Права на голас. Дарадчы
Права на голас. Дарадчы
У Савеце Рэспублiкi Атрымаюць прадстаўнiкi палiтычных партый у перыяд выбарчай кампанii Сенатары прынялi да ведама дэкрэт кiраўнiка дзяржавы аб членах Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голасу. Прадстаўляючы яго калегам, старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па заканадаўстве i дзяржаўным будаўнiцтве Наталля Андрэйчык паведамiла: — Дэкрэт выдадзены ў мэтах больш шырокага ўдзелу палiтычных партый у кампанii па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў чацвёртага склiкання. Прадугледжваецца, што палiтычныя партыi, якiя вылучылi кандыдатаў, маюць права накiраваць у Цэнтральную камiсiю па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў па адным члене камiсii з правам дарадчага голасу. У Дэкрэце вызначаюцца правы i абавязкi гэтых членаў Цэнтральнай камiсii, тэрмiн iх паўнамоцтваў, а таксама выпадкi датэрмiновага iх спынення. Нагадаем, што прадстаўнiк палiтычнай партыi, надзелены тым самым правам дарадчага голасу, можа толькi актыўна абмяркоўваць тыя пытаннi, што падымаюцца на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама, уносiць свае прапановы наконт парадку дня i задаваць пытаннi ўдзельнiкам пасяджэння. Пры гэтым права галасаваць ён не мае. Не мае ён права i рабiць паведамленнi ад iмя Цэнтральнай камiсii, а таксама браць удзел у праводзiмых праверках. Наогул дзень закрыцця сесii выдаўся ледзь не самым напружаным для сенатараў — яны прынялi рашэнне ажно па 37 пытаннях. У прыватнасцi, Савет Рэспублiкi ўхвалiў законапраекты аб выкарыстаннi атамнай энергii, аб СМІ, аб правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi, аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг. Пра iх мы падрабязна пiсалi раней. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атрымаюць прадстаўнiкi палiтычных партый у перыяд выбарчай кампанii
|
|