Пагроза ад... прыбіральшчыцы
Пагроза ад... прыбіральшчыцы
Сёння будуць падведзеныя вынiкi V Мiжнароднага турнiру па навыках целаахоўнiкаў, гаспадыняй якога ўпершыню выступiла наша краiна. Нагадаю, што за званне лепшых бадзiгардаў у гэтым годзе змагаюцца 10 камандаў з Беларусi, Расii i Украiны. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар турнiру Аляксей Гусеў, у спаборнiцтвах са значным адрывам лiдзiруе Служба бяспекi Прэзiдэнта Беларусi. Аднак да завяршэння ўсiх этапаў (учора цела- ахоўнiкi спаборнiчалi ў абарончай стральбе, а сёння паводле плана — абарончае ваджэнне), не варта агучваць пераможцаў. Адзiнае, што можна сказаць ужо цяпер: прафесiяналы пацвердзiлi сваё майстэрства. Пэўна, самым складаным стаў самы цiкавы этап турнiру, комплексная тактычная задача, калi камандам патрэбна было ахоўваць свайго "клiента". "Характар пагрозы для ўсiх быў аднолькавы, а вось месцы, дзе гэтыя пагрозы адбывалiся, рознымi, — заверыў Аляксей Гусеў. — Усё гэта рабiлася для таго, каб каманды адной краiны не падказалi сваiм землякам, якi будзе напад. Нездарма ж кажуць, хто папярэджаны, той узброены". Дарэчы, адным з самых арыгiнальных варыянтаў пагрозы стаў напад на асобу ў рэстаране, прычым небяспека зыходзiла ад... прыбiральшчыцы. Целаахоўнiкам давялося быць напагатове кожную секунду. У прынцыпе, як i ў час сваёй работы. Як бачым, умовы турнiру вельмi рэалiстычныя. Ірына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння будуць падведзеныя вынiкi V Мiжнароднага турнiру па навыках целаахоўнiкаў, гаспадыняй якога ўпершыню выступiла наша краiна. Нагадаю, што за зван
|
|