Няхай заўсёды будзе мiрным неба над нашай любiмай Радзiмай!
Няхай заўсёды будзе мiрным неба над нашай любiмай Радзiмай!
Выступленне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi на ваенным парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасцi i 64-й гадавiны вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў 3 лiпеня 2008 года Таварышы салдаты, сяржанты i старшыны! Таварышы прапаршчыкi, афiцэры i генералы! Дарагiя ветэраны, паважаныя грамадзяне i госцi Беларусi! Сёння мы з вамi адзначаем наша галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасцi. Глыбока сiмвалiчна, што ў гэты дзень адзначаецца i 64-я гадавiна вызвалення нашай Радзiмы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У ходзе буйнейшай стратэгiчнай аперацыi Вялiкай Айчыннай вайны "Баграцiён" беларуская зямля была ачышчана ад прыгнятальнiкаў. Любоў народа да Айчыны была мацнейшая за гiтлераўскiя полчышчы. Патрыятызм i нянавiсць да агрэсара — мацнейшая за танкi i гарматы. У суровую часiну ваеннага лiхалецця ярка пацвердзiлася iсцiна аб тым, што непераможны народ, якi абараняе сваю Радзiму. Найвышэйшы маральны дух нашых людзей стаў залогам i адным з асноўных фактараў вялiкай Перамогi. Нiякiя страты, нiякiя мукi i нягоды, што выпалi на долю ваеннага пакалення, не змаглi пахiснуць яго мужнасць i стойкасць. Нiзкi паклон вам, дарагiя ветэраны! Беларускi народ ведае i будзе заўсёды памятаць, якой неймавернай цаной дасталiся нам мiр i свабода. На краi якой незваротнай безданi стаяла тады ўсё чалавецтва. Да якiх жудасных наступстваў маглi прывесцi насiлле i расавая нецярпiмасць, генацыд i здзек над людзьмi. Успомнiм жа сёння ўсiх, хто змагаўся на фронце i ў партызанскiх атрадах. Хто каваў Перамогу ў тыле: на заводах i калгасных палях. Тых, хто паў на полi бiтвы, i тых, хто выжыў. Прадстаўнiкоў усiх брацкiх народаў вялiкага Савецкага Саюза. Аддадзiм iм данiну нашай удзячнасцi i вечнай любвi. Мы ўдзячныя i саюзнiкам па антыгiтлераўскай каалiцыцi, чые краiны i народы ўнеслi дастойны ўклад у барацьбу з агульным ворагам. Усё далей у мiнулае адыходзiць рэха мiнулых бiтваў. Ужо сёмае дзесяцiгоддзе беларуская зямля не стогне ад разрываў снарадаў i бомб, а неба не зацягвае чорны дым злавесных пажараў. Але нашы людзi добра засвоiлi ўрокi мiнулай вайны. Таму не выпадкова беларускi народ вызначае абвостранае пачуццё адказнасцi за бяспеку Айчыны. Гiсторыя вучыць i папярэджвае: войны, узброеныя канфлiкты не нараджаюцца самi. Iх "распальваюць" тыя, чые амбiцыi бяруць верх над iнтарэсамi краiн i цэлых кантынентаў. Сёння чалавецтва сутыкаецца з такiмi небяспечнымi выклiкамi i пагрозамi, як лакальныя ўзброеныя канфлiкты, мiжнародны тэрарызм, рэлiгiйны, нацыянальны i палiтычны экстрэмiзм, гандаль людзьмi, наркатрафiк, голад i недахоп энергарэсурсаў. Мы становiмся сведкамi таго, як з падачы некаторых палiтыкаў робяцца спробы не толькi перапiсаць гiсторыю, але i канчаткова разбурыць створаную пасля вайны сiстэму мiжнародных адносiнаў. Рэальна абазначылася перспектыва далейшага пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу за кошт асобных краiн постсавецкай прасторы. НАТА застаецца самым магутным ваенным блокам, якi прэтэндуе на сусветнае панаванне. Яго iнфраструктура ўжо ўшчыльную наблiжана да гранiц Беларусi. Незваротны характар прымае працэс размяшчэння каля нашых гранiц элементаў амерыканскай сiстэмы процiракетнай абароны. Дагавор аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе фактычна перастаў быць адной з асноў сiстэмы бяспекi на кантыненце. Прэцэдэнт з аднабаковым, у абыход ААН, аб’яўленнем незалежнасцi Косава ярка прадэманстраваў iснуючыя двайныя стандарты i пагрозу перагляду гранiц. Перадзелу палiтычнай карты Еўропы. Аднак падтрымка сепаратызму — неразумная i небяспечная палiтыка. У гэтых новых умовах мiжнароднай абстаноўкi сiстэма нацыянальнай i, у першую чаргу, ваеннай бяспекi Беларусi будзе пастаянна ўдасканальвацца, гiбка рэагуючы на зменлiвую сiтуацыю. Умацаванне Узброеных Сiлаў, усёй ваеннай арганiзацыi дзяржавы заўсёды было i будзе адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палiтыкi. З гэтай мэтай мы будзем паляпшаць арганiзацыйную структуру i якасныя параметры тэхнiчнага аснашчэння войскаў. Удасканальваць сiстэму кiравання з максiмальным выкарыстаннем новых тэхнiчных рашэнняў. Нарошчваць эфектыўнасць сiстэмы падрыхтоўкi ваенных кадраў. Дарагiя суайчыннiкi! Паважаючы сваё слаўнае мiнулае, мы дабiлiся таго, што сёння маем трывалы падмурак, на якiм можна надзейна будаваць будучыню Радзiмы. У якасцi суверэннай, незалежнай дзяржавы Беларусь прайшла няпросты, але даволi паспяховы шлях станаўлення i развiцця. Мы змаглi пераадолець палiтычны хаос, эканамiчны заняпад, разлад у розумах i сэрцах людзей. Мы ўмацоўваем дзяржаўнасць, энергiчна мадэрнiзуем эканомiку, фармiруем здаровую грамадзянскую супольнасць. Забяспечваем стабiльнасць i парадак у грамадстве, бяспеку нашых грамадзян. Аб’ектыўна i рэалiстычна ацэньваючы сiтуацыю, эфектыўна выкарыстоўваючы накоплены вопыт i рэсурсы, мы прыкладзём усе намаганнi для наступнага якаснага рыўка наперад у развiццi краiны. Мы будзем iмкнуцца да таго, каб талент i здольнасцi кожнага чалавека былi запатрабаваныя. Каб улада на ўсiх яе ўзроўнях сумленна служыла iнтарэсам народа, была не толькi эфектыўная, але i адказная перад людзьмi. Сённяшняе свята аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, нацыянальных культур i вераванняў. Аб’ядноўвае ўсiх беларускiх грамадзян. Дазвольце мне ад усёй душы павiншаваць вас з гэтай слаўнай датай нашай гiсторыi! Няхай жыве беларускi народ! Народ-пераможца, якi адстаяў незалежнасць Айчыны. Вечная слава героям Вялiкай Айчыннай. Тым, хто ў жорсткiх баях з ворагам не шкадаваў сваё жыццё ў барацьбе за свабоду i шчасце будучых пакаленняў. Словы шчырай удзячнасцi ветэранам, якiя заклалi трывалую аснову для мiрных перамог. Жадаю ўсiм жыхарам Беларусi моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у ратнай службе i стваральнай працы. Няхай заўсёды будзе мiрным неба над нашай любiмай Радзiмай! З Днём Незалежнасцi! За моцную i квiтнеючую Беларусь! Ура!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi на ваенным парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасцi i 64-й гадавiны вызвалення Рэспублiкi Бе
|
|