавальная да глебы раслiна, але лепш расце на ўчастках, дзе ўносiўся перагной. Гэта святлолюбiвая раслiна, але можа пераносiць лёгкае зацяненне, любiць палiў, нядрэнна пераносiць гарачае засушлiвае надвор’е, практычна не губляючы дэкаратыўнасцi. Догляд заключаецца ў праполцы, ва ўнясеннi ўгнаенняў у пачатку росту. У 10 л вады разво-дзяць па 1 ст. лыжцы нiтрафоскi, сульфату калiю i "Агрыколы-7". Можна гэту падкормку паўтарыць праз 2 тыднi. Рудбекiю размнажаюць насеннем, якое высяваюць адразу ў адкрыты грунт. Лепш гэта рабiць у чэрвенi—лiпенi. Цвiценне пачынаецца на другi год i працягваецца з лiпеня да замаразкаў. Раслiна недаўгавечная, кусты гiнуць на трэцi год, толькi некаторыя з iх растуць да 5 гадоў, таму неабходна пастаянна дасяваць i абнаўляць кусты. Рудбекiю блiскучую размнажаюць вясной дзяленнем куста. Рудбекiю рассечаную размнажаюць вясной цi ў вераснi таксама ў асноўным дзяленнем куста, раздзеленыя часткi высаджваюць на адлегласцi 1 м адна ад другой, бо раслiна хутка разрастаецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ярка-жоўтыя кветкi, быццам залатыя праменьчыкi, упрыгожваюць сад у другой палове лета. Цвiце рудбекiя ў жнiўнi, вераснi, кастрычнiку, мае суквеццi ў в |
|