Чырвоны FІAT ад МТС...
Чырвоны FІAT ад МТС...
...атрымала ў падарунак менеджар ААТ "ААБ Беларусбанк" Людмiла Гурына, якая стала чатырохмiльённым абанентам кампанii Ключы ад аўтамабiля дзяўчыне ўручыў генеральны дырэктар СТАА "МТС" Уладзiмiр Карповiч на прэс-канферэнцыi з нагоды 6-годдзя iснавання кампанii на беларускiм рынку сотавай сувязi, якое адзначалася 27 чэрвеня. Сёння сувязь МТС даступная на тэрыторыi, дзе пражывае 97 працэнтаў насельнiцтва нашай краiны (у планах кампанii да 2010 года забяспечыць 100-працэнтнае радыёпакрыццё). Ужо цяпер у сетцы "МТС Беларусь" забяспечваецца поўнае пакрыццё GPRS, ва ўсiх населеных пунктах з насельнiцтвам больш за 15 тысяч чалавек функцыянуе EDGE. Штодзень МТС апрацоўвае звыш 32 мiльёнаў званкоў ў больш чым 20 тысячах населеных пунктаў Беларусi. Толькi за апошнi год колькасць базавых станцый МТС узрасла на 33 працэнты. Актыўна пашыраецца геаграфiя роўмiнг-партнёраў "МТС Беларусь": сёння кампанiя прапаноўвае роўмiнг у сетках 312 аператараў у 148 краiнах свету. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...атрымала ў падарунак менеджар ААТ "ААБ Беларусбанк" Людмiла Гурына, якая стала чатырохмiльённым абанентам кампанii
|
|