У "рытме маладосці" з памяццю пра вайну
У "рытме маладосці" з памяццю пра вайну
У Брэсце Дзень Незалежнасцi, як i ўсе святы горада над Бугам, пачаўся з ускладання кветак да помнiкаў у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Людзi цэлы дзень iшлi i iшлi ў крэпасць: сем’ямi, групамi, паасобку. Маю ўвагу прыцягнула адна такая групка — на выгляд бабуля з унукамi-падлеткамi. На пытанне хто яны, ці не госці горада, жанчына адказала: "І так, i не". Ангелiна Станiславаўна Кузiч — карэнная брастаўчанка, тут нарадзiлася i пражыла шмат гадоў. I толькi нядаўна перабралася ў Гродна, блiжэй да дзяцей. Вось прыехала з унукамi цяпер ужо ў госцi да сваёй сястры, каб адсвяткаваць свой дзень нараджэння i галоўнае свята краiны. Ангелiна Станiславаўна нарадзiлася 3 лiпеня, роўна праз год пасля вызвалення Беларусi. Гэты дзень яна лiчыць сапраўды святочным, бо памятае, што бацькi ўсё жыццё ставiлiся да Перамогi, да вызвалення як да самага важнага. Яшчэ суразмоўца расказала цiкавую дэталь сямейнай гiсторыi. Бацька яе амаль сорак гадоў працаваў будаўнiком. У сям’i да гэтай пары захоўваецца рэлiквiя — экзэмпляр "Звязды" за 1971 год са здымкам. А на здымку бацька — брыгадзiр будаўнiчай брыгады — на ўзвядзеннi мемарыяльнага комплексу Брэсцкай крэпасцi напярэдаднi яго адкрыцця. Наведвальнiкi крэпасцi ў гэты дзень адсюль звычайна накiроўвалiся ў парк iмя 1 Мая. Тут цэлы дзень ладзiлiся народныя гуляннi. Галоўным мерапрыемствам, можна сказаць, стаў абласны фестываль эстраднага мастацтва "Рытмы маладосцi". Правiльней сказаць, у парку адбыўся фiнальны этап агляду, якi да гэтага праводзiлi ўсе раёны. На вынiковы канцэрт прыехала 39 калектываў i 89 выканаўцаў. Канцэрт сабраў вельмi шмат гледачоў, сапраўдных аматараў эстрады. Артыстам падпявалi i падтанцоўвалi, у асобныя моманты, здавалася, i гледачы, i выступоўцы станавiлiся адным цэлым, асаблiва калi гучалi старыя i знаёмыя песнi на тэму вайны. На вулiцах i алеях парку ў гэты час разгарнулася выстава дзiцячага малюнка "Ганаруся Беларуссю". Каля твораў юных мастакоў затрымаўся ветэран вайны Ўладзiмiр Кот. Уладзiмiр Аляксандравiч сказаў, што яго, як выкладчыка выяўленчага мастацтва ў мiнулым, радуе ўменне дзяцей алоўкам i пэндзлем перадаваць свае думкi. Апошнiм часам ветэран з цiкавасцю сочыць за дыскусiяй у сродках мясцовай iнфармацыi наконт будаўнiцтва помнiка ў гонар 1000-годдзя Брэста. На яго думку, спяшацца з зацвярджэннем канчатковага варыянта манумента не трэба. Яго запланавалi ўстанавiць налета, але ж да юбiлею застаецца 11 гадоў, ёсць час узважыць, асэнсаваць канцэпцыю, iдэю помнiка i стварыць нешта такое, чым маглi б ганарыцца нашчадкi. Святлана ЯСКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце Дзень Незалежнасцi, як i ўсе святы горада над Бугам, пачаўся з ускладання кветак да помнiкаў у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць |
|