Даведкі — за хабар
Даведкі — за хабар
У Гродне асобныя прадпрымальныя медыкi выдавалi дазвол на ваджэнне транспартных сродкаў людзям, якiя не праходзiлi медыцынскую камiсiю. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, пачалася гэта крымiнальная справа з затрымання аператыўнiкамi Гродзенскага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю загадчыцы аддзялення адной з мясцовых палiклiнiк: жанчыну ўзялi з доказам вiны пры атрыманнi 20 долараў хабару. За гэтыя грошы медработнiк выпiсала грамадзянiну даведку аб прыдатнасцi да кiравання транспартным сродкам без праходжання медыцынскага агляду. "Бiзнэсвумен" i яшчэ трое iншых супрацоўнiкаў палiклiнiкi ўжо не адзiн раз праводзiлi падобныя "здзелкi". У пазамiнулым годзе i летась яны рыхтавалi i выдавалi даведкi аб прыдатнасцi да кiравання асобам без мед- агляду. Завяраючы гэтую "лiпу", яны незаконна выкарыстоўвалi пячатку вадзiцельскай медыцынскай камiсii. Мiж iншым, праваахоўнiкi ўстанавiлi асобы i iншых медработнiкаў, якiя адшуквалi ахвотнiкаў атрымаць даведкi без праходжання медагляду. Апошнiя прадстаўлялi i неабходныя для выпiскi фiктыўных даведак даныя, з’яўлялiся пасрэднiкамi ў перадачы хабару. Як мяркуецца, у перыяд з другой паловы 2006-га i па сёння падазроныя паспелi "ашчаслiвiць" больш за 40 чалавек, атрымаўшы ад iх у якасцi хабару больш як 2 мiльёны рублёў. Пракуратурай Гродзенскай вобласцi ўзбуджаны 42 крымiнальныя справы. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне асобныя прадпрымальныя медыкi выдавалi дазвол на ваджэнне транспартных сродкаў людзям, якiя не праходзiлi медыцынскую камiсiю. |
|