21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусі неабходна нарошчваць экспарт сельгаспрадукцыi з улiкам кан’юнктуры сусветнага рынку

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусі неабходна нарошчваць экспарт сельгаспрадукцыi з улiкам кан’юнктуры сусветнага рынку

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка па ўжо iснуючай традыцыi напярэдаднi галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасцi — уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнiкам розных сфераў народнай гаспадаркi за высокiя дасягненнi i прафесiйнае майстэрства.

Усе ўзнагароджаныя працуюць у розных галiнах, але iх аб’ядноўвае галоўнае — iмкненне прынесцi максiмум карысцi сваёй краiне. На думку Аляксандра Лукашэнкi, кожная асабiстая i працоўная перамога — гэта рэальны ўклад у фундамент развiцця нашай маладой суверэннай дзяржавы.

Паводле яго слоў, не выпадкова, што шматлiкую групу сярод узнагароджаных складаюць работнiкi сельскай гаспадаркi. "Мы вельмi высока цэнiм вашу самаадданую i добрасумленную працу па забеспячэннi харчовай бяспекi краiны", — сказаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў важнасць АПК у забеспячэннi харчовай бяспекi Беларусi. "Сучасная сiтуацыя ў свеце красамоўна паказвае, якую важную ролю набывае цяпер вытворчасць прадуктаў харчавання i наогул узровень развiцця аграпрамысловага комплексу", — адзначыў ён.

Цяперашняя сiтуацыя ў свеце асаблiва яскрава пацвярджае правiльнасць выбранага шляху ўздыму i падтрымкi айчыннай сельскай гаспадаркi, адраджэння беларускай вёскi. "Дзякуючы гэтаму мы не толькi захоўваем стабiльнасць на ўнутраным харчовым рынку, але i нарошчваем экспарт прадуктаў харчавання. Мы не ходзiм з працягнутай рукой па суседзях, а самi прапаноўваем iм сваю прадукцыю, папаўняючы валютныя рэзервы i паляпшаючы эканамiчны стан гаспадарак", — адзначыў Прэзiдэнт.

"Мы захавалi сельскую гаспадарку. Мы выратавалi краiну, дзе iнтуiтыўна, а дзе дакладна разумеючы i ставячы перад сабой пэўныя задачы. І нягледзячы на складаную сiтуацыю, на тое, што захлiснулi цэны на энерганосьбiты, нам удаецца знаходзiць выйсце са становiшча, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калi б не было парадку i стабiльнасцi, цяжка было б гаварыць аб нашай незалежнасцi i аб нашым суверэнiтэце".

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што сёння задача вяскоўцаў у тым, каб з максiмальнай выгадай выкарыстаць спрыяльную кан’юнктуру на сусветным рынку i нарошчваць экспарт запатрабаванай у свеце прадукцыi.

Асаблiвыя словы ўдзячнасцi за працоўныя поспехi Прэзiдэнт выказаў машынабудаўнiкам — калектывам Мiнскага маторнага завода i ААТ "Амкадор", якiя паспяхова асвойваюць выпуск найноўшай прадукцыi, што карыстаецца попытам у краiне i за яе межамi. Так, на Мiнскiм маторным заводзе ў цесным супрацоўнiцтве з вучонымi створана новая гама эканамiчных i надзейных рухавiкоў для аўтамабiляў, трактароў i ўборачнай сельгастэхнiкi, якiя адпавядаюць мiжнародным стандартам Еўра-3 i Еўра-4.

На думку Аляксандра Лукашэнкi, гэтыя дасягненнi — пацвярджэнне таго, што iндустрыяльныя прадпрыемствы Беларусi трывала ўтрымлiваюць заваяваныя пазiцыi на айчынным i сусветным рынках, упэўнена глядзяць у будучыню. Уручаючы ўзнагароды беларускiм вучоным, Прэзiдэнт заявiў, што навука паспяхова вырашае сур’ёзныя i адказныя задачы — вывесцi народную гаспадарку на новы, высокаэфектыўны тэхналагiчны ўзровень, якi забяспечыць Беларусi дастойнае месца ў авангардзе сусветнага навукова-тэхнiчнага прагрэсу.

Вопыт паказвае, што ў сучасным няўстойлiвым свеце краiна, якая хоча, каб яе паважалi, павiнна мець не толькi развiты аграпрамысловы комплекс, навукова-вытворчы патэнцыял, але i магутную, мабiльную, баяздольную армiю, чыстую ад карупцыi, справядлiвую праваахоўную сiстэму i эфектыўную структуру дзяржаўнага кiравання. На думку Прэзiдэнта, Беларусь мае i тое, i другое.

Аляксандр Лукашэнка асаблiва адзначыў прафесiяналiзм работнiкаў Камiтэта дзяржкантролю, КДБ, МУС, ваеннаслужачых органаў пагранiчнай службы, прадстаўнiкоў юстыцыi, якiя абараняюць грамадзян i дзяржаву ад злачынных замахаў, ад злоўжыванняў у эканамiчнай i iншых сферах.

Кiраўнiк дзяржавы таксама выказаў словы ўдзячнасцi дзеячам нацыянальнай культуры — тым, хто прысвяцiў сваё жыццё захаванню i развiццю багатай духоўнай спадчыны беларускага народа, прапагандзе iдэй мiру, дабра i прыгажосцi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка па ўжо iснуючай традыцыi напярэдаднi галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасцi — уручыў дзяржаўныя ўзнагар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика