У Нясвіжы зблыталі муміі Радзівілаў
За 55 гадоў пасьля спробы камуністаў дазнацца сакрэт князёў у бальзаміраваньні, сьвятары ня здолелі ўпарадкаваць радавую крыпту ў касьцёле.
Нясьвіскае пахаваньне Радзівілаў, якое знаходзяцца ў тутэйшым Фарным касьцёле, дадае новыя загадкі. Супрацоўнік навуковага нацыянальнага запаведніку Сяргей Чысьцякоў паведаміў, што ў радавой крыпце да сёньня ня вызначана, чые муміі ляжаць у 32 саркафагах. - Усіх саркафагаў - 70, - удакладняе Сяргей Чысьцякоў, - прыналежнасьць 38 дакладна высьветлена. У прыватнасьці, 1999 год прынёс шмат адкрыцьцяў, бо тады ў Нясьвіж на працу былі запрошаныя рэстаўратары зь Літвы, якія мелі архіўныя дакумэнты з апісаньнямі. Паводле гістарычных зьвестак, крыпту ў Нясьвіжы заснаваў у XVI стагодзьдзі Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. Перад гэтым ён зьдзейсьніў паломніцтва да Папы Рымскага Рыгора XIII, ад якога атрымаў прывілей на пабудову адмысловага скляпеньня для пахаваньня роду Радзівілаў. На месцы Сіротка ўчыніў два правілы. Па першае, тут павінны ляжаць толькі Радзівілы. Другое правіла - усіх нябожчыкаў трэба хаваць толькі ў простай вопратцы, без упрыгожваньня, каб пазьбегнуць рабаваньня крыпты. І ўсё ж труны ў крыпце ўскрывалі. Першы раз гэты было ў 1905 годзе, калі неспадзявана спарахнелі некаторыя труны і іх давялося перамясьціць разам з муміямі ў новыя, бярозавыя. Другі раз труны ў крыпце ўскрывалі ў 1953 годзе. Савецкія навукоўцы атрымалі загад даведацца пра княскі сакрэт бальзаміраваньня. У сьпешцы дасьледаваньня камісія пераблытала пахаваньні. Некаторыя труны надоўга засталіся адчыненымі, бо ў 1953 касьцёл у Нясьвіжы хоць і ня быў зачынены, але служак тут засталося мінімум. Сяргей Чысьцякоў гаворыць і пра зьніклыя саркафагі Радзівілаў. Ён спасылаецца на кнігу польскага дасьледчыка Баляслава Таўрагінскага, выдадзеную ў 1937 годзе. Аўтар цьвердзіць пра 102 пахаваньні ў крыпце. Але такая колькасьць трунаў не ўмясьцілася б у крыпце такіх памераў, якія цяпер. - Ёсьць тут побач іншыя пахаваньні, - ўпэўнена кажа Сяргей Чысьцякоў, - яны замураваныя ў сьценах. Каб пераканацца ў гэтым, трэба праводзіць дасьледаваньне з адпаведнай тэхнікай. Дарэчы, сёлета ля Фарнага касьцёлу ў Нясьвіжы мянялі старую агароджу на новую. Калі будаўнікі капалі траншэю, наткнуліся на мармуровыя пліты. Надпіс на першай зь іх сьведчыў пра колішняе пахаваньне. Далей капаць засьцерагліся. Не выклікалі і археолягаў. У выніку пра яшчэ адну загадку гавораць цяпер у Нясьвіжы Первоисточник:
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
|