"Алеся", "Алеся"...
"Алеся", "Алеся"...
Пытальнiк Пакуль попыт на гэтыя даiльныя агрэгаты перавышае прапанову Паважаная рэдакцыя газеты "Звязда"! Пiшу вам ад iмя нашых аднавяскоўцаў-пенсiянераў. Справа ў тым, што з кожным годам усё цяжэй трымаць нам нашых прыгажунь-рагуль. Даiць рукамi цяжка — баляць. Цi не можаце вы на старонках "Звязды" расказаць нам, дзе можна набыць хатнi даiльны апарат? Дапамажыце, калi ласка! В.Ф. Лiтвiнчук, п/а Мерчыцы Пiнскага раёна.0 Пра агрэгаты iндывiдуальнага даення (так iх правiльна будзе называць) на працягу апошнiх гадоў дзесяцi мы па просьбах чытачоў пiсалi неаднойчы. Але калi зноў узнiкла такое пытанне — калi ласка. На сёння адзiным у краiне вытворцам агрэгатаў iндывiдуальнага даення застаецца ААТ "Гомельскi маторарамонтны завод". Цяпер ён вырабляе толькi агрэгат "Алеся-1", прызначаны для даення адной каровы. Калiсьцi выпускалася i "Алеся-2", разлiчаная на дзвюх рагуль, аднак гэты агрэгат ужо даўно зняты з вытворчасцi, бо, як паказала практыка, даiць адначасова дзвюх кароў аказалася даволi складана. "Алеся-1" вырабляецца двух тыпаў: стацыянарная i перасоўная. Другi варыянт адрознiваецца ад першага наяўнасцю колаў. На дадзены момант стацыянарны агрэгат iндывiдуальнага даення каштуе 1,3 мiльёна рублёў, перасоўны — 1,5 мiльёна рублёў. Магчыма, некаму цана можа падацца адносна высокай, але... Як патлумачылi нам у аддзеле збыту прадпрыемства, на дадзены момант попыт перавышае прапанову: выпушчаная партыя агрэгатаў iндывiдуальнага даення ў момант разыходзiцца, не даходзячы нават да склада. Калi сiтуацыя можа змянiцца, калi прапанова перавысiць попыт? Спецыялiсты завода мяркуюць, што не раней за жнiвень такое будзе. I вось яшчэ пра што варта сказаць усiм зацiкаўленым у набыццi "Алесi-1". Паколькi, як мы ўжо сказалi напачатку, маторарамонтны завод з’яўляецца манапалiстам па вытворчасцi агрэгатаў iндывiдуальнага даення, у яго фактычна няма патрэбы ў прасоўваннi, дастаўцы свайго тавару. Iншымi словамi, "Алесю-1" можна набыць толькi ў Гомелi, пад’ехаўшы на прадпрыемства, iншых варыянтаў няма. Таму па дамоўленасцi мы друкуем тэлефон аддзела збыту (у Гомелi, нагадаем) — 48 00 13, па якiм зацiкаўленыя вяскоўцы могуць папярэдне атрымаць даведку — цi варта ехаць па пакупку, цi ёсць у дадзены момант у наяўнасцi агрэгаты iндывiдуальнага даення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль попыт на гэтыя даiльныя агрэгаты перавышае прапанову
|
|