Дэпутацтва: місiя выканальная
Дэпутацтва: місiя выканальная
У летапiсе чарговага склiкання Палаты прадстаўнiкоў ужо амаль пастаўлена кропка. Сесiя скончаная, i ранейшым складам парламентарыi збяруцца толькi для таго, каб прыняць бюджэт краiны. Чым не нагода азiрнуцца назад, ацанiць зробленае, паразважаць над прызначэннем дэпутата i спецыфiкай працы, а мо i зрабiць прагнозы на будучыню? Сёння мы робiм гэта разам з тымi, хто ў парламенце не першы год — народнымi выбраннiкамi са стажам Ганнай Буравай, Сяргеем Касцянам і Вольгай Абрамавай. "Праваднiк iнтарэсаў грамадзян"Ганна Бурава, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтве, гандлi i прыватызацыi, член прэзiдыума Беларускага саюза жанчын, якая працуе ў выбарчай акрузе ад горада Гродна, насычанасць мiнулай сесii тлумачыць тым, што дэпутаты гэтага склiкання дзесьцi i прыспешвалi законапраекты. Проста яны iмкнулiся давесцi да лагiчнага завяршэння напрацаванае, каб не пакiдаць гэты груз на пераемнiках. Тым больш што многiмi пытаннямi займалiся не адзiн год. — З глабальнага ў рабоце нашай камiсii варта адзначыць законапраект аб iпатэцы, — падкрэслiла Ганна Мiкалаеўна. — Цудоўна, што ён прыняты ўжо ў двух чытаннях — ён сапраўды патрэбны i грамадзянам, i прадпрыемствам. Аб неабходнасцi такога законапраекта я казала яшчэ ў сваёй перадвыбарнай праграме. Цяпер з яго прыняццем будзе палегчаны доступ да крэдытных сродкаў. Гэта добрая дапамога тым людзям, якiя хочуць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, аднак пры гэтым не стаяць на ўлiку тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Ды i прадпрыемствам цяпер лягчэй атрымаць пазыку. Прыемна згадаць i дэпутацкi закон, iдэя якога была выказана Вольгай Абрамавай, — аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг. Чаму ён такi важны? Таму што гэта адказ дэпутатаў на тыя пытаннi, якiя ставяць перад iмi выбаршчыкi. Да дэпутата ж iдуць з усiм — хоць дах цячэ, хоць у пад’ездзе не прыбiраюць. Канцэнтраванае вырашэнне ўсiх праблем такога плана ёсць у прынятым законапраекце. Мы перш-наперш ствараем сiстэму iнфармавання спажыўцоў, а потым ужо фармiруем механiзм задавальнення скаргаў i прэтэнзiй жыхароў, абароны iх правоў. Паводле нашай сiстэмы, не толькi з вас могуць браць пеню за пратэрмiноўку ў аплаце, але i вы можаце запатрабаваць матэрыяльную кампенсацыю ў вынiку невыканання або няякаснага выканання той цi iншай паслугi. Паводле назiранняў Ганны Буравай, найбольшая колькасць зваротаў — менавiта па жыллёва-камунальнай сферы, а гэта значыць, што прыняты дакумент — сапраўды актуальны. Няхай сабе i не ўсе прапанаваныя парламентарыямi законапраекты прымаюцца — па тых цi iншых прычынах — работа над iмi не марная, бо часам асобныя, найбольш слушныя iх палажэннi ўваходзяць у iншыя праекты. — Яшчэ ў мiнулым склiканнi мы з калегамi рыхтавалi ўласны законапраект аб папярэджаннi гвалту ў сям’i, — прыгадвае Ганна Бурава. — Ён не атрымаў падтрымкi Мiнiстэрства фiнансаў — там палiчылi, што для рэалiзацыi законапраекта спатрэбiцца занадта вялiкая колькасць грошай. Аднак на гэтай сесii мы прынялi законапраект аб прафiлактыцы правапарушэнняў, куды ўвайшло адно з ключавых палажэнняў нашага закона. Гвалт у сям’i — з’ява вельмi небяспечная i трывожная. Далёка не ўсе пацярпелыя звяртаюцца ў праваахоўныя органы, а нават тыя, хто адважыўся, у 80 працэнтах выпадкаў забiраюць заявы. У многiм так адбываецца з-за таго, што асноўная мера ўздзеяння на сiтуацыю — не прафiлактыка, не псiхалагiчная падтрымка, а адмiнiстрацыйныя пакараннi. А гэта дадатковыя праблемы — грошы, якiя пойдуць на штраф, маглi б застацца ў сямейным бюджэце. Таму ахвяры гвалту рэдка звяртаюцца да праваахоўнiкаў. У вынiку расце колькасць сямейных злачынстваў, прычым мноства з iх здзяйсняецца даведзенымi да адчаю ахвярамi гвалту. Часцей за ўсё гэта жанчыны. Новы законапраект прадугледжвае тое, за што ў свой час выступалi мы, — псiхалагiчную работу з такiмi сем’ямi, прафiлактычныя меры па барацьбе з сямейнымi канфлiктамi. А вось больш за ўсё крытыкi, у тым лiку i ад парламентарыяў, дэпутат атрымала наконт законапраекта аб рэкламе: — Калегi кажуць: "Бурава, ты абяцала менш рэкламы, а яе менш не стала". Аднак станоўчыя зрухi ўсiм вiдавочныя: мы ўвялi абмежаванне тэлерэкламы ў прайм-тайм 18 хвiлiнамi ў гадзiну. Гэта таксама шмат, але ж тут трэба рабiць усё паэтапна. Няхай крыху стане на ногi наша тэлебачанне: рэклама — гэта ж адзiная крынiца яго заробку. А з цягам часу, мяркую, працягласць рэкламы будзе зменшана да 12 хвiлiн. Рэкламы пiва, скажам, стала куды менш, а тая што ёсць — стрыманая, нават нецiкавая — i гэта добра! Мы звярнулiся ў Мiнiстэрства гандлю па iнфармацыю аб тым, як выконваецца закон. Ёсць шмат скаргаў на тое, што рэкламныя ролiкi гучнейшыя за асноўныя перадачы. Таму зараз вядуцца замеры, каб гэтыя сцвярджэннi не былi галаслоўнымi. Ганна Бурава ўпэўнена, што асноўная роля дэпутата — быць праваднiком iнтарэсаў грамадзян: — Са штомесячных сустрэч з выбаршчыкамi, з прыёмаў грамадзян варта вылучаць праблемы, якiя непакояць насельнiцтва. Адмiнiстрацыйна нам нiхто ў акрузе не падначалены, i калi, скажам, скардзяцца на нядбайнага працаўнiка, мы не можам звольнiць яго з пасады i замянiць больш сумленным i адказным. Аднак мы бачым праблему i можам яе вырашыць на заканадаўчым узроўнi. Так што жыццё часта само падказвае калi не законапраекты, то хоць бы папраўкi да iх: — У мяне на прыёме жанчыны часта скардзiлiся на несправядлiвы падзел маёмасцi пры разводзе. Здавалася б, плошчу памiж мужам i жонкай размяркоўваюць пароўну. Нiбыта ўсё па справядлiвасцi, аднак насамрэч атрымлiвалася iнакш. Дзеляць, напрыклад, чатырохпакаёвую кватэру: мацi з трыма дзецьмi дастаецца два пакоi i роўна столькi ж — мужчыне, якi будзе жыць адзiн. Мы дамаглiся таго, што ў Кодэксе аб шлюбе i сям’i цяпер зафiксавана: маёмасць памiж былымi мужам i жонкай дзелiцца з улiкам iнтарэсаў дзяцей. Па запытах жыхароў акругi былi вырашаны таксама пытаннi абароны правоў апекуноў i iх выхаванцаў: як захаваць жыллё за дзiцем, што знаходзiцца пад апекай, як забяспечыць бытавое i медыцынскае абслугоўванне такiх малых. — І ведаеце, у заканадаўства былi ўнесены адпаведныя папраўкi, — не без гонару кажа дэпутат. — Сёлета ўжо з 1 студзеня яны ўступiлi ў сiлу. Так што дэпутацкiх паўнамоцтваў для прадстаўлення iнтарэсаў грамадзян, на думку Ганны Буравай, дастаткова: — Да таго ж, мы можам узняць пытанне перад урадам. I пры дастатковай настойлiвасцi атрымаць на яго адказ, — падкрэслiла парламентарый. — Вядома ж, бываюць i адпiскi: не скажу, што ўсе адразу кiдаюцца вырашаць праблему, як толькi яе абазначыў дэпутат. Уласная перадвыбарная праграма чатырохгадовай даўнiны, — лiчыць дэпутат, — рэалiзаваная: — Многае з таго, што было ў маёй праграме, мела дачыненне да жыллёвай палiтыкi. З гонарам кажу, што жыллёвая палiтыка Беларусi адна з самых удалых на тэрыторыi ўсёй СНД. Я выступала за тое, каб змяншаць тарыфы льготных крэдытаў — яны знiжаныя, а тыя, хто будуе жыллё самастойна, не дачакаўшыся чаргi, атрымлiваюць пэўную падтрымку дзяржавы на пакрыццё атрыманых няльготных крэдытаў. Казала аб неабходнасцi прыняцця закона аб iпатэцы — ён прыняты. У адным з мiкрараёнаў маёй акругi была патрэба ў палiклiнiцы, яна там пабудаваная, i з мая пачала працаваць. Наконт удзелу ў сёлетнiх выбарах дэпутат з васьмiгадовым стажам Ганна Бурава яшчэ канчаткова не вызначылася — пакуль вагаецца. "Служыцель народа"Сяргей Касцян, старшыня Беларускага славянскага камiтэта, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД, якi працуе ў Палескай выбарчай акрузе № 45, падзялiўся з намi сваiмi меркаваннямi аб працы цяперашняга складу дэпутатаў i прагнозамi на будучыню: — Дэпутаты гэтага склiкання працавалi вельмi сур’ёзна, грунтоўна, прафесiйна. Законы прымалiся вывераныя. Наўрад цi наступны склад зможа працаваць больш прадукцыйна, будзе такiм згуртаваным i стане аднадушна падтрымлiваць палiтыку, якую праводзiць Прэзiдэнт краiны. Мяне гэта непакоiць. Наблiжаюцца выбары, i апазiцыйныя партыi сёлета не будуць байкатаваць iх, як раней, — наадварот, возьмуць актыўны ўдзел. У другiм склiканнi было пяцёра апазiцыянераў, а колькi шуму — дэпутаты нават галадоўкi аб’яўлялi. I калi ў наступным склiканнi не будзе вопытных людзей, здольных у гэтай палемiцы адстойваць цяперашнi курс, будзе вельмi складана. Пасяджэннi ў Авальнай зале, калi зыходзiць з меркаванняў Сяргея Касцяна, — гэта толькi верхавiна айсберга. Уся карпатлiвая i напружаная работа, нават барацьба, застаецца па-за сценамi залы: — Тут не без дзелавых спрэчак. Да бойкi нiколi не даходзiла, а вось павышаныя тоны бывалi. Аднак нiхто не выносiць гэтага напаказ. Сярод важных законапраектаў дэпутат назваў Кодэкс аб зямлi, праект закона аб супрацьдзеяннi экстрэмiзму, аб барацьбе з карупцыяй, аб правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi. — Гэтым складам дэпутатаў створана такая моцная заканадаўчая база для Ўрада, дзякуючы якой ён мае магчымасць разгортваць работу па паляпшэннi жыццёвага ўзроўню насельнiцтва, развiццi эканомiкi па ўсiх накiрунках. У тым лiку i мiжнародным. Па адной толькi Венесуэле мы ратыфiкавалi ажно восем пагадненняў. Па стварэннi адзiнай эканамiчнай прасторы краiн СНД каля дзесяцi законапраектаў прынялi. Дэпутату Касцяну выбаршчыкi часцей за ўсё скардзяцца на суды... — Iх не задавальняюць прынятыя рашэннi, прадузятыя падыходы. Маўляў, судзiм не паводле закона, а згодна з меркаваннем суда. I гэта сапраўды ёсць. Даволi распаўсюджаныя таксама звароты па жыллёвых праблемах i працаўладкаваннi — асаблiва ў малых гарадах. I захады ў гэтых накiрунках, як адзначае дэпутат, робяцца: — Удасканальваецца Жыллёвы кодэкс, ставiцца пытанне аб патанненнi будаўнiцтва жылля i развiццi будаўнiчай базы. Я калiсьцi ваяваў за захаванне домабудаўнiчага камбiната ў Мазыры — нiбыта банкрута, — аднак нiхто мяне тады не падтрымаў. Тая ж гiсторыя з жалезабетонным заводам у Ельску, якi сёння проста неабходны краiне. Безумоўна, цяпер сiтуацыя зменiцца — будаўнiчая база будзе развiвацца. Сяргей Касцян выказаў меркаванне, што "гадоў праз 10 размовы аб нейкiх там чэргах на жыллё спыняцца". — Вядома ж, жыллё будзе будавацца кааператыўнае, — удакладнiў дэпутат, — дзяржава пакуль не можа ўзяць на сябе гэту мiсiю, аднак актыўна субсiдзiруе такое будаўнiцтва. Пакуль што працэнты па крэдытах вельмi высокiя: выплачваючы iх, грамадзяне, па сутнасцi, "будуюць" нiбы яшчэ адну кватэру. Аднак з цягам часу сiтуацыя зменiцца. Беларусь жа фактычна ператварылася ў адзiную будаўнiчую пляцоўку — узводзяцца дарогi, жылыя дамы. Гэта значыць, што краiна жыве i будзе жыць. Прынятая ўрадавая праграма па развiццi малых i сярэднiх гарадоў — каб закрыць iх праблемы, спатрэбiцца 5—10 гадоў. Аднак малыя прадпрыемствы ствараюцца i сёння, у тым лiку i ў маёй акрузе — у радыяцыйнай зоне: Ельскiм, Лельчыцкiм, Мазырскiм, Нараўлянскiм раёнах. Лiтаральна толькi што прызначылi сустрэчу, каб абмеркаваць перспектывы шчэбеневага завода ў Глушкавiчах. Iнтарэс праяўляе ўрад Масквы... (Заканчэнне інтэрв’ю з дэпутатамі Сяргеем Касцянам і Вольгай Абрамавай — у наступным нумары.) Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сесiя скончаная, i ранейшым складам парламентарыi збяруцца толькi для таго, каб прыняць бюджэт краiны. Чым не нагода азiрнуцца назад, ацанiць зроблена
|
|