У наступным квартале вас чакаюць новая "Звязда" і новыя прызы!
У наступным квартале вас чакаюць новая "Звязда" і новыя прызы!
Ранiшнi Слуцк сустракаў нас дожджыкам, а случчане сонечнымi ўсмешкамi. Ды i ў нашай каманды настрой быў прыўзняты, бо падарункi дарыць — заўсёды прыемна, тым больш прыгожым, цiкавым людзям, якiмi заўсёды з’яўляюцца нашы падпiсчыкi... Пачыналася ўсё яшчэ ў пачатку квартала, з розыгрышу звяздоўскай латарэi сярод падпiсчыкаў. Пра шчаслiвую ўладальнiцу тэлевiзара Кацярыну Андрэеўну Пятрову мы пiсалi ўжо, бо з’ездзiць у Маладзечна нам давялося раней. А вось на гэтым тыднi астатнiя буйныя прызы "Звязды" трапiлi да сваiх уладальнiкаў. Так, у аўторак новы халадзiльнiк "Атлант" заняў сваё месца ў кватэры мiнчанiна Уладзiмiра Пiшчулiна. А ў чацвер мы выязджалi ў сем гадзiн ранiцы на Слуцкую шашу, каб парадаваць сям’ю Мiлянцей, якая выйграла мiкрахвалевую печ. Вырашылi, што прыз, як i газета, павiнен трапiць да сваiх уладальнiкаў прывычным спосабам — з рук паштальёна. Таму перш за ўсё заехалi на раённы вузел паштовай сувязi, каб гэтага паштальёна знайсцi. На шчасце, час раннi, пошта толькi пачала сваю работу i мы засталi ўвесь калектыў паштальёнаў на рассарцiроўцы. Дом 32 па вулiцы 8 Сакавiка, куды мы накiроўвалiся, аказаўся на ўчастку Алены Супрыяновiч. "Спартсменка, камсамолка i проста прыгажуня..." — адразу ўспомнiлiся рэплiкi з неўмiручага фiльма, калi да нас падышла Алена, стройная, яркая, прыветлiвая, сапраўдны пасрэднiк памiж чытачом i Фартунай. З яе дапамогай мы хутка знайшлi i вулiцу 8 Сакавiка, i дом 32, i самiх гаспадароў. Дарэчы, Галiна Мiкалаеўна, як дарагiх гасцей, сустрэла нас на ганку пад’езда, а на парозе кватэры з фотаапаратам у руках хваляваўся гаспадар Вiктар Якаўлевiч. Гарачы чай з рознымi прысмакамi на накрытым руплiвай гаспадыняй стале, утульны, напоўнены кнiгамi i кветкамi пакой спрыялi прыемнай размове. Мiлянцеi — бiёлагi, любiмую навуку вывучалi разам у iнстытуце, пранеслi захапленне ёю праз усё жыццё: Галiна Мiкалаеўна, працуючы ў Слуцкiм экалагiчным цэнтры, Вiктар Якаўлевiч, выкладаючы бiялогiю ў школе. І "Звязду" выпiсваюць з той пары, як маладымi спецыялiстамi разам вярнулiся ў родны Слуцк. — Я не буду вам паказваць той вялiзны стос выразак з патрэбнай цiкавай iнфармацыяй, якi назбiраў мой муж са "Звязды", але скажу шчыра: усе гады, што выпiсваем газету, — чытаем яе з задавальненнем i чакаем кожны нумар. Я таксама захоўваю iнфармацыю пра птушак, што ў вашай газеце друкуецца, i хатнiя парады... — А калi б мы да вас не ехалi, чым бы займалiся сёння, у школах жа канiкулы? — узнiкае з боку гасцей пытанне. — На днях мы збiралiся ў чарнiцы, — гаворыць Галiна Мiкалаеўна. — Можа б паехалi сёння, калi б надвор’е было добрым, але ж дождж... Так што, мусiць, сядзелi б дома, займалiся справамi. Якiмi? У мяне ёсць любiмы занятак, хобi — раблю з бiсеру аздобу для абразоў, цi так якiя рэчы прыгожыя, муж вось чытае шмат, як час ёсць. У прыхожай звярнулi ўвагу на вялiкае пано з саломкi — справу рук гаспадынi, каля пад’езда — на палiсаднiк, таксама яе дзецiшча. — Муж вось таматы вырошчвае, — паказала нам свой балкон знадворку Галiна Мiкалаеўна, там зелянелi моцныя раслiны з ужо спеючымi памiдорамi. Але на гэтым маршрут "звяздоўскага дэсанта" яшчэ толькi пачынаўся. Са Слуцка ў Старыя Дарогi, адтуль у Бабруйск, Мар’iну Горку. На ўсiх раённых вузлах паштовай сувязi справа кiпiць — апошнiя днi падпiскi, тым больш падпiскi летняй, самай складанай. У клопаце ўсе: i радавыя паштальёны, i iнспектары, i начальнiкi вузлоў. На пытанне — як у вас з падпiскай на "Звязду", звычайна адказваюць: "Стараемся, працуем, думаем, што не зменшыцца, газету вашу любяць, ды i чытач у вас пастаянны, адданы". За такiя словы, за падтрымку, i за агульную справу — несцi людзям родную газету на роднай мове, хочацца падзякаваць усiм работнiкам пошты. Мы спадзяёмся, што з вашай дапамогай звяздоўская сям’я цiкавых, неабыякавых да сваёй спадчыны людзей будзе толькi расцi. А мы з задавальненнем узнагародзiм руплiвых паштальёнаў па вынiках гэтай падпiсной кампанii. Так што — да сустрэчы ў наступным квартале, у якiм вас чакае новая "Звязда" i новыя прызы! Таццяна Ляўковiч, Уладзiмiр Здановiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранiшнi Слуцк сустракаў нас дожджыкам, а случчане сонечнымi ўсмешкамi. Ды i ў нашай каманды настрой быў прыўзняты, бо падарункi дарыць — заўсёды прыем |
|