Музыка сталасці
Музыка сталасці
Формула ўдачы З гэтым аркестрам выступалi Святаслаў Рыхтэр, Мсцiслаў Растраповiч, Юрый Башмет i iншыя сусветнавядомыя музыканты. Ды вядомы i сам аркестр — шмат гастраляваў па розных краiнах Еўропы. I для беларускiх аматараў музыкi сустрэча з iм абяцае прыемны вечар, асаблiва калi ён — святочны. 27 чэрвеня ў вялiкай зале Белдзяржфiлармонii вялiкiм канцэртам будзе адзначаць свой саракавы дзень нараджэння Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублiкi Беларусь. У 68-м годзе, калi калектыў толькi склаўся, iм кiраваў кампазiтар, арганiст i дырыжор Алег Янчанка. Аркестр займеў сваiх прыхiльнiкаў, стаў гастраляваць за мяжой, з iм з задавальненнем iгралi зоркi акадэмiчнай музыкi. Iшлi гады, мянялiся музыканты, нават кiраўнiкi калектыву, але ўвесь час былi людзi, якiя хацелi яго слухаць. Цяпер Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусi кiруе дырыжор Пётр Вандзiлоўскi, прадстаўнiк беларускай школы. Але ёсць яшчэ адзiн дырыжор Iнга Эрнст Райль з Германii, якi асабiста прывязаны да беларускага аркестра, часта выступае з iм. Райль цяпер з’яўляецца пастаянным запрошаным дырыжорам i павiнен прыехаць на святочны канцэрт, каб выйсцi на сцэну разам з аркестрам. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З гэтым аркестрам выступалi Святаслаў Рыхтэр, Мсцiслаў Растраповiч, Юрый Башмет i iншыя сусветнавядомыя музыканты. Ды вядомы i сам аркестр — шмат гаст |
|