Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў дасканала разабрацца ў надзвычайным здарэнні ў час свята ў Мiнску i
Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў дасканала разабрацца ў надзвычайным здарэнні ў час свята ў Мiнску i прадставiць канкрэтныя рэзультаты
Аб ходзе расследавання надзвычайнага здарэння, якое адбылося ў Мiнску ў час святкавання Дня Незалежнасцi, было даложана 7 лiпеня Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку. Кiраўнiк дзяржавы, якi прысутнiчаў у ноч з 3 на 4 лiпеня на гала-канцэрце каля стэлы "Мiнск — горад-герой", праз некалькi хвiлiн пасля iнцыдэнту пабываў на месцы, дзе ўрачы аказвалi дапамогу пацярпелым, а затым агледзеў месца выбуху. Прэзiдэнт узяў расследаванне гэтага здарэння пад свой асабiсты кантроль. "Трэба сказаць аб’ектыўна: гэта быў адзiны такi выпадак у час святкавання Дня Незалежнасцi па ўсёй краiне. Адзiны, але сумны. За двое сутак я азнаёмiўся з усiмi тымi матэрыяламi i думкамi, якiя бытуюць не толькi сярод журналiстаў, але i сярод звычайных грамадзян", — адзначыў яшчэ да пачатку даклада Прэзiдэнт. "Хачу падкрэслiць: нiкому, нiводнай сiлавой структуры, нiводнаму дзяржаўнаму органу не будзе дазволена рэтушаваць або ўтойваць тую праўду, якая ёсць за непасрэдным успрыманнем гэтых падзей грамадзянамi. Я бачыў усё. На жаль, больш, чым любы сiлавы мiнiстр. І атрымлiваў сам iнфармацыю на месцы. Мне часта задаюць пытанне: навошта я туды палез? Я б туды не палез, калi б не ўбачыў, па-першае, тое, што вы, Генадзь Мiкалаевiч (Нявыглас) з Косiнцам сабралi дзесяткi карэт хуткай дапамогi, i яны тапталiся на месцы з "мiгалкамi", пакуль я туды не прыйшоў. Чаму не вывозiлi людзей, якiя былi лёгка паранены? Навошта сабралi там гэтыя "мiгалкi"? Вы што, не разумееце, што гэта прыцягвала ўвагу людзей i магло вылiцца ў панiку? I гэта — галоўная прычына, чаму Прэзiдэнту давялося туды iсцi: каб супакоiць людзей. Чаму нават пасля таго, як я распарадзiўся выключыць гэтыя "мiгалкi" — навошта яны вам, у вас свабодная вулiца, — вы ўстройвалi гэту "дыскатэку"? Чаму не стварылi суперспецыяльную брыгаду, якая магла б аказваць дапамогу не вельмi цяжка параненым людзям на месцы, без эвакуацыi?" — падкрэслiў Прэзiдэнт. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, адпаведныя службы спрацавалi недастаткова аператыўна i арганiзавана. "Яшчэ адно пытанне — кустовыя насаджэннi. Зразумела, што рызыка выбуху можа зыходзiць перш за ўсё адтуль. Дык мне давялося аглядаць гэту варонку, каб аддаць загад закрыць целамi мiлiцыянераў гэтыя месцы. Гэта — аб прафесiяналiзме нашай мiлiцыi. Не думаю, Вiктар Уладзiмiравiч (Шэйман), што вы павiнны заставацца на гэтай пасадзе пасля iнцыдэнту. Вы вiнаваты перш за ўсё! Вы па даручэннi Прэзiдэнта не адзiн год, а дзесяць гадоў арганiзуеце такiя мерапрыемствы. Вы i кiраўнiк Адмiнiстрацыi: яго — палiтычны бок, ваша — бяспека. Нiчога не зрабiлi! I пiшаце мне рапарты пасля самога здарэння. Ды я больш за вас ведаю аб тым, што там здарылася!" — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт дадаў, што ў яго ёсць да прысутных нямала пытанняў. "Размова павiнна быць жорсткая, вельмi шчырая. Я не хацеў бы аб гэтым гаварыць, як вы будзеце падтрымлiваць пацярпелых. Але iх падтрымаць трэба, яны нi ў чым не вiнаватыя. Людзi прыйшлi на свята. I давайце будзем шчырыя: адпаведныя службы i мы разам з вамi не змаглi забяспечыць бяспеку людзей, хоць у нашай краiне гэта можна было б зрабiць элементарна. Я рэалiст i разумею: калi паўмiльёна людзей тоўпiцца на абмежаванай прасторы, гэта зрабiць вельмi складана. Але гэты выпадак адбыўся ў тых месцах, дзе, як мне дакладвалi, мiлiцыя, КДБ поўзалi па-пластунску, тых, якiя былi ўзяты пад асаблiвую ахову. Як жа так здарылася? Як жа вы тады ахоўвалi?" — задаў рэзонныя пытаннi кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт запатрабаваў разабрацца ва ўсiм дасканала. "I майце на ўвазе, калi адбудзецца паўтарэнне "вiцебскага" варыянта ў краiне (калi расследаванне не дало канкрэтных вынiкаў), значыць, працаваць на вашых пасадах будуць iншыя, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Папярэджваю: патрэбны канкрэтныя версii, канкрэтныя вынiкi. Прайшло трое сутак. Мне было абяцана, што праз два днi ўжо будуць першыя рэзультаты. Я хацеў бы пра iх пачуць". Кiраўнiк дзяржавы заслухаў даклады начальнiка Службы бяспекi прэзiдэнта Андрэя Уцюрына, мiнiстра аховы здароўя Васiля Жарко, мiнiстра ўнутраных спраў Уладзiмiра Навумава, старшынi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Юрыя Жадобiна. Па вынiках абмеркавання Прэзiдэнт даў канкрэтныя даручэннi, якiя датычацца расследавання гэтага надзвычайнага здарэння. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы, якi прысутнiчаў у ноч з 3 на 4 лiпеня на гала-канцэрце каля стэлы "Мiнск — горад-герой", праз некалькi хвiлiн пасля iнцыд
|
|