21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адам Глобус. PLAY.BY. Мышы

26.08.2009 12:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дома нікога не было, і я чытаў, седзячы ў кабінеце. За вакном стаяла ноч. Спаць не хацелася, я пайшоў на варэльню і ўключыў тэлевізар. Перад сном я або чытаю кнігу, або гляджу які серыял з дыска. Толькі я сеў на канапу, як з-пад тэлевізарнай тумбачкі выскачыла мыш. Яна дабегла да сярэдзіны пакоя і спынілася. Я разглядаў мыш, а яна разглядала мяне. «Пайшла прэч!» — у пустой кватэры мой уласны голас прагучаў па-чужынску. Падскокваючы, мыш пакацілася пад лядоўню.

Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. Праз дзень, калі жонка вярнулася са здымкаў у Версалі, я распавёў ёй пра начную сустрэчу з мышшу. Я не заўважыў, каб жонка асабліва заперажывала. Мыш і мыш, бачыў і бачыў. Вядома, яна была стомленая пасля тыднёвай камандыроўкі ў Францыю. Ды і мой аповяд пра мыш пад лядоўняю наўрадці мог канкураваць з яркімі ўражаннямі ад парыжскіх паркаў.

Жонку ўразіў пагрызены пакецік з цукрам. Маленькі пакецік, які ў барах даецца да кубачка з экспрэса, быў раcшкамутаны мышынымі разцамі. Жонка ўшчала крык: «Інфекцыя! Мышы могуць прынесці інфекцыю!» Для жонкі, якая вырасла ў сям’і ўрачоў, чысціня і гігіена заўсёды найважнейшыя ў гаспадарцы. «Дык я табе казаў, што бачыў мыш!» — «Я ж думала: мыш табе прыбачылася! Ты ж памятаеш, як убачыў мыш у прыбіральні, і потым колькі мы яе нi лавілі, колькі нi ставілі мышабойку, а так нічога і не ўпалявалася!» — «Ты тады ўсю кватэру і ўсю студыю пазасыпала атрутнымі таблеткамі. Мыш і ўцякла!» — «Хочаш сказаць, калі мы паставім мышабойку і не будзем класці пігулкі, мыш пападзецца ў пастку?» — «Мяркую, пападзецца. Наогул, мне не падабаецца, што ты мне не верыш!» — «Ды лепш бы ты звар’яцеў, чым у нас завяліся мышы!» — «Малайчынка! Якая ты ў мяне малайчына…» — «Цяпер даведзецца ўсё чыста перабіраць і перамываць! Ты ўяўляеш, колькі гэта працы?» — «Домработніца дапаможа…» Згадка пра домработніцу крыху супакоіла жонку, і я з лёгкім сэрцам пайшоў на працу, папярэдне паставіўшы ў куточку мышабойку з кавалачкам іспанскай кілбасы.

Вечарам, сеўшы вячэраць, я без усялякіх спадзеваў зірнуў у куток з мышабойкаю. Іспанская кілбаса зрабіла сваю справу. Хвост забітае мышы чарнеў на белай падлозе. Найбольш уражваў нежывы мышыны хвост. Уражваў тым, што, здавалася, менавіта ў ім яшчэ засталася іскарка жыцця. «Што будзем рабіць?» — спытала жонка. Выкінем мёртвую мыш, памыем рукі і будзем вячэраць». — «У мяне прапаў апетыт!» — «Тады ты пойдзеш разбірацца з мышшу, а я буду вячэраць. Я галодны, я настолькі галодны, што труп мышы не натоліць мой голад!» Павячэраўшы, я пайшоў у кабінет пакурыць, а калі вярнуўся да тэлевізара, дык пабачыў у мышабойцы новую ахвяру. «Што будзем рабіць? Адкуль яны ідуць?» — жонка нахілілася над мышабойкаю. «Абвесцім вайну мышам!» — «Як ты гэта ўяўляеш?» — «Зробім здымак забітай мышы і распаўсюдзім інфармацыю, што ў Мінску пачалося нашэсце мышэй!» —«Жартуеш?» — «Якія жарты? Мо ты думаеш, што пакуль ты была ў Версалі, я тутака мышэй разводзіў і гастраномы зачыняў… Чакай… Яны ідуць з суседняга гастранома! Краму зачынілі, і галодныя мышы пачалі разбягацца па суседніх вуліцах…»

Мая версія з гастраномам пацвердзілася. Бо як толькі я павесіў здымак з мышабойкаю ў сваім інтэрнэт-часопісе, жыхары суседніх дамоў напісалі пра з’яўленне танкахвостых грызуноў і ў іхніх кватэрах.

Тым часам у маёй мышабойцы сканала трэцяя ахвяра.

Раніцай у нашым доме з’явіліся дзяржаўныя змагары з мышамі, яны радасна паведамілі, што не знайшлі ў сутарэннях ніякіх мышыных слядоў, але дзеля прафілактыкі панасыпалі паўсюль чырвоных атручаных крупаў.

Тры дні ў нашым доме і ў маёй кватэры ўсё спакойна. Пустая мышабойка стаіць у куточку. Чырвоныя антымышыныя пігулкі ляжаць ва ўсіх пакоях. У сутарэннях мышэй чакае атручанае проса.

Выглядае на тое, што вайна з мышамі скончылася. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дома нікога не было, і я чытаў, седзячы ў кабінеце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика