Спадчына
Спадчына
У песнях застанёмся мы Iгар Лучанок i Янка Купала "Завецца ж спадчына мая ўсяго Старонкай Роднаю". Паэтычныя радкi, складзеныя Янкам Купалам у вiхуры рэвалюцыйных пераўтварэнняў, сталi жыццестваральнымi вехамi для Iгара Лучанка. Яны пазначаюць яго шлях да грамадзянскай Вернасцi, да мужнага Патрыятызму. Служэнне Роднаму Краю патрабуе самаахвярнасцi. Гэта выразна выказана ў паэме "Курган" Янкi Купалы i не менш яскрава выявiлася ў аднайменнай кантаце Iгара Лучанка. Будучы выпускнiком Беларускай кансерваторыi, ён у дыпломнай працы выклаў праграму сваёй музычнай дзейнасцi. I яна з захапленнем была ўспрынята беларускай грамадскасцю. Упершыню кантата "Курган" прагучала 3 лiпеня 1962 года. Кампазiтар прадаўжаў удасканальваць свой праграмны твор, а ў сярэдзiне сямiдзесятых гадоў перапрацаваў для ансамбля "Песняры". Пад назвай "Гусляр" ён гучаў на эстрадзе. Усесаюзная фiрма "Мелодыя" запiсала яго на грамафонную пласцiнку. Тэма непарыўнай сувязi з роднай зямлёю шырока i разнастайна разгорнута Iгарам Лучанком у лiрычных песнях. Адзiн з вакальных дыяментаў — "Спадчына". Купалаўскi тэкст таленавiта ўвасоблены ў музыку — i песня разляцелася па свеце. Першыя выканаўцы — "Песняры" — пранеслi яе па неабсяжнай прасторы Саюза, завезлi на амерыканскi кантынент. Яе выконвалi Iосiф Кабзон, Леў Лешчанка, Эдуард Хiль. Тэкст песнi пераклалi на рускую i англiйскую мовы. Яна атрымала ўсенароднае прызнанне. На Ўсесаюзным конкурсе савецкай песнi (Масква) у 1972 годзе адзначана 1-й прэмiяй. А ў наступным годзе Вiктар Вуячыч прывёз з Мiжнароднага фестывалю сучаснай эстраднай песнi, якi адбыўся ў Токiо, Вялiкi спецыяльны прыз. Мiхась ШАВЫРКIН. Верш Янкi Купалы Музыка Iгара Лучанка Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына: Памiж сваiх i чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Прыпеў: Аб ёй мне баюць казкi-сны Вясеннiя праталiны, I лесу шэлест верасны, I ў полi дуб апалены. Аб ёй мне будзiць успамiн На лiпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам. Прыпеў. I тое нуднае ягнят Бляянне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад На могiлкавым кладбiшчы. Прыпеў. Жыве з ёй дум маiх сям’я I снiць з ёй сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю. Рубрыку вядзе Уладзімір КРУКОЎСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Завецца ж спадчына мая ўсяго Старонкай Роднаю". Паэтычныя радкi, складзеныя Янкам Купалам у вiхуры рэвалюцыйных пераўтварэнняў, сталi жыцце |
|