Трыумф лепшых
Трыумф лепшых
Вакол Еўра Зборная Iспаніi стала чэмпiёнам Еўропы па футболе 2008 года. У фiнальным матчы iспанцы атрымалi перамогу над немцамi з лiкам 1:0. Адзiны гол на 33-й хвiлiне забiў Фернанда Торэс.Чэмпiёны паказалi свой чэмпiёнскi футбол з першых хвiлiн першага матча i да апошнiх хвiлiн апошняга, не пакiдаючы сапернiкам нiякiх шанцаў у кожнай гульнi. I выкарыстоўваючы амаль усе свае. Зборная Iспанii выйграла чэмпiянат Еўропы ў другi раз у сваёй гiсторыi. Раней яны перамагалi на гэтым турнiры ў 1964 годзе. Форвард зборнай Iспанii Фернанда Торэс прызнаны лепшым iграком фiнальнага матча Еўра-2008. Торэс забiў адзiны гол у гэтай сустрэчы ў вароты Германii. Перамога на чэмпiянаце Еўропы — першы тытул у кар’еры Торэса. Раней ён нiчога не выйграваў нi на клубным узроўнi, нi на ўзроўнi дарослых нацыянальных камандаў. Для Торэса фiнал — першы матч на Еўра, дзе ён прызнаны лепшым iграком. Двойчы гэта званне прысуджалася тром футбалiстам: партнёру Торэса па атацы Давiду Вiльi, якi, дарэчы, прызнаны лепшым бамбардзiрам з чатырма забiтымi мячамi, форварду зборнай Расii Андрэю Аршавiну i паўабаронцы каманды Галандыi Вэслi Снайдэру. Паранена 90 балельшчыкаў У Мадрыдзе ў ходзе святкавання перамогi зборнай Iспанii на Еўра-2008 адбылiся сутыкненнi балельшчыкаў з палiцыяй. У вынiку гэтага траўмы атрымалi 90 чалавек, 14 з iх шпiталiзаваныя. У асноўным гаворка iдзе аб нязначных ударах. Аднак адзiн з фанатаў трапiў у бальнiцу з чэрапна-мазгавой траўмай. Балельшчыкi кiдалi ў ахоўнiкаў правапарадку бутэлькамi, i палiцэйскiя былi вымушаны зрабiць некалькi папера-джальных стрэлаў. Таксама палiцэйскiя прымянiлi гумавыя дубiнкi. Хiдынк стане Заслужаным трэнерам Расii Галоўны трэнер зборнай Расii па футболе Гус Хiдынк, пад кiраўнiцтвам якога каманда выйшла ў паўфiнал Еўра-2008, атрымае званне Заслужанага трэнера Расii. Паводле слоў прэзiдэнта РФС i мiнiстра спорту, турызму i маладзёжнай палiтыкi Вiталя Мутко, усе фармальнасцi будуць уладжаны вельмi хутка, бо як прэзiдэнт РФС ён падасць прашэнне аб прысваеннi звання, а як мiнiстр гэта прашэнне задаволiць. Акрамя таго, усе футбалiсты зборнай Расii стануць заслужанымi майстрамi спорту. Такiм чынам, Гус Хiдынк стане трэцiм iншаземцам, якi атрымае званне Заслужанага трэнера Расii. Раней гэтага звання ўдастойвалiся галоўны трэнер жаночай зборнай па валейболе iтальянец Джаванi Капрара i галоўны трэнер мужчынскай баскетбольнай каманды Дэвiд Блат, якi меў грамадзянства ЗША i Iзраiля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Iспаніi стала чэмпiёнам Еўропы па футболе 2008 года. У фiнальным матчы iспанцы атрымалi перамогу над немцамi з лiкам 1:0. Адзiны гол на 33-й х
|
|