Васiлёвы скрыжалi
Васiлёвы скрыжалi
"Коцiцца, плыве па стракатай лугавiне ў абдымках траў карэта, асвяжаючы кругаверць колаў чысцюткiм бiсерам ранiшняй расы. Вось-вось яна выскачыць на вясковае скрыжаванне пад разлапiсты дуб, у вольным размаху рук якога мясцовы дзiвак зладзiў шырачэннае гняздо-буслянку, не iнакш як на патаемную надзею на дастаўку сюды белакрылымi птахамi немаўлят. Пэўна, хочацца майстру, каб не апусцела, не згубiла гоману, не зацiхла вёска..." Ну якiя яшчэ словы дадаць, каб зразумець стаўленне да жыцця, да людзей, да часу, у якi выпала жыць, аднаго са звяздоўскiх аўтараў — стаўбцоўскага фотамайстра Васiля Зянько? Гэтыя радкi мы ўзялi з ягонай кнiгi "Скрыжалi", што пабачыла свет з дапамогай выдавецтва "Рыфтур" — як своеасаблiвая справаздача да знакавай для кожнага з нас жыццёвай даты, калi шэсць дзесяткаў гадоў за спiнаю i так важна вызначыцца хоць бы для сябе: цi тое рабiў, i, галоўнае, ЦІ ТАК? За Васiля Зянько, нашага шматгадовага аўтара, мусiм адказаць самi: ТОЕ, i ТАК. Бо ягоныя i фотападборкi, i проста здымкi — сведчанне любовi да сваёй зямлi, да прыгожых, дасцiпных i добрых людзей Прынямоння. Мы палюбiлi iх так, як любiць Васiль Зянько: з доляй мяккага народнага гумару, са шчырай павагай да iх спраў i жыццёвых клопатаў — такiх, як i ў нас. Таму вiншаваннi да юбiлею i шчырыя пажаданнi — ад усiх. Са святам! Звяздоўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Коцiцца, плыве па стракатай лугавiне ў абдымках траў карэта, асвяжаючы кругаверць колаў чысцюткiм бiсерам ранiшняй расы. Вось-вось яна выскачыць
|
|