21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Павiнен сказаць дзякуй людзям"

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Павiнен сказаць дзякуй людзям"

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 лiпеня наведаў гiсторыка-культурны комплекс "Лiнiя Сталiна". 

Кiраўнiк дзяржавы ў памяць аб загiнулых абаронцах Айчыны ўсклаў кветкi да артылерыйскага паўкапанiру № 134.

Прэзiдэнт агледзеў экспазiцыю гiсторыка-культурнага комплексу, азнаёмiўся са змяненнямi, што адбылiся з моманту яго адкрыцця летам 2005 года (тады Аляксандр Лукашэнка наведаў комплекс упершыню), а таксама з планамi па далейшым развiццi гэтага аб’екта.

Азнаёмiўшыся з развiццём комплексу, кiраўнiк дзяржавы паглядзеў ваенна-спартыўнае свята, якое разгарнулася на "Лiнii Сталiна". Гэта шоў сабрала каля 40 тыс. гледачоў, якiя занялi ўсе свабодныя пляцоўкi паблiзу. На мясцовасцi былi рэканструяваны баявыя дзеяннi 1944 года падчас правядзення аперацыi "Баграцiён".

Пасля заканчэння асноўных падзей масавага свята Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытаннi прадстаўнiкоў беларускiх i замежных СМІ.

Пытанне: Аляксандр Рыгоравiч, калi адбыўся выбух каля стэлы "Мiнск — горад-герой", Вы знаходзiлiся непадалёку i ўжо лiтаральна праз некалькi мiнут пабывалi на месцы гэтага здарэння, усё бачылi на свае вочы. Хацелася б пачуць Вашу ацэнку: i як кiраўнiка дзяржавы — службовай асобы, ну i, вядома, як простага чалавека, сведкi гэтай трагедыi.

А.Р. Лукашэнка: Мне здаецца, што ацэнкi ўжо дадзены. I, перш за ўсё, журналiстамi. I я хацеў бы падзякаваць за тую карэктнасць, з якой выступаюць журналiсты наконт гэтага. I не толькi нашы журналiсты, беларускiя, але i расiяне, i прадстаўнiкi iншых дзяржаў. I з гэтымi ацэнкамi я абсалютна згодны. Мяне задавальняе, што тыя людзi, калi iх можна назваць людзьмi (арганiзатары выбуху), не атрымалi таго, на што яны разлiчвалi. Мне цяжка нешта дадаць да таго, што было сказана. Дарэчы, вы i самi ўсё бачылi. Што тут гаварыць? А пра арганiзатараў — гнiды, i ўсё.

Пытанне: Аляксандр Рыгоравiч, скажыце, калi ласка, чаму ў ноч з 3-га на 4-е чысло Вы, Прэзiдэнт краiны, не проста не пакiнулi небяспечнае месца, але яшчэ i наперакор папярэджанням Службы бяспекi пайшлi да месца трагедыi?

А.Р. Лукашэнка: Вы ведаеце, калi б я так зрабiў, гэта значыць, паступiў бы, як Вы гаворыце (па правiлах), мэта тых, хто гэта зрабiў (арганiзаваў выбух), была б дасягнута. Вы ж разумееце, што гэта гнюсная акцыя была разлiчана на тое, каб пасеяць панiку. Паўмiльёна людзей стаяла кампактна i перад сцэнай, i далей ад яе. I калi б мы пачалi нейкую беганiну там устройваць, як, можа, i разлiчвалi яны, — каб эвакуявалi Прэзiдэнта, каб чыноўнiкi разбеглiся, канцэрт спынiлi (хоць многiя так i прапаноўвалi зрабiць), — то я не выключаю, што пачалася б панiка. На што i быў разлiк. Ну, а панiка — мы па Нямiзе ведаем... Бяда, якая здарылася на Нямiзе, — гэта былi б проста кветачкi ў параўнаннi з тым, што магло здарыцца. Я многа над гэтым думаў i там, i пасля, i я павiнен сказаць дзякуй сваiм людзям. Бо нi адзiн не пахiснуўся, i нiякiх звалак там не было. Вось гэта годнасць нашых людзей. I я iм за гэта ўдзячны!

Пытанне: Аляксандр Рыгоравiч, на Ваш погляд хулiганская акцыя ўчарашняй ноччу была накiравана супраць Вас асабiста?

А.Р. Лукашэнка: Ды не... Вы ведаеце, я не думаю, што гэта было накiравана супраць мяне. Вядома, для iх было б добра, калi б удалося дастаць Прэзiдэнта. Але Прэзiдэнта абараняюць, ахоўваюць. Таму яшчэ больш гнюсна выглядае гэта правакацыя супраць мiрных людзей. Я ўсё-такi праз дарогу быў, далей ад гэтай правакацыi. Таму я не думаю, што тут нешта супраць мяне было накiравана, не давядзi Бог. Наўрад цi гэта магчыма. I я думаю, што не толькi мяне, але i ўсiх нас запалохаць вельмi складана i цяжка. Чаму я гавару "нас"? Таму што я быў сярод журналiстаў, i яны ўсё маглi бачыць i адсочваць самi. Думаю, што арганiзатары выбуху — гнюсныя, баязлiвыя людзi. Калi ўжо хочаце ваяваць, давайце лоб у лоб, чаго хавацца? Навошта паскудзiць мiрным людзям, якiя прыйшлi паслухаць добрую музыку, адсвяткаваць галоўнае нацыянальнае свята?! Але мы з iмi на iншай мове будзем размаўляць. Таму што гэту мову яны не разумеюць.

Пытанне: Аляксандр Рыгоравiч, усё-такi драматычныя падзеi засланiлi ўнiкальны факт. На святкаванне Дня Незалежнасцi ў Мiнску сабралася амаль паўмiльёна чалавек, i некалькi соцень тысяч беларусаў спявалi гiмн краiны — такога раней у нас не было. Як, па-вашаму, аб чым гэта сведчыць?

А.Р. Лукашэнка: Гэта сведчыць аб тым, што, па-першае, гэта свята агульнанароднае, яно прызнана. Гэта сведчыць аб адзiнстве ўсiх нас, грамадзян Беларусi, аб адзiнстве ўсёй нацыi. I нiякiя правакацыi тут нiкому не дапамогуць, калi камусьцi гэта ўсё не падабаецца. Такiх у нас у краiне нямала, хоць i не вельмi многа — тых, каму не падабаецца гэта свята. I вы iх ведаеце, i многiх — у твар.

Пытанне: Аляксандр Рыгоравiч, мяркуючы па ўсiм, некаму вельмi хацелася сапсаваць беларусам свята... Многiя апазiцыянеры ўжо адзiн за адным стараюцца даказаць сваю невiнаватасць у выбуху. Некаторыя сталi гаварыць, што ўлада выкарыстоўвае гэта трагiчнае здарэнне, каб, як яны выказваюцца, "закруцiць гайкi". Як Вы гэта пракаментуеце?

А.Р. Лукашэнка: Перш, чым сказаць аб гайках, ну, вядома, не аб тых, якiмi былi начынены гэтыя выбуховыя ўстройствы, я хачу сказаць аб цiкавай рэчы, парадоксе. Я параўноўваю два крайнiя крылы так званай нашай апазiцыi — камунiстаў-калякiнцаў (таксама ж камунiстамi называюць сябе) i партыю БНФ. Раней жа бiлiся! А цяпер у адным быццам бы лагеры. I глядзiце iх ацэнкi. Што мяне ўразiла — БНФ выказаў шкадаванне, спачуванне, ну i звяртаецца, як звычайна, традыцыйна да ўлады: разабрацца i гэтак далей (што мы сёння i робiм, i не толькi сёння, а адразу ж пасля гэтага выпадку). Гэта БНФ. А што заявiў лiдар камунiстаў? Я прачытаў: аказваецца, гэта была правакацыя, i не выключаецца, што гэта была правакацыя ўлад (улады быццам бы супраць сябе ўчынiлi правакацыю)... Ну гэта ж фашысцкая iдэалогiя! З тых часоў, калi рэйхстаг спалiлi для таго, каб расправiцца ў вядомай краiне з камунiстамi. Ды толькi рознiца ў тым, што я вось гэтых апазiцыйных калякiнскiх камунiстаў ва ўпор не бачу. Разумееце? Каб яшчэ недзе нешта ўзрываць i спальваць, каб разбiрацца з нейкiмi там нежаданымi. Але вы паглядзiце, якая фашысцкая iдэалогiя ў гэтых людзей! Куды скацiлiся гэтыя так званыя ПКБэшнiкi?! Я проста ўчора вечарам злавiў сябе на такой думцы.

Што датычыцца "закручвання гаек". Ведаеце, зноў гнюснасць нейкая. А навошта нам сёння нешта закручваць? Што такое адбылося ў краiне, каб "закручваць гайкi"?! Я разумею, на злодзеi i шапка гарыць. I таму пачалi хуценька некаторыя палiтыкi гэтымi "перапеўкамi" займацца, спасылаючыся адзiн на аднаго, аб нечым гаварыць. Але ў гэтым выпадку гэта хоць пытанне i палiтычнае, але разбiрацца ўжо мы будзем па закону. Не важна, хто яны (арганiзатары выбуху) будуць. Вось у гэтым вы ўжо, напэўна, пераканалiся. Лiдары яны будуць або не лiдары, значныя фiгуры для Захаду, для Усходу або для ўнутранага ўжывання — разбiрацца будзем па поўнай праграме. Таму гайкi мы будзем закручваць на галовах у тых, хто мае дачыненне да гэтага. У нас для гэтага дастаткова сiл, розуму i вытрымкi. А людзi нашы могуць быць спакойныя. Сёння тут сабралася некалькi дзесяткаў тысяч. I вось Вы сказалi аб святкаваннi. Ранiцай я спецыяльна запытаў iнфармацыю па ўсёй краiне. Гэта быў адзiны выпадак — той, што адбыўся ў Мiнску — адзiны негатыўны факт на ўсю рэспублiку. Мiльёны людзей, усе дзесяць мiльёнаў — ад малога да вялiкага — адзначалi гэта свята ва ўсiх кутках краiны. Нiякiх здарэнняў нiдзе не было. Гэта сведчыць пра многае.

Пытанне: Аляксандр Рыгоравiч, ёсць iнфармацыя, што амерыканцы прапанавалi дапамогу ў сувязi з гэтымi падзеямi?

А.Р. Лукашэнка: Так. I не толькi амерыканцы. Прадстаўнiкi расiйскiх спецслужбаў ужо працуюць тут, больш як дзесятак чалавек. Яны адразу ж прапанавалi сваю дапамогу. Гэта спецыялiсты ўжо з вопытам, якiя сутыкалiся з такiмi выпадкамi.

Я вельмi ўдзячны не толькi расiянам, але i амерыканцам, гэта зразумела. Удзячны амерыканцам за прапанову дапамагчы, перш за ўсё тэхнiчна. I я аддаў распараджэнне сваiм спецслужбам, i мiнiстру ўнутраных спраў, i старшынi Камiтэта дзяржбяспекi: калi ў нас узнiкне складаная сiтуацыя, неадкладна выкарыстаць гэту дапамогу. Гэта для нас таксама вельмi важна. Ды i нейкiя кантакты будуць наладжаны, вопыт будзе напрацаваны. Iх тэхнiчная дапамога, калi нам спатрэбiцца, будзе карысная рэч. Гэта сапраўды так: яны — амерыканцы — прапанавалi нам сваю дапамогу.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 лiпеня наведаў гiсторыка-культурны комплекс "Лiнiя Сталiна".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика