Урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці
Урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 3 лiпеня прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасцi. Кiраўнiк дзяржавы ўсклаў вянок да манумента Перамогi ў Мiнску i разам з прысутнымi на цырымонii ветэранамi, вышэйшымi службовымi асобамi краiны, кiраўнiкамi дзяржаўных органаў, прадстаўнiкамi прафсаюзных i маладзёжных арганiзацый, дыпламатычнага корпуса ўшанаваў мiнутай маўчання памяць загiнулых у гады Вялiкай Айчыннай вайны. З нагоды Дня Незалежнасцi на адрас прэзiдэнта Беларусi прыйшлi шматлiкiя вiншавальныя пасланнi ад кiраўнiкоў дзяржаў з блiзкага i далёкага замежжа. У прыватнасцi, у вiншаваннi прэзiдэнта Расii Дзмiтрыя Мядзведзева гаворыцца: "Для нас Беларусь — надзейны партнёр i саюзнiк, з якiм мы разам пераадольвалi самыя суровыя выпрабаваннi. Горыч страт, якiя перажыў беларускi народ у гады Вялiкай Айчыннай вайны, напаўняе асаблiвым сэнсам святкаванне галоўнага дзяржаўнага свята Беларусi ў дзень яе вызвалення ад гiтлераўскiх акупантаў. Шматвяковыя вузы брацтва i дружбы, што згуртавалi нашы народы, i сёння з’яўляюцца залогам паспяховага развiцця нашага супрацоўнiцтва". Вечарам 3 лiпеня Аляксандр Лукашэнка наведаў гала-канцэрт, якi адбыўся каля стэлы "Мiнск — горад-герой" у рамках акцыi "Мы — беларусы!".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 3 лiпеня прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасцi. Кiраўнiк дзяржавы ўсклаў вянок да манумента Пе
|
|