Спiкер устрымаўся...
Спiкер устрымаўся...
У Палаце прадстаўнiкоў ...ад прагнозаў наконт наступнага саставу дэпутатаў. Уласных планаў на будучыя выбары старшыня Палаты прадстаўнiкоў Вадзiм Папоў пакуль таксама не раскрывае Дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў у апошнi дзень сесii пашанцавала больш, чым сенатарам, — "пад заслону" засталося ўсяго два пытаннi. Абодва законапраекты прынятыя ў першым чытаннi. Парламентарыi прынялi папраўку ў закон аб дарожным руху, паводле якой вызначэнне тарыфаў на навучанне ў аўташколах выключана з кампетэнцыi Савета Мiнiстраў. А значыць, кошт сваiх паслуг будуць усталёўваць самi аўташколы. Гэта падкрэслiў, выступаючы ў Авальнай зале, мiнiстр транспарту i камунiкацый Уладзiмiр Сасноўскi. Старшыня Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Беларусi Ігар Рачкоўскi прадставiў дэпутатам праект закона аб органах пагранiчнай службы Рэспублiкi Беларусь. Апроч iншага, гэты нарматыўна-прававы акт замацоўвае гарантыi прававой i сацыяльнай абароны супрацоўнiкаў органаў пагранiчнай службы, а таксама членаў iх сем’яў. Пасля заканчэння сесii старшыня Палаты прадстаўнiкоў Вадзiм Папоў адказаў на пытаннi журналiстаў. У мiнiмуме неабходнага будучаму дэпутату спiкер назваў наяўнасць ведаў для заканатворчай дзейнасцi, жаданне ("бо праца дэпутата, як i журналiста, — вельмi няўдзячная") i разуменне таго, куды iдзеш i чым будзеш займацца. А вось прагнозаў наконт магчымага саставу чацвёртага склiкання сённяшнi старшыня рабiць не стаў: — Я магу толькi паведамiць, колькi дэпутатаў папрасiлiся ў водпуск! Змаўчаў ён i пра магчымы ўласны ўдзел у выбарах. "Пра мяне вы даведаецеся пасля таго, як адбудзецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Мне яшчэ трэба правесцi асеннюю сесiю, дзе будзе прымацца бюджэт нашай краiны, давесцi да завяршэння гэтае склiканне. Любая iнфармацыя iншага парадку можа адбыцца на стабiльнасцi работы Палаты прадстаўнiкоў". Калi размова зайшла пра ўдзел прадстаўнiкоў палiтычных партый у рабоце парламента, старшыня Палаты прадстаўнiкоў падкрэслiў, што тут "пляцоўка не для палiтычных баталiй, а для закана-творчай работы". Не засталiся без увагi, як заўжды, беларуска-расiйскае i беларуска-еўрапейскае пытаннi. — Дадзiм новаму тандэму "Мядзведзеў — Пуцiн" крыху часу вызначыцца ў прыярытэтах, — адзначыў Вадзiм Папоў. — У адпаведнасцi з падпiсаным дагаворам будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы будзе працягнутае. Сiтуацыю з падрыхтоўкай Канстытуцыйнага акта Саюзай дзяржавы спiкер патлумачыў затрымкай за расiйскiм бокам: — Яны недафармiравалi сваю частку канстытуцыйнай камiсii. Таму мы пакуль у падвешаным становiшчы. У тэлефоннай гутарцы з Барысам Грызловым мы гэту тэму абмеркавалi: ён паведамiў, што фармiраванне iх часткi камiсii завяршаецца. Адносiны ж Беларусi з Еўропай, на думку Вадзiма Папова, будуць развiвацца па ўзыходнай, паколькi гэтага патрабуе эканомiка. А кiраўнiкi еўрапейскiх структур разумеюць, што "Беларусь не можа знаходзiцца ў iзаляцыi. Яны гатовыя да супрацоўнiцтва". Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...ад прагнозаў наконт наступнага саставу дэпутатаў. Уласных планаў на будучыя выбары старшыня Палаты прадстаўнiкоў Вадзiм Папоў пакуль таксама не рас
|
|