Трое застаюцца ў цяжкім стане
Трое застаюцца ў цяжкім стане
Учора ранiцай у стацыянарных установах аховы здароўя знаходзiлiся 40 чалавек. Усяго, як вядома, пасля выбуху падчас святочнага канцэрта "Мы — беларусы!" 4 лiпеня медыцынскую дапамогу атрымалi 57 пацярпелых. Нагадаем, што самаробнае выбуховае рэчыва выбухнула за спiнамi людзей, якiя назiралi ў гэты момант за падзеямi на сцэне, што i абумовiла характар раненняў: гайкi, якiмi было начынена выбуховае прыстасаванне, трапiлi пераважна ў нiжнiя канечнасцi, галёнкi. Блiжэй за ўсіх да злашчаснага прыстасавання знаходзiлiся трое мужчын, якiя i прынялi асноўны ўдар. Усе яны з цяжкiмi асколачнымi раненнямi брушной поласцi, грудной клеткi i канечнасцяў былi тэрмiнова дастаўлены ў розныя клiнiчныя ўстановы Мiнска — для хуткага i якаснага аператыўнага ўмяшання. Усе астатнiя пацярпелыя з раненнямi пераважна рук i ног былi таксама дастаўлены ў медустановы для дэталёвага агляду. Двое дзяцей дашкольнага ўзросту атрымалi амбулаторную дапамогу. Эвакуацыя параненых людзей завяршылася за 20 хвiлiн, чаму паспрыялі 18 дзяжурных брыгад хуткай медыцынскай дапамогi — не толькi тых, што заўсёды прысутнiчаюць на падобных масавых мерапрыемствах, але i дадатковых машын "хуткай", якiя па першым заклiку прыбылi на месца здарэння. Медыкi адзначаюць, што для аказання медыцынскай дапамогi ў патрэбным аб’ёме было дастаткова i лекавых сродкаў, i перавязачных матэрыялаў. Спецыялiсты Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi аказалi ўсiм параненым гледачам i псiхалагiчную дапамогу. Як паведамiлi ў прэс-службе Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, ранiцай у панядзелак трое чалавек знаходзiлiся ў Бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi, адзiн — у 2-й гарадской клiнiчнай бальнiцы г. Мiнска, трое — у 4-й, дваццаць тры — у 6-й, адзiн — у 9-й, шасцёра — у РНПЦ "Траўматалогii i артапедыi", па адным — у Галоўным ваенным клiнiчным медыцынскiм цэнтры, шпiталi Мiнiстэрства ўнутраных спраў i Вiцебскай абласной клiнiчнай бальнiцы. У Вiцебскую бальнiцу пацярпелая дзяўчына звярнулася толькi ў нядзелю. Цяпер яна застаецца ў медустанове пасля аперацыйнага ўмяшання па выдаленнi асколка. Трое чалавек па-ранейшаму застаюцца ў цяжкiм стане. Дзеля карэкцiроўкi iх далейшага лячэння ў нядзелю збiраўся кансiлiум медыкаў — галоўнага хiрурга i галоўнага рэанiматолага краiны, спецыялiстаў Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi i Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта. Стан астатнiх пацыентаў мед- устаноў — здавальняючы. На панядзелак была запланавана выпiска некаторых з iх. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ранiцай у стацыянарных установах аховы здароўя знаходзiлiся 40 чалавек. Усяго, як вядома, пасля выбуху падчас святочнага канцэрта "Мы — бел
|
|