21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наталля БАРАНАВА: «сучасны чалавек павiнен валодаць сама меней дзвюма замежнымi мовамi»

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля БАРАНАВА: «сучасны чалавек павiнен валодаць сама меней дзвюма замежнымi мовамi»

Сёння перад сiстэмай адукацыi пастаўлена задача, ад якой, без перабольшання, у многiм залежыць развiццё нашай краiны — кожны выпускнiк па заканчэннi агульнаадукацыйнай школы павiнен свабодна размаўляць на адной з замежных моў. Не сакрэт, што з выпускнiкоў савецкай школы больш-менш прымальным валоданнем замежнай мовы маглi пахвалiцца толькi адзiнкi, нягледзячы на выдатныя адзнакi па гэтай дысцыплiне ў школьных атэстатах. З пытаннем, чаму для еўрапейцаў валоданне замежнай мовай лiчыцца нормай, а мы нiяк не можам засвоiць нават той мiнiмум, якi б дазволiў адчуваць сябе ўпэўнена i камфортна на адпачынку цi ў замежнай камандзiроўцы, мы звярнулiся да рэктара Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта Наталлi БАРАНАВАЙ. 

— Хачу заўважыць, што ў савецкай школе перад настаўнiкам не стаяла задача навучыць вучня гутарковай мове. Галоўны акцэнт на ўроках замежнай мовы рабiўся на работу з тэкстамi: школьнiкаў вучылi чытаць, перакладаць тэкст са слоўнiкам, ну, i, зразумела, размаўляць. Але развiццё гутарковай мовы, падкрэслю, на першым месцы не стаяла. Аднак iшоў час, пашыралiся мiжнародныя культурныя i дзелавыя кантакты, у многiх беларускiх прадпрыемстваў з’явiлiся замежныя партнёры, беларускiя навукоўцы ўсё часцей сталi выязджаць за мяжу, актыўнымi тэмпамi стаў развiвацца турызм, таму i спатрэбiлiся беларусам навыкi гутарковай мовы. Цяперашняя сiстэма вывучэння замежных моў у школе арыентавана якраз на авалоданне камунiкатыўнай кампетэнцыяй.

Але давайце разбяромся, што такое мiнiмум валодання замежнай мовай. У рамках агульнаеўрапейскiх падыходаў можна выдзелiць тры асноўныя ўзроўнi валодання ёй. Першы ўзровень дазваляе наладзiць бытавыя зносiны. Гэта той самы мiнiмум, якi не можа забяспечыць свабодны ўзаемаабмен думкамi цi прафесiйныя зносiны. Авалоданне другiм узроўнем гарантуе, што цябе зразумеюць i будуць меркаваць, што ты атрымаў добрую адукацыю. Няхай i з некаторымi памылкамi, што ўласцiва для ўсiх, хто спрабуе размаўляць на замежных мовах, але ты зможаш выкладаць свае думкi па ўсiх асноўных бытавых пытаннях i прафесiйных тэмах. Аднак навучыць свабодна размаўляць выпускнiка агульнаадукацыйнай школы, дзе замежная мова вывучаецца дзве гадзiны ў тыдзень, немагчыма. Гэта пацвярджае не толькi беларуская, але i сусветная практыка. Каб пачаць размаўляць на замежнай мове, ёй трэба пастаянна карыстацца, неабходна падтрымлiваць моўныя навыкi, але ў нас адсутнiчаюць дадатковыя падтрыманыя магчымасцi пры вывучэннi замежнай мовы. У сям’i замежная мова не гучыць. Жыццёвыя сiтуацыi, у якiх бы шлiфавалiся моўныя навыкi, для большасцi з нас таксама вялiкая рэдкасць. Менавiта па гэтай прычыне<І> падчас работы над новай канцэпцыяй вывучэння замежных моў у школе вялася размова аб стварэннi адпаведнага моўнага асяроддзя: гэта можа быць нейкi вучэбны тэлеканал, выпуск дзiцячых фiльмаў на замежных мовах, выданне арыгiнальных, але адаптаваных да магчымасцяў школьнiкаў дзiцячых кнiжак.

А што мы маем сёння на практыцы — усяго дзве акадэмiчныя гадзiны ў тыдзень. Аднак i на школьным уроку дзiця не размаўляе, а, пераважна, слухае. За 45 хвiлiн настаўнiку трэба папрацаваць i з лексiкай, i з граматыкай, i з тэкстам. У прынцыпе авалоданне ў школе замежнай мовай на дастатковым камунiкатыўным узроўнi магчыма. У тых школах, дзе замежная мова вывучалася на павышаным цi паглыбленым узроўнях, усё больш аптымiстычна, i гэта могуць пацвердзiць iх выпускнiкi, у якiх няма праблем з наладжваннем зносiнаў з равеснiкамi падчас акадэмiчных студэнцкiх абменаў цi паездак за мяжу. Калi дзiця займаецца замежнай мовай хоць бы тры разы на тыдзень, яго аператыўная памяць утрымлiвае тое, што адбывалася на папярэднiм уроку, плюс набытыя навыкi падмацоўваюцца падрыхтоўкай хатняга задання, i дзiця пакрысе пачынае рухацца наперад, а не таптацца на адным месцы. Гэта дае нам падставы сцвярджаць, што навучыць дзiця гутарковай мове ў сценах школы можна, але пры ўмове дабаўлення трэцяй гадзiны ў тыдзень, цi дабаўлення гадзiн на вывучэнне замежнай мовы ў рамках факультатыўных заняткаў. У некаторых еўрапейскiх краiнах на вывучэнне замежных моў адводзiцца да 40 працэнтаў вучэбнага часу.

— Апошнiм часам стала модным i прэстыжным навучаць дзiця "азам" замежнай мовы яшчэ да паступлення ў школу. Цi можна чакаць эфекту ад больш ранняга навучання?

— У дзяцей адсутнiчае псiхалагiчны моўны бар’ер. Яны абсалютна натуральна ўспрымаюць замежную мову, i, наадварот, з узростам iм усё цяжэй адыходзiць ад граматычных i сiнтаксiчных структур роднай мовы. Дзецi без праблем пераключаюцца з адной мовы на iншую, калi гэтага патрабуе сiтуацыя. У адрозненне ад дарослых дзецi не баяцца памылiцца, i ў гэтым iх перавага — яны больш хутка пачынаюць размаўляць. У дзяцiнстве закладваецца iнтуiтыўнае адчуванне мовы. I чым раней яе пачынаеш вывучаць, тым прасцей яна даецца, тым раней ты пераходзiш на гутарковы ўзровень. У дзiцяцi трэнiруюцца адначасова памяць, iнтэлект, фармiруюцца камунiкатыўныя здольнасцi, павышаецца яго самаацэнка.

— Бацькi даволi часта пераносяць свае нерэалiзаваныя амбiцыi на дзяцей i прымушаюць iх займацца тым, што iм нецiкава. Але цi кожнаму дзiцяцi падуладная замежная мова?

— На маю думку, гутарковым мiнiмумам могуць авалодаць усе. Праўда, я заўважыла адну заканамернасць: дзецям, у якiх няма праблем з матэматычнымi навукамi, добра даецца i вывучэнне замежных моў. Зразумела, што ёсць i "вундэркiнды", якiя лiтаральна "ўсмоктваюць" у сябе замежныя мовы. Любое новае замежнае слова ўваходзiць i асядае ў iх у неабходнай ячэйцы памяцi. Ёсць таксама i дзецi, з якiмi на пачатковым этапе трэба папрацаваць iндывiдуальна, яны патрабуюць да сябе большай увагi. У iх адсутнiчае ўнутраная матывацыя да авалодання замежнай мовай. А замежную мову i сапраўды вельмi складана вывучаць, калi табе нецiкава i ты не бачыш мэты.

Не магу не звярнуць увагi i на прафесiйнае майстэрства настаўнiка. Для таго, каб дзiця пачало размаўляць, настаўнiк сам павiнен валодаць сучаснымi гутарковымi нормамi. Акрамя зносiнаў з настаўнiкам у дзiцяцi больш няма магчымасцi пачуць замежную мову. На сёння настаўнiкаў замежнай мовы рыхтуюць у 12 ВНУ, а таксама ў педкаледжах, i нам яшчэ не хапае каардынацыi ў гэтым працэсе. Да таго ж калi нейкi час таму ў школах быў востры дэфiцыт кадраў, настаўнiкаў замежнай мовы пачалi рыхтаваць на курсах перападрыхтоўкi — змянялi iх профiль. Гэта была вымушаная неабходнасць, аднак, на жаль, i сёння шырока распаўсюджана меркаванне, што для работы ў пачатковай школе настаўнiку зусiм неабавязкова добра валодаць замежнай мовай. Маўляў, гэта не той узровень выкладання дысцыплiны. Хачу развянчаць гэты мiф: для таго, каб распачынаць навучанне замежным мовам, неабходна вялiкае майстэрства. I калi ўдасца зацiкавiць дзiця, захапiць яго замежнай мовай — гэта будзе ўжо палова справы. I наадварот, калi ў дзiцяцi штосьцi не атрымлiваецца, i гэта застаецца па-за ўвагай педагога, то дзiця не прымае гэту дысцыплiну.

На жаль, у нашых настаўнiкаў не заўсёды ёсць магчымасць падтрымлiваць уласны ўзровень валодання замежнай мовай, таму неабходна рэгулярна павышаць сваю квалiфiкацыю — i метадычную, i моўную.

— Ёсць прапановы па заканчэннi школы праводзiць абавязковы экзамен па замежнай мове. Як, на вашу думку, гэта магло б паўплываць на матывацыю выпускнiкоў?

— Для кожнага вучня знешнi стымул — вельмi важны. Да таго ж выпускная адзнака ўплывае сёння на сярэднi бал атэстата. З iншага боку, адсутнасць вуснага экзамену па заканчэннi школы i правядзенне ўступных iспытаў у выглядзе цэнтралiзаванага тэсцiравання вымушае настаўнiка арыентавацца на ўроках, у першую чаргу, на граматыку, лексiку, чытанне, разуменне тэкстаў. Адначасова з гэтым церпiць гутарковая мова. Вучань можа ведаць шмат слоў, граматычныя правiлы i пры гэтым не размаўляць на замежнай мове. Таму калi б у нас у школе быў экзамен па вуснай практыцы, то ён кампенсаваў i дапаўняў бы веды i навыкi, неабходныя для паспяховага выканання тэстаў.

— А як вы ацэньваеце ўзровень падрыхтоўкi вашых студэнтаў, якiя паступiлi да вас па вынiках ЦТ?

— Хачу заўважыць, што мы прымаем абiтурыентаў па вынiках ЦТ ужо чацвёрты год. Першы год набiралi студэнтаў i па вынiках ЦТ, i па вынiках уласных экзаменаў. А калi пераканалiся, што асаблiвай рознiцы ў iх падрыхтоўцы няма, то адмовiлiся ад уласных экзаменаў на карысць цэнтралiзаванага тэсцiравання. Нашы выкладчыкi i загадчыкi кафедраў у адзiн голас сцвярджаюць, што не бачаць сур’ёзных змяненняў. Магчыма, крыху "кульгае" вуснае маўленне, але гэтаму ёсць тлумачэнне: усё лета ў абiтурыентаў не было моўнай практыкi. Таму мы падкарэктавалi праграму першага курса i павялiчылi час, якi адводзiцца на развiццё навыкаў вуснага маўлення.

— Наталля Пятроўна, пасля распаду Савецкага Саюза паўстала неабходнасць забеспячэння школы нацыянальнымi падручнiкамi. Як вы ацэньваеце якасць беларускiх падручнiкаў?

— Вельмi крыўдна было яшчэ 8—10 гадоў таму мець справу з падручнiкамi, у якiх было напiсана: "Масква — сталiца маёй Радзiмы". Масква — горад, бясспрэчна, блiзкi ўсiм, хто жыў у Савецкiм Саюзе, аднак сталiца нашай Радзiмы — Мiнск. Паколькi любы школьны прадмет выхоўвае патрыятызм i любоў да роднай культуры, мы iмкнулiся да таго, каб напоўнiць нашы падручнiкi беларускай рэчаiснасцю. Неабходна, каб наш вучань пры размове з замежнымi аднагодкамi мог расказаць iм пра сваю краiну i яе культуру, пра гiстарычныя помнiкi i знакамiтых людзей, пра родны горад цi вёску. Таксама ў падручнiках абавязкова павiнен прысутнiчаць мiжкультурны кампанент, якi прадугледжвае ўключэнне iнфармацыi пра гiсторыю i традыцыi краiны, мова якой вывучаецца. Асноўная задача, якая вырашаецца аўтарамi пры падрыхтоўцы падручнiка па замежнай мове, — арганiзацыя моўнага працэсу такiм чынам, каб ён садзейнiчаў узаемаразуменню памiж народамi, носьбiтамi iншых культур. Але тэксты абавязкова павiнны адпавядаць узроставым асаблiвасцям вучняў. Я скажу вам так: лёгка падручнiкi крытыкаваць, але я асабiста вельмi ўдзячная людзям, якія рызыкнулi ўзяць на сябе адказнасць i напiсаць першыя беларускiя падручнiкi. Многiя з iх у хуткiм часе ўжо будуць перавыдавацца i, напэўна, многiя аўтары пажадаюць унесцi ў iх нейкiя карэктывы. Але першы, самы цяжкi, крок ужо зроблены. Больш за тое, на змену аднаму вучэбнаму дапаможнiку цi падручнiку прыходзяць цэлыя вучэбна-метадычныя комплексы, якiя ўключаюць вучэбны дапаможнiк, кнiгу для настаўнiка, рабочы сшытак i гукавы дапаможнiк. Гэта найбольш правiльны i сучасны падыход у вывучэннi прадмета.

— А як вы ставiцеся да таго, што англiйская мова фактычна выцiснула са школы iншыя замежныя мовы? Зусiм нядаўна, напрыклад, высветлiлася, што iспанскую мову вывучаюць па ўсёй краiне крыху больш як 1700 школьнiкаў. Да таго ж i бацькi, перш чым выбраць для свайго дзiцяцi навучальную ўстанову, заўсёды цiкавяцца, якую замежную мову там выкладаюць...

— Я стаўлюся да гэтага факта як да аб’ектыўнай рэчаiснасцi. Аналагiчны працэс назiраецца ў многiх краiнах свету: англiйская мова выцiснула цi выцiскае там усе iншыя замежныя мовы. Гэта адбываецца па той прычыне, што англiйская мова стала сусветнай мовай зносiнаў, i з яе дапамогай можна вырашыць свае праблемы ў любой краiне свету, цябе паўсюдна зразумеюць. Таму бацькоў, якiя iмкнуцца да таго, каб iх дзецi авалодалi менавiта гэтай мовай, можна зразумець. Але памылкова думаць, што для нашай краiны перспектыўная толькi англiйская мова. У нас наладжаны шырокiя сувязi з Германiяй, таму нямецкая мова — вельмi запатрабаваная. Добрыя перспектывы мае iспанская і кітай-ская мовы. Увогуле еўрапейская моўная палiтыка зыходзiць з таго, што сёння кожны дарослы адукаваны чалавек павiнен валодаць сама меней дзвюма, а лепш трыма замежнымi мовамi. Адной з замежных моў абавязкова павiнна быць англiйская мова, другой — мова, якая запатрабаваная чалавекам з-за прафесiйных цi жыццёвых абставiнаў, i трэцяя — нейкая рэгiянальная мова. Для беларуса гэта могуць быць англiйская, нямецкая i польская мовы цi англiйская, нямецкая i лiтоўская мовы. Хачу заўважыць, што нашы выпускнiкi, якiя вывучалi польскую i турэцкую мовы, вельмi добра ўладкавалiся ў жыццi.

— А цi iснуе сярод вашых студэнтаў мода на тую цi iншую замежную мову?

— У розныя гады ў нашых студэнтаў у пашане былi розныя мовы. У гады майго студэнцтва ў модзе была французская мова. У сярэдзiне 80-х гадоў на пiку папулярнасцi аказалася нямецкая мова. Яна вельмi доўга трымала свае лiдзiруючыя пазiцыi, пакуль мы не сталi развiваць моўную палiтыку нашай навучальнай установы i ўводзiць новыя замежныя мовы. Сёння англiйскую мову ў якасцi першай цi другой замежнай мовы ў нас вывучаюць дзве трэцi студэнтаў. Яшчэ частка студэнтаў вывучае яе ў якасцi трэцяй замежнай мовы. Дарэчы, замежныя студэнты, якiя вывучаюць у якасцi першай замежнай мовы рускую мову, у якасцi другой замежнай мовы выбiраюць, як правiла, англiйскую мову. Таму што веданне англiйскай мовы — жыццёвая неабходнасць.

Некаторыя нашы студэнты бяруцца вывучаць такiя рэдкiя мовы, як, напрыклад, шведская. Справа ў тым, што на шведскай мове размаўляюць толькi шведы. I на iтальянскай мове размаўляюць толькi ў Iталii, але дзякуючы нашым культурным i грамадскiм сувязям з гэтай краiнай добрыя адносiны да iтальянцаў i iх культуры аўтаматычна пераносяцца i на iх мову. Некаторыя студэнты глыбока займаюцца ўсходнiмi мовамi: вывучаюць японскую, кiтайскую, арабскую, турэцкую мовы, фарсi (гэта сучасная персiдская мова).

— Наталля Пятроўна, а наколькi рэальна вывучыць замежную мову ў дарослым узросце? Цi можна пераадолець псiхалагiчны бар’ер?

— Я магла б прывесцi вам шмат прыкладаў людзей, якiя бралiся за гэту няпростую задачу, i вельмi паспяхова з ёй спраўлялiся. На наш спецфакультэт нярэдка прыходзяць ужо немаладыя людзi (некаторым за 50—60 гадоў), якiм вельмi хочацца размаўляць на замежнай мове, таму яны паспяхова рухаюцца да пастаўленай мэты i не расчароўваюцца ў вынiках сваёй работы. Магчыма, у iх не такое прыгожае маўленне, як у моладзi, якая ловiць усё на слых. Але логiка разважанняў, разуменне тэксту, пiсьмовая мова — усё гэта ёсць. Толькi варта мець на ўвазе, што вывучаць замежную мову няпроста, трэба рэгулярна працаваць над мовай. Той, хто лiчыць, што калi ён ходзiць на вучэбныя заняткi, то аўтаматычна рухаецца наперад, сур’ёзна памыляецца. Проста наведваць вучэбныя заняткi недастаткова. Трэба яшчэ i самастойна працаваць над мовай.

— Сёння лiтаральна на кожным кроку рэкламуюцца курсы iнтэнсiўнага навучання замежным мовам, у тым лiку i завочныя. Даводзiлася чуць i пра зусiм экзатычныя спосабы авалодаць замежнай мовай падчас сну. Цi варта давяраць такiм абяцанням?

— Мы вельмi асцярожна ставiмся ў нашым унiверсiтэце да падобных заяў. Iнтэнсiўнае навучанне апраўдана толькi на пэўным этапе навучання. Напрыклад, мы арганiзуем для спецыялiстаў, якiя доўгi час не карысталiся замежнай мовай прафесiйна, тыднёвыя, двухтыднёвыя цi трохтыднёвыя курсы iнтэнсiўнага навучання. Але мы бяромся за гэтыя два-тры тыднi, так бы мовiць, проста "асвяжыць" iх веды. Гэты курс пабудаваны так, што ў памяцi ўсплывае ўсё, што там некалi было. Але проста з нуля за кароткi час авалодаць замежнай мовай немагчыма. Нiякiя экспрэс-курсы вам не дапамогуць. Для таго, каб авалодаць гутарковай мовай, на замежнай мове трэба пастаянна размаўляць, а не спаць у працэсе навучання. У мове павiнен прысутнiчаць аўтаматызм, а для гэтага патрабуюцца рэгулярныя трэнiроўкi.

— А цi былi ў вашым жыццi выпадкi, калi недакладнае веданне замежнай мовы станавiлася прычынай кур’ёзаў?

— У маладосцi мне давялося працаваць на стажыроўцы перакладчыкам англiйскай мовы ў Егiпце, на будаўнiцтве металургiчнага камбiната пад Каiрам. Беларускiя перакладчыкi там вельмi цанiлiся, таму што працавалi адказна i акуратна. Сярод нас працавала i адна дзяўчына з Расii. У англiйскай мове вельмi важна выразна вымаўляць галосныя. Ёсць адкрытыя i закрытыя галосныя, ад якiх нярэдка залежыць сэнс слова. Напрыклад реn — ручка i раn — каструлька, патэльня. Аднойчы дзяўчына суправаджала свайго кiраўнiка на перамовах. Савецкi спецыялiст папракаў свайго егiпецкага калегу ў недастатковай увазе да арганiзацыi работы савецкiх спецыялiстаў на будаўнiчым аб’екце. I сказаў наступную фразу: "Аб чым можна размаўляць, калi у нас нават звычайных ручак на сталах не хапае". Калi на наступны дзень нашы спецыялiсты прыйшлi на працу, у кожнага на стале стаяла маленькая зграбная каструлька. А Таццяна паехала ў Савецкi Саюз.

Нядаўна, як вы ведаеце, у Мiнску прайшоў форум выпускнiкоў савецкiх ВНУ. Адзiн наш госць з высокай трыбуны расказаў, як яму давялося пераканацца ў важнасцi лiтар Е i Ё: "Однажды я хотел сказать, што я осел в Непале, а сказал, что я осёл". Спадзяюся, ён не пакрыўдзiцца на мяне за гэты расказ. А для ўсiх нас добрая навука — любая мова (i родная, i замежная) патрабуе беражлiвага стаўлення. У ёй няма нiчога лiшняга, усё мае значэнне...

— Вялiкi дзякуй за гутарку.

Гутарку вяла Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння перад сiстэмай адукацыi пастаўлена задача, ад якой, без перабольшання, у многiм залежыць развiццё нашай краiны — кожны выпускнiк па заканчэннi а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика