З Днём нараджэння, бабуля Варвара!
З Днём нараджэння, бабуля Варвара!
Сёння Варвары Данiлаўне Верас спаўняецца 83 гады. Жыве яна там жа, дзе калiсьцi i нарадзiлася — вёска Граб’ё Акцябрскага раёна. Вялiкае жыццё багатае больш на простую вясковую працу, чым на гучныя i яскравыя падзеi за плячыма ў паважанай Варвары Данiлаўны. А яшчэ яе жыццё багатае на шчырую павагу аднавяскоўцаў i кранаючую любоў дзятвы. Узорны фальклорны ансамбль "Рудабельскiя зорачкi", з якiм у яе самыя цесныя сувязi, мае ў сваiм рэпертуары такi танец: бабуля залiхвацкi стукае ў бубен, а вакол яе карагодзяць малыя. Акрамя гэтага гледачы могуць паслухаць, як цудоўна яна спявае старыя народныя песнi. Калi ж пашанцуе — то пачуць "гарадскiя" рамансы пад яе ж уласны акампанемент на гiтары. Карацей кажучы, нават з вышэйсказанага зразумела, якiмi словамi трэба вiншаваць Варвару Данiлаўну. Пажадаць ёй трэба, каб i далей не старылася душой, каб заўжды хапала энергii на прыпеўку i полечку, каб i далей навучала ўсiх, як трэба памятаць i шанаваць нашу агульную спадчыну. Яўген Пясецкi. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Варвары Данiлаўне Верас спаўняецца 83 гады. Жыве яна там жа, дзе калiсьцi i нарадзiлася — вёска Граб’ё Акцябрскага раёна. Вялiкае жыццё багатае
|
|