Экзамен – за $150
Экзамен – за $150
Былы работнiк навучальнай установы зарабляў на студэнтах Больш за шэсць гадоў у Наваполацку студэнтам адной з навучальных устаноў горада дабрадзей дапамагаў за грошы паспяхова здаваць экзамены. Супрацоўнiкi галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС устанавiлi, што арыгiнальны бiзнэс арганiзаваў былы работнiк гэтай установы. Ён, дарэчы, паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў мiнiстэрства, ужо прыцягваўся да крымiнальнай адказнасцi — за аналагiчны ўчынак. Набор "паслуг", якiя прапаноўваў прайдзiсвет моладзi, быў даволi шырокi — ад здачы экзамену, да напiсання курсавых. I на кожную з iх устанаўлiваў розныя расцэнкi. Напрыклад, вырашэнне пытання па паспяховай здачы экзамену каштавала 150 долараў. Калi ж студэнту "ўлом" было з’яўляцца на семестравых экзаменах i залiках, то цана такой "iндульгенцыi" дасягала каля аднаго мiльёна рублёў. Iснавала i свая друкарня, дзе рыхтавалiся кантрольныя i курсавыя работы: студэнту патрабавалася толькi аплацiць паслугi i прадставiць заданне. Як адзначаюць у мiнiстэрстве, падазроны неаднаразова падбухторваў студэнтаў да дачы хабару па паспяховай здачы экзаменаў i залiкаў, а таксама за станоўчае вырашэнне пытання па аднаўленнi на вучобу адлiчаных за непаспяховасць. Мiж iншым, скалочаны апошнiм чынам капiтал, якi былы работнiк нiбыта атрымаў для далейшай перадачы ў выглядзе хабару выкладчыкам, склаў каля 6 мiльёнаў рублёў. У дачыненнi да падазронага ўзбуджана крымiнальная справа па ч. 5 арт.16 i ч. 2 арт. 431 КК — "падбухторванне да дачы хабару за заведама незаконнае дзеянне". Iгар ГРЫШЫН, Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы работнiк навучальнай установы зарабляў на студэнтах |
|