Заканадаўства стымулюе развiццё ўсiх сфераў жыцця грамадства i дзяржавы
Заканадаўства стымулюе развiццё ўсiх сфераў жыцця грамадства i дзяржавы
Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Папова В.А. на закрыццi восьмай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання Паважаныя дэпутаты! Паважаныя члены Урада, запрошаныя i журналiсты! Завяршаецца восьмая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання. Яна стала самай насычанай i плённай за ўвесь перыяд нашай работы. Гэта пацвярджаюць наступныя статыстычныя даныя. Праведзена 19 пленарных пасяджэнняў, з iх 4 сумесна з Саветам Рэспублiкi. Разгледжана 177 пытанняў. Прынята 39 законапраектаў у першым чытаннi, 107 — у другiм, у тым лiку 3 праекты кодэксаў, 50 законапраектаў аб ратыфiкацыi мiжнародных дакументаў. Да ведама прынята 16 дэкрэтаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Гэта стала магчымым дзякуючы напружанай рабоце кожнага з вас, паважаныя дэпутаты, а таксама работнiкаў Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў, нашых калег з Савета Рэспублiкi, прадстаўнiкоў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Урада, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў Рэспублiкi Беларусь. Важнейшай падзеяй сесii стаў зварот кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнкi з Пасланнем беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь, у якiм былi пастаўлены дакладныя задачы па асноўных напрамках нашай дзейнасцi. Вырашаючы iх, дэпутацкi корпус засяродзiў намаганнi на фармiраваннi заканадаўства, што адэкватна рэагуе на выклiкi часу, стымулюе развiццё ўсiх сфер жыцця грамадства i дзяржавы ў iнтарэсах чалавека. У ходзе сесii прыняты важкi пакет дакументаў, накiраваных на забеспячэнне дынамiчнага развiцця народнагаспадарчага комплексу краiны. Упершыню на ўзроўнi кодэкса ўрэгуляваны пытаннi фармiравання i функцыянавання бюджэтнай сiстэмы. Праект Бюджэтнага кодэкса прадугледжвае паэтапнае ўкараненне праграмнага метаду фiнансавання расходаў, механiзма сярэднетэрмiновага бюджэтнага планавання, удасканаленне бюджэтнай класiфiкацыi з улiкам патрабаванняў мiжнародных стандартаў. Сiстэмна перапрацаваны i адноўлены значны заканадаўчы масiў у галiне зямельных адносiнаў, выкарыстання i аховы нетраў. Прынцыповае значэнне для развiцця iнстытута ўласнасцi на зямлю будзе мець прыняты праект Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi. Рэалiзацыя яго нормаў будзе важным фактарам фармiравання цывiлiзаванага рынку, абароны правоў землекарыстальнiкаў, а таксама павелiчэння iнвестыцыйнага патэнцыялу зямельных рэсурсаў. Шэраг актуальных задач па павышэннi эфектыўнасцi выкарыстання прыродных багаццяў, забеспячэнні аднаўлення мiнеральна-сыравiннай базы дасць магчымасць вырашыць Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб нетрах. Праект Закона "Аб мелiярацыi зямель" стане прававым арыенцiрам для пераходу на сiстэмнае кiраванне ўсiм мелiярацыйным комплексам краiны, дасць магчымасць павысiць эфектыўнасць выкарыстання трэцяй часткi ўсiх зямель сельскагаспадарчага прызначэння. У ходзе сесii замацавана сiстэма прававых мераў, якiя прадугледжваюць распрацоўку Дзяржаўнай праграмы развiцця асаблiва ахоўных прыродных тэрыторый, узмацненне адказнасцi за парушэнне заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў. Стратэгiчнае значэнне набывае сёння энергетычная бяспека. Усведамляючы асаблiвую важнасць комплексных рашэнняў па развiццi атамнай энергетыкi i забеспячэннi радыяцыйнай бяспекi, дэпутаты прынялi праект Закона "Аб выкарыстаннi атамнай энергii", а таксама ў першым чытаннi законапраект "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон "Аб радыяцыйнай бяспецы насельнiцтва". Для ўмацавання пазiцый нацыянальнай эканомiкi ў сiстэме светагаспадарчых сувязяў упарадкавана заканадаўства ў такiх важных галiнах, як тэхнiчнае нармiраванне i стандартызацыя, забеспячэнне адзiнства вымярэнняў, аўдытарская дзейнасць, рэклама, рэгуляванне мытных тарыфаў. У першым чытаннi прыняты праекты законаў, накiраваныя на ўдасканаленне дзейнасцi таварных бiржаў i свабодных эканамiчных зонаў. Дадатковым фактарам прыцягнення iнвестыцый у народную гаспадарку, у першую чаргу ў будаўнiцтва, стала прыняцце праекта Закона "Аб iпатэцы", што фармiруе прававое поле для развiцця сiстэмы крэдытавання, а таксама вырашэння грамадзянамi сваiх жыллёвых праблем. Законам "Аб гарантаваным вяртаннi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асобаў" створаны прававы механiзм надзейнай абароны грашовых зберажэнняў насельнiцтва, што дасць магчымасць павысiць аўтарытэт банкаўскай сiстэмы краiны. На ўзмацненне прававой абароненасцi грамадзян накiравана i новая рэдакцыя Закона "Аб абароне правоў спажыўцоў", якая пашырае кола асобаў, адказных перад спажыўцом, ахоплiвае новыя формы гандлю i аказання паслуг, у тым лiку Iнтэрнэт-магазiны, дэталёва рэгламентуе парадак правядзення грамадскага кантролю. У мэтах развiцця нормаў гэтага законапраекта дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў падрыхтавалi i прынялi праект новага закона, якi прадугледжвае прававое вырашэнне самых вострых праблем грамадзян пры прадастаўленнi iм жыллёва-камунальных паслуг. Мэтанакiравана працаваў дэпутацкi корпус над пытаннямi развiцця сацыяльнага заканадаўства. Комплексна вырашалася задача стварэння прававых умоў для ўмацавання i аховы здароўя нацыi. Прынята новая рэдакцыя Закона "Аб ахове здароўя", у якой вызначаюцца вiды, формы i ўмовы аказання медыцынскай дапамогi, замацоўваецца права на атрыманне бясплатнай медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Новы для краiны Закон "Аб ахове працы" забяспечвае прававыя ўмовы стварэння цэласнай сiстэмы бяспекi жыцця i здароўя грамадзян у працэсе працоўнай дзейнасцi, пашырае кола асобаў, якiя маюць права на ахову працы. Упершыню на ўзроўнi закона вызначаюцца правы iнвалiдаў пры правядзеннi рэабiлiтацыi, замацоўваюцца дадатковыя меры па папярэджаннi iнвалiднасцi, стварэнню спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя для iнвалiдаў. Вялiкае значэнне для сацыякультурнай сферы мае прыняцце законапраекта "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi". Развiццё мас-медыя запатрабавала прыняцця праекта Закона "Аб сродках масавай iнфармацыi", якi дасць магчымасць упарадкаваць праваадносiны ў гэтай галiне з улiкам забеспячэння балансу законных iнтарэсаў i правоў асобы, грамадства i дзяржавы. У сферы дзяржаўнага будаўнiцтва прыняты праекты законаў "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь", "Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь", шэраг законапраектаў, накiраваных на ўдасканаленне дзейнасцi сiстэмы судовых органаў, органаў пракуратуры, унутраных спраў i органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю. Паслядоўна вырашаецца задача па стварэннi прававога бар’ера бюракратызму. Унесены карэктывы ў шэраг законаў аб арганiзацыi работы з грамадзянамi. Прынцыповы крок у гэтым напрамку зробiць прыняты ў першым чытаннi праект Закона "Аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур", якi комплексна замацоўвае арганiзацыйна-прававыя асновы работы са зваротамi грамадзян i юрыдычных асобаў, а таксама пашырае сферу прымянення прынцыпаў "аднаго акна" i "службовага супрацоўнiцтва памiж дзяржаўнымi органамi". Пытанне забеспячэння больш эфектыўнага iнфармацыйнага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў i арганiзацый на аснове электроннай сiстэмы ўлiку фiзiчных асобаў павiнен вырашыць праект Закона "Аб рэгiстры насельнiцтва". У сувязi з адменай iнстытута прапiскi ў шэраг законаў унесены змяненнi i дапаўненнi па пытаннях улiку грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання. Умацаванню нацыянальнай бяспекi будзе садзейнiчаць прыняцце праектаў законаў "Аб Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь", "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях процiдзеяння экстрэмiзму". У ходзе сесii выразна праявiлася тэндэнцыя павелiчэння аб’ёму i iнтэнсiўнасцi работы па фармiраваннi мiжнароднай дагаворна-прававой базы. У сувязi з гэтым трэба адзначыць своечасовасць прыняцця праекта новага Закона, якi рэгламентуе пытаннi заключэння, уступлення ў сiлу, выканання, прыпынення дзеяння i спынення мiжнародных дагавораў. Добрыя вынiкi прыносiць пакетны прынцып прыняцця законапраектаў, якi ўсталяваўся ў заканатворчым працэсе, што асаблiва характэрна для ўнутрыдзяржаўных працэдур па ратыфiкацыi дакументаў мiжнароднага значэння. Пакет з 13 мiжнародных дагавораў, ратыфiкаваных на сесii, стварае прававую аснову для фармiравання i эфектыўнага функцыянавання мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii. Ратыфiкацыя шэрага пагадненняў, накiраваных на ўмацаванне мiратворчага патэнцыялу АДКБ i СНД, дасць магчымасць адэкватна рэагаваць на такiя пагрозы, як тэрарызм, арганiзаваная злачыннасць, карупцыя, крадзеж культурных каштоўнасцяў. Асаблiва трэба адзначыць прыняцце пакета законапраектаў па ратыфiкацыi дагавораў з Венесуэлай — нашым стратэгiчным партнёрам на лацiнаамерыканскiм кантыненце. На ўмацаванне гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi з iншымi дзяржавамi накiравана ратыфiкацыя дагавораў з Бангладэш, Боснiяй i Герцагавiнай, Венгрыяй, Кубай, Фiнляндыяй. У гэтым жа рэчышчы трэба разглядаць прыняцце законаў аб далучэннi нашай краiны да Пагаднення аб заснаваннi Еўразiйскага банка развiцця, да Пратакола да Канвенцыi аб дагаворы мiжнароднай дарожнай перавозкi грузаў. Развiццю мiжнароднага супрацоўнiцтва будуць садзейнiчаць ратыфiкацыя пагадненняў з Латвiяй, Лiтвой i Польшчай аб узаемных паездках грамадзян, а таксама пагадненняў з КНДР, Рэспублiкай Карэя, ПАР аб бязвiзавых паездках для ўладальнiкаў дыпламатычных, службовых i афiцыйных пашпартоў. У сферы сацыяльнага i гуманiтарнага супрацоўнiцтва трэба выдзелiць законы аб ратыфiкацыi пагадненняў з Iндыяй i Расiяй, а таксама аб далучэннi да Мiжнароднай канвенцыi аб барацьбе з допiнгам у спорце. Шырокая геаграфiя краiн, аб супрацоўнiцтве з якiмi на сесii ратыфiкаваны адпаведныя пагадненнi i дагаворы, сведчыць аб росце аўтарытэту Рэспублiкi Беларусь у сусветнай супольнасцi. Гэта пацвярджаецца i тым, што дэпутаты прынялi ўдзел больш як у 70 мiжнародных мерапрыемствах рознага ўзроўню, што адбылiся ў дзяржавах Еўропы, Азii i Афрыкi. У красавiку на парламенцкiх мерапрыемствах у г. Санкт-Пецярбургу ў фарматах СНД, ЕўрАзЭС i АДКБ абмеркаваны прававыя аспекты рэалiзацыi Канцэпцыi далейшага развiцця СНД, фармiравання мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС, выканання рашэнняў кастрычнiцкай 2007 года сесii Савета калектыўнай бяспекi АДКБ. У ходзе гэтых мерапрыемстваў адбылiся нашы сустрэчы з кiраўнiкамi парламентаў Арменii, Казахстана, Кыргызстана, Расii, Таджыкiстана i Ўкраiны, якiя выказалi гатоўнасць да далейшай сумеснай работы па развiццi двухбаковага супрацоўнiцтва. У гутарках са старшынямi парламенцкiх асамблей Савета Еўропы i АБСЕ была пацверджана зацiкаўленасць Рэспублiкi Беларусь у развiццi канструктыўнага дыялога з рознымi еўрапейскiмi iнстытутамi, адзначаны намаганнi нашай краiны па забеспячэннi бяспекi ў Еўропе, у тым лiку па процiдзеяннi нелегальнай мiграцыi, гандлi людзьмi, наркатрафiку. Беларуская дэлегацыя падкрэслiла важнасць руху Еўропы насустрач Беларусi для абмеркавання i вырашэння агульных праблем, а таксама неабходнасць адыходу Захаду ад палiтыкi "двайных стандартаў" i практыкi прымянення розных абмежавальных мераў. Актыўнасцю вызначалася работа дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў у рамках Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii. Яны прынялi ўдзел больш як у 20 розных мерапрыемствах. Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь удзельнiчала ў рабоце 118-й Асамблеi Мiжпарламенцкага Саюза, у пасяджэннях асноўных камiтэтаў гэтай Арганiзацыi. Адбылiся нашы двухбаковыя сустрэчы з дэлегацыямi шэрагу краiн Афрыкi, Азii i Еўропы, на якiх абмяркоўвалiся пытаннi пашырэння ўзаемадзеяння ў рамках Мiжпарламенцкага Саюза, нарошчвання гандлёва-эканамiчных сувязяў, развiцця супрацоўнiцтва ў сферах прамысловасцi i падрыхтоўкi кадраў. Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў прынялi ўдзел у пасяджэннi Агульнага камiтэта па пытаннях эканомiкi парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы, у сустрэчы парламентарыяў краiн Еўропы па лiнii Парламенцкай сеткi Сусветнага банка, у 31-м пленарным пасяджэннi Генеральнай асамблеi Парламенцкай асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва, у 15-й штогадовай Генеральнай асамблеi Мiжпарламенцкай асамблеi праваслаўя. Наладжваецца перспектыўнае ўзаемадзеянне з Паўночным Саветам, што пацвярджае нядаўнi вiзiт у Рэспублiку Беларусь дэлегацыi Камiтэта па навакольным асяроддзi i прыродных рэсурсах гэтай мiжнароднай парламенцкай структуры. У плане двухбаковага супрацоўнiцтва трэба адзначыць актыўнае ўзаемадзеянне з парламентамi Азербайджанскай Рэспублiкi i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi. Наша парламенцкая дэлегацыя прыняла ўдзел у святкаваннi 90-годдзя Парламента Азербайджана. У ходзе вiзiту праведзены сустрэчы з Прэзiдэнтам Азербайджанскай Рэспублiкi Алiевым I.Г., Старшынёй Парламента Асадавым А.С., са спiкерамi шэрага парламентаў, запрошаных на ўрачыстасцi. Новы iмпульс развiццю беларуска-кiтайскiх адносiнаў надаў вiзiт у Рэспублiку Беларусь прадстаўнiчай дэлегацыi Ўсекiтайскага сходу народных прадстаўнiкоў на чале з намеснiкам Старшынi Пастаяннага Камiтэта УСНП Хань Цыдэ. Нягледзячы на напружаны рытм сесiйнай работы, не перарывалася сувязь парламентарыяў са сваiмi выбаршчыкамi. Дэпутаты прынялi ўдзел у рабоце 111 сесiй мясцовых Саветаў дэпутатаў i iх прэзiдыумаў, у 226 пасяджэннях мясцовых выканаўчых камiтэтаў i адмiнiстрацый раёнаў, правялi 786 сустрэч у працоўных калектывах, разгледзелi 6744 звароты грамадзян, прынялi 6571 выбаршчыка. Паважаныя таварышы! Абагульняючы сказанае, трэба адзначыць, што ў ходзе восьмай сесii забяспечаны ўпэўнены рух наперад па шляху фармiравання прававога поля, якi адпавядае новым патрабаванням часу. Канструктыўная сумесная работа ўсiх удзельнiкаў заканатворчага працэсу дала магчымасць вырашыць шэраг надзённых задач эканамiчнага развiцця краiны, узмацнiць рэальныя гарантыi абароны правоў i законных iнтарэсаў грамадзян, забяспечыць добры зачын для актывiзацыi мiжнароднай дзейнасцi. На восьмай сесii мы больш шырока выкарыстоўвалi практыку аб’яднання законапраектаў, якiя маюць адзiны прадмет прававога рэгулявання, у адзiн нарматыўны акт. Гэта дало магчымасць аператыўна ўнесцi комплексныя змяненнi i дапаўненнi ў Гаспадарчы працэсуальны, Крымiнальны, Крымiнальна-выканаўчы кодэксы, а таксама ў шэраг iншых законаў. Хацеў бы адзначыць, што асобныя СМI ўспрымаюць аператыўнасць разгляду законапраектаў у Авальнай зале вельмi спрошчана, як павярхоўны падыход дэпутатаў да заканадаўчага рэгулявання тых або iншых пытанняў. Але такая думка неаб’ектыўная. Прыняцце рашэнняў на пленарных пасяджэннях з’яўляецца вянцом маштабнай заканатворчай работы, якая пачынаецца яшчэ на этапе распрацоўкi законапраекта i прадаўжаецца пасля яго ўнясення ў Палату прадстаўнiкоў у рабочых групах, на пасяджэннях профiльных камiсiй, у тым лiку выязных, у ходзе вучобы дэпутацкага корпуса, пры правядзеннi "круглых сталоў", канферэнцый i iншых мерапрыемстваў. Так што выпрацоўка новых прававых нормаў, прымальных для ўсiх зацiкаўленых бакоў, патрабуе ад дэпутатаў нямала часу, вялiкiх iнтэлектуальных, творчых i арганiзацыйных намаганняў. У надыходзячы мiжсесiйны перыяд нам з вамi, паважаныя калегi, неабходна завяршыць усё запланаванае i забяспечыць добры зачын для Палаты прадстаўнiкоў наступнага склiкання. Самую сур’ёзную ўвагу трэба ўдзялiць праекту бюджэту на 2009 год. Работа па iм ужо вядзецца. Прайшла серыя нарад, рабочых сустрэч, пасяджэнняў. Наша задача — выйсцi на максiмальна збалансаваны праект бюджэту, якi правiльна ўлiчвае суадносiны эканамiчных рэалiй i патрэбнасцяў грамадства. Неабходна таксама давесцi да гатоўнасцi нарматыўныя дакументы, прынятыя ў першым чытаннi. Гэта праекты законаў "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон "Аб радыяцыйнай бяспецы насельнiцтва", "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый", "Аб таварных бiржах", "Аб крэдытных гiсторыях", а таксама праект новай рэдакцыi Закона "Аб свабодных эканамiчных зонах" i iншыя. Чакаецца ўнясенне ў Палату прадстаўнiкоў новых заканадаўчых iнiцыятыў, што датычацца розных сфераў жыцця грамадства i дзяржавы. Нас чакае далейшая работа па выраўноўваннi прававога поля ў рамках Саюзнай дзяржавы i пашырэнню дагаворна-прававой базы для двухбаковага i шматбаковага мiжнароднага ўзаемадзеяння. У плане мiжнароднай дзейнасцi самым сур’ёзным чынам трэба паставiцца да падрыхтоўкi ўдзелу беларускай дэлегацыi ў 17-й штогадовай сесii Парламенцкай Асамблеi АБСЕ, засяродзiць намаганнi на прасоўваннi i прыняццi на Асамблеi iнiцыяванага намi праекта рэзалюцыi ПА АБСЕ па Чарнобылю. Высокую адказнасць накладае на нас удзел замежных парламентарыяў у назiраннi за маючымi адбыцца 28 верасня выбарамi ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання. Паважаныя дэпутаты! На заканчэнне хачу падзякаваць вам за плённую работу, а таксама выказаць словы ўдзячнасцi нашым калегам з Савета Рэспублiкi, Урада, Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь за канструктыўнае ўзаемадзеянне i павiншаваць усiх прысутных з надыходзячым святам — Днём незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Моцнага здароўя вам, шчасця i новых здзяйсненняў на карысць Радзiмы!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Папова В.А. на закрыццi восьмай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыяналь
|
|